Муамар Кадафі. "Зялёная кніга". 1/5
Mar. 16th, 2011 02:02 pmБеларускі пераклад "Зялёнай кнігі" Муамара Каддафі выйшаў у 1992 годзе -- у зялёнай вокладцы, на шэрай паперы, з аматарскай вёрсткай. Мова пакідае жадаць лепшага. Хто і навошта перакладаў – невядома; у выходных дадзеных пазначана, што гэта спэцвыпуск бюлетэня "Для служебного пользования". Зьвяртае на сябе ўвагу капірайт, набраны дваццатым ці каля таго кеглем. Пазначаная ў ім установа гуглу невядомая, але прыкметы яе дзейнасьці відаць вакол на кожным кроку.
"Новы час" некалі пісаў, што гэтую брашуру дагэтуль можна набыць у Трыпалі.
Я яе купіў, як выйшла, здаецца, у шапіку ТБМ каля Нацбанку. Зараз адсканаваў, распазнаў і збольшага вычытаў. Памылкі засталіся і з арыгіналу (гэтых ня правіў), і з распазнаваньня. Прастаўлена пагінацыя.
У сеціве гэтага перакладу дагэтуль, наколькі ведаю, не было. Ёсьць іншыя, у прыватнасьці, ангельскі, расейскі, польскі.

Муамар КАДДАФІ
ЗЯЛЁНАЯ КНІГА
Мінск 1992
[1]
Копирайт © Gloupe Media International
[2]
Частка першая
ДЭМАКРАТЫЯ (улада народа)
ПАЛІТЫЧНЫ АСПЕКТ ТРЭЦЯЙ СУСВЕТНАЙ ТЭОРЫІ
[3]
ПРЫЛАДА КІРАВАННЯ
"Галоўная палітычная праблема чалавечага грамадства — гэта праблема прылады ўлады".
"Нават сямейныя канфлікты нярэдка народжаны гэтай праблемай".
"Гэтая праблема стаіць з усёй сур'ёзнасцю з самага моманту ўзнікнення сучасных грамадстваў".
У нашы дні народы і грамадствы пастаянна сутыкаюцца з гэтай праблемай, падвяргаючыся рызыцы і пакутуючы ад тых цяжкіх вынікаў, да якіх яна прыводзіць. Да цяперашняга часу не ўдалося знайсці канчатковага дэмакратычнага вырашэння гэтай праблемы. Зялёная Кніга дае канчатковае вырашэнне праблемы прылады ўлады.
Усе існуючыя зараз у свеце палітычныя сістэмы з'яўляюцца параджэннем барацьбы за ўладу паміж прыладамі кіравання — ці то мірная або ўзброеная барацьба класаў, кланаў, плямёнаў, партый, ці проста асобных людзей. Пераможцам у ёй заўсёды выходзіць прылада кіравання — асоба, група людзей, партыя, клас, пераможаным жа заўсёды аказваецца народ, г.зн. сапраўдная дэмакратыя.
Палітычная барацьба, у выніку якой перамагае, напрыклад, кандыдат, які набраў 51% галасоў выбаршчыкаў, прыводзіць да ўсталявання дыктатарскай прылады кіравання, апранутай у фальшывую тогу дэмакратыі, паколькі 49% выбаршчыкаў аказваюцца пад уладай прылады кіравання, за якую яны не галасавалі, а якая была ім навязана, а гэта і ёсць дыктатура. Палітычная барацьба такога роду нярэдка заканчваецца перамогай той прылады кіравання, якая ўяўляе меншасць, што адбываецца ў тым выпадку, калі галасы размяркоўваюцца паміж групай кандыдатаў, прычым адзін з іх атрымлівае галасоў больш, чым кожны іншы, асобна ўзяты. Калі ж падсумаваць галасы, пададзеныя за астатніх кандыдатаў, то акажацца, што яны складаюць пераважную большасць, аднак лічыцца, што перамог першы кандыдат і перамог, да таго ж, законным дэмакратычным шляхам! А на справе — у наяўнасці дыктатура ў фальшывым абліччы дэмакратыі. Такі сапраўдны твар існуючых у сённяшнім свеце палітычных рэжымаў. Ці ж незразумела, што ўсе яны фальсіфікуюць сапраўдную дэмакратыю і з'яўляюцца дыктатарскімі рэжымамі.
