Ордэры і ордэны
Apr. 21st, 2010 12:03 amІснуе вядомая легенда пра тое, як Панамарэнка (першы сакратар ЦК КПБ) атрымаў у 1938 годзе з НКВД чарговы сьпіс на арышт з імёнамі, у ліку іншых, Купалы і Коласа, паехаў да Сталіна, сказаў, што так ён зусім без пісьменьнікаў застанецца, а той адказаў, каб скасавалі ордэры і выдалі ордэны, і так Купала і Колас сталі ардэнаносцамі.
У 2008 г. выйшла кніга "На приеме у Сталина" -- запісы дзяжурных сакратароў прыёмнай Сталіна, дзе на кожны дзень пазначана з дакладнасьцю да 5 хвілін, калі хто ўвайшоў у кабінэт і калі выйшаў. Анатацыя і спасылка на Djvu тут, за наводку дзякуй
rousseau.
Публікацыя дадае да легенды некалькі падрабязнасьцяў. Вядома, што ў Менск Панамарэнка прыехаў 18 чэрвеня 1938 г. 21 лістапада 1938 г. датаваны Панамарэнкаў ліст Сталіну "О белорусском языке, литературе и писателях". Нарэшце, указ "Аб узнагароджанні савецкіх пісьменнікаў" быў апублікаваны 1 лютага 1939 г. Такім чынам, сустрэча павінна была адбыцца паміж 18.06.1938 і 01.02.1939, а верагодней -- пасьля ліста, то бок паміж 21.11.1938 і 01.02.1939.
На с. 686 бачым, што ў згаданы пэрыяд Панамарэнка быў у Сталіна адзін раз: 19 сьнежня 1938 г., амаль праз месяц пасьля ліста. Раней на прыёме ў Сталіна ён не бываў. Наступны раз -- толькі праз паўгода, у траўні 1939 г.
На с.248 бачым запісы за гэты дзень. Аўдыенцыя для Панамарэнкі працягвалася 1 гадзіну 15 хвілін -- з 13:55 да 15:10. Ня ведаю, ці хто адзначаў раней, што яна адбывалася ў прысутнасьці Молатава і Берыі: першы прабыў у Сталіна з 13:35 да 17:15, другі -- з 13:40 да 16:50.
Вядома, што ўказ аб узнагароджаньні пісьменьнікаў рыхтаваўся доўга. Праект указа існаваў ужо ў ліпені 1938 г., як відаць з дакладной запіскі сакратара ЦК ВКП(б) Андрэева Сталіну. (Гэта, пэўна, той самы Андрэеў, які незадоўга да таго прывёз Панамарэнку ў Менск.) Андрэеў паведамляе, што НКВД мае кампрамат на 31 пісьменьніка, утл. на Купалу, Коласа, Броўку. Пяць чалавек з гэтага ліку ён прапануе "адвесьці" са сьпісу на ўзнагароджаньне, кампрамат яшчэ на 9 "заслугоўвае ўвагі", утл. на Купалу і Коласа, а астатнія кандыдатуры "могуць быць".
Пэўна, нейкія меркаваньні павінны былі ўрэшце пераважыць пазыцыю НКВД адносна Купалы і Коласа. Якія і чые, дакладна невядома.