ПАРЛАМЕНТЫ
Ніякага прадстаўніцтва ад імя народа. Прадстаўніцтва — гэта падман.
Парламент — гэта не ўлада народа.
Парламенты складаюць аснову існуючай традыцыйнай сучаснай дэмакратыі, але прадстаўніцтва народа ў парламентах з'яўляецца падманам, а парламентарызм — гэта заганнае вырашэнне праблемы дэмакратыі.
Асноўнае прызначэнне парламента — выступаць ад імя народа, што само па сабе недэмакратычна, паколькі дэмакратыя азначае ўладу самога народа, а не ўладу тых, хто выступае ад яго імя. Сам факт існавання парламенту азначае ўладу без народа. Сапраўдная дэмакратыя магчыма толькі пры ўдзеле самога народа, а не яго прадстаўнікоў.
Парламенты сталі ўзаконеным бар'ерам, які перашкаджае народу ажыццяўляць сваю ўладу, адарваў масы ад удзелу ў палітыцы і манапалізаваў іх уладу. Народу пакінута чыста знешняе фальсіфікаванае праяўленне дэмакратыі — права на стаянне ў доўгіх чэргах да скрыняў на выбарчых участках.
Каб выявіць сапраўдную сутнасць парламента, неабходна звярнуцца да яго вытокаў. Парламент выбіраецца альбо ўсім насельніцтвам у выбарчых акругах, альбо партыяй ці кааліцыяй партый, альбо прызначаецца. Усе гэтыя метады не могуць лічыцца дэмакратычнымі, бо размеркаванне насельніцтва па выбарчых акругах азначае, што адзін дэпутат прадстаўляе тысячы, сотні тысяч і нават мільёны людзей, у залежнасці ад колькасці выбаршчыкаў. Гэта значыць, што дэпутат зусім не звязаны
[4]
з выбаршчыкамі ніякімі цеснымі арганізацыйнымі сувязямі, паколькі ён, як і ўсе астатнія дэпутаты, лічыцца прадстаўніком усяго народа. Такое патрабаванне пануючай традыцыйнай дэмакратыі. З-за гэтага масы цалкам адарваны ад дэпутата, а дэпутат, толькі атрымаўшы галасы выбаршчыкаў, канчаткова адрываецца ад мас. Ён манапалізуе ўладу мас і права вырашаць за іх справы.
Такім чынам, мы бачым, што традыцыйная дэмакратыя, якая пануе ў сучасным свеце, забяспечвае члену парламента недатыкальнасць і акружае яго арэолам свяшчэннасці, адмаўляючы ў тым жа самым простым людзям. Гэта азначае, што парламенты сталі сродкам узурпацыі і прысваення ўлады народа і, такім чынам, народы маюць права шляхам народнай рэвалюцыі змагацца ў імя таго, каб сакрушыць называемыя парламентамі прылады манапалізацыі дэмакратыі і парушэння суверэннай волі мас, і абвясціць на ўвесь голас новы прынцып — НІЯКАГА ПРАДСТАЎНІЦТВА АД ІМЯ НАРОДА!
Калі парламент сфарміраваны партыяй, якая перамагла на выбарах, дык ён з'яўляецца не народным парламентам, а парламентам партыйным і прадстаўляе гэту партыю, а не народ. Выканаўчыя органы ўлады, прызначаныя такім парламентам, прадстаўляюць уладу перамогшай партыі, а не ўладу народа.
Тое ж самае тычыцца і парламента, у якім кожная партыя атрымлівае пэўную колькасць месц. Заняўшыя гэтыя месцы дэпутаты з'яўляюцца прадстаўнікамі сваіх партый, а не прадстаўнікамі народа. Органы ўлады, утвораныя кааліцыяй партый, прадстаўляюць уладу кааліцыйных партый, а не ўладу народа.
Народ ва ўмовах такіх рэжымаў становіцца ахвярай міжусобнай барацьбы. Выкарыстоўваючы народ у барацьбе за ўладу, палітычныя сілы, якія проціборствуюць, падманваюць і эксплуатуюць яго, каб атрымаць ягоны голас. Між тым людзі, накшталт ружанца, паслухмяна рухаюцца ў доўгіх чэргах, каб кінуць у выбарчыя скрыні свае бюлетэні,— таксама ж, як яны, кідаюць абрыўкі паперы ў скрыні для смецця. Такая традыцыйная дэмакратыя, якая пануе ў сённяшнім свеце, хай гэта будуць аднапартыйныя, двухпартыйныя ці шматпартыйныя сістэмы, або сістэмы, што наогул не маюць партый. Адсюль вынікае, што ПАРЛАМЕНЦКАЕ ПРАДСТАЎНІЦТВА — ПАДМАН. Што ж датычыць парламентаў, якія фарміруюцца шляхам прызначэння дэпутатаў або па праву наследвання дэпутацкіх месц, дык яны ўвогуле не падпадаюць ні пад адну з форм дэмакратыі. Далей, паколькі сістэма выбарных парламентаў заснавана на агітацыі дзеля атрымання галасоў, яна з'яўляецца ДЭМАГАГІЧНАЙ сістэмай у поўным сэнсе гэтага слова, бо галасы можна купляць і падтасоўваць. Бо бедныя не могуць канкурыраваць у перадвыбарчых кампаніях, таму багатыя, толькі багатыя, атрымліваюць верх!
Тэорыя прадстаўнічага кіравання была прапанавана філосафамі, мысліцелямі і літаратарамі ў той час, калі каралі, султаны і заваёўнікі кіравалі народамі, як маўклівым быдлам. Пікам жаданняў народаў у тыя часы было мець сваіх прадстаўнікоў, якія гаварылі б ад іх імя з такога роду правіцелямі. Але нават у гэтым жаданні ім адмаўлялі, і народы прайшлі доўгі і пакутлівы шлях барацьбы, перш чым ажыццявілі сваю мэту.
Але сёння, у век рэспублік, калі наступае эпоха мас, дэмакратыя, прадстаўленая групай дэпутатаў, што выступаюць ад імя шырокіх мас, стала абсурдам. Гэта — састарэлая тэорыя і зжыўшая сябе практыка. Улада павінна цалкам належаць народу.
Самыя жорсткія дыктатуры, якія калі-небудзь ведаў свет, існавалі ва ўмовах парламенцкіх рэжымаў.
ПАРТЫЯ
Парламенты — фальсіфікацыя дэмакратыі.
Партыйная сістэма ёсць выхалашчванне дэмакратыі.
Партыйная прыналежнасць — здрада.
Партыя — гэта сучасная дыктатура, гэта сучасная дыктатарская прылада кіравання, паколькі партыя — улада часткі над цэлым. Гэта найноўшая прылада
[5] [2 Зак. 1229]
дыктатуры. Паколькі партыя — не адна асоба, то ўяўнасць фармальнай дэмакратыі ствараецца ўтварэннем сходаў дэпутатаў, камітэтаў, а таксама з дапамогай прапаганды, праводзімай яе членамі. Партыя ні ў якім выпадку но з'яўляецца дэмакратычнай прыладай, бо яна ўтвараецца з групы людзей, аб'яднаных альбо агульнымі інтарэсамі, агульным светапоглядам, агульнай культурай, агульнай тэрыторыяй, альбо агульнай ідэалогіяй. Гэтыя людзі ствараюць партыю для ажыццяўлення сваіх інтарэсаў ці навязвання грамадству сваіх поглядаў і ўсталявання панавання ў ім сваёй ідэалогіі. Іх мэта — дабіцца ўлады пад выглядам ажыццяўлення сваёй праграмы. З пункту гледжання сапраўднай дэмакратыі недапушчальна, каб адна партыя кіравала ўсім народам, паколькі народ — гэта мноства інтарэсаў, поглядаў, характараў, тэрыторый і перакананняў. Партыя — гэта дыктатарская прылада кіравання, якая дазваляе прыхільнікам нейкага аднаго пункту гледжання ці асобам, аб'яднаным нейкім адным інтарэсам, кіраваць усім народам. Адносна народа партыя толькі меншасць. Мэта ўтварэння партыі — стварэнне прылады кіравання народам, іншымі словамі, кіравання тымі, хто стаіць паза партыяй, пры дапамозе партыі, бо партыя трымаецца на дэспатычным аўтарытарным прынцыпе падпарадкавання народа партыі. Пры гэтым лічыцца, што прыход да ўлады ёсць сродак ажыццяўлення яе мэт, якія — як мяркуецца — супадаюць з мэтамі народа. Гэта тэорыя, закліканая апраўдаць дыктатуру партыі, з'яўляецца падставай для апраўдання любой дыктатуры. Колькасць партый не змяняе сутнасці справы. Больш таго, чым больш партый, тым больш вострая паміж імі барацьба за ўладу, што зводзіць на нішто ўсе заваёвы народа і падрывае любую праграму, накіраваную на карысць усяго грамадства. Гэтая барацьба, якая зводзіць на нішто заваёвы народа і падрывае гэтыя праграмы, выкарыстоўваецца партыяй-суперніцай для апраўдання спроб выбіць глебу з-пад ног правячай партыі, каб заняць яе месца. У міжусобнай барацьбе партыі рэдка скарыстоўваюць зброю. Яны звычайна прымяняюць асуджэнне і ачарненне дзейнасці адна адной. Такая барацьба непазбежна закранае вышэйшыя жыццёвыя інтарэсы грамадства. Пры тым частка гэтых інтарэсаў, калі не ўсе, прыносіцца ў ахвяру бойцы за ўладу паміж прыладамі кіравання, паколькі ўдар па гэтых інтарэсах дае апазіцыйнай партыі — або партыям — больш важкія аргументы супраць правячай партыі або кааліцыі партый. Будучы па свайму характару таксама прыладай кіравання, апазіцыйная партыя, каб прыйсці да ўлады, павінна зрынуць прыладу кіравання, якая стаіць на чало ўлады. Каб даказаць некампетэнтнасць апошняй, апазіцыйная партыя стараецца звесці на нішто яе дасягненні і дэзавуіраваць праграму яе дзейнасці, нават калі гэта праграма служыць інтарэсам грамадства. Тым самым інтарэсы грамадства, праграмы грамадскага развіцця прыносяцца ў ахвяру міжпартыйнай барацьбе за ўладу. Таму, нягледзячы на атмасферу палітычнай актыўнасці, ствараемую барацьбой партый ва ўмовах шматпартыйнай сістэмы, гэтая барацьба, з аднаго боку, аказвае разбуральнае ўздзеянне на палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя бакі жыцця грамадства, а з другога — прыводзіць да перамогі новай прылады кіравання, падобнай да ранейшай, іншымі словамі, да падзення адной партыі і перамогі другой, але да паражэння народа, г.зн. да паражэння дэмакратыі. Акрамя таго, партыі прадажныя і могуць быць падкуплены як знутры, так і звонку.
Па сваёй сутнасці партыя ўзнікае як прадстаўнік інтарэсаў народа. У далейшым кіраўніцтва партыі становіцца прадстаўніком інтарэсаў членаў партыі, а затым партыйны лідэр робіцца прадстаўніком інтарэсаў партыйнага кіраўніцтва. Цалкам зразумела, што гульня ў партыю — гэта ханжаскі фарс, увасоблены ў форме дэмакратыі, але па сутнасці пабудаваны на эгаізме і дэспатызме, трукацтве і палітыканстве. Гэтым пацвярджаецца, што партыйная сістэма ёсць сучасная прылада дыктатуры. Партыйная сістэма з'яўляецца адкрытай, непрыкрытай формай дыктатуры. Аднак свет яшчэ не прайшоў гэты этап, і таму справядліва назваць яе дыктатурай сучаснай эпохі.
Парламент, які ствараецца перамогшай партыяй, з'яўляецца парламентам гэтай партыі, а выканаўчая ўлада, утвораная гэтым парламентам, з'яўляецца ўладай гэтай партыі над народам. Улада партыі, якая, як мяркуецца, прадстаўляе інтарэсы ўсяго народа, на справе з'яўляецца заклятым ворагам другой часткі гэтага народа, ворагам партыі або некалькіх партый, што стаяць у апазіцыі, і яе — ці іх — прыхільнікаў у народзе. Апазіцыя не з'яўляецца органам кантролю народа за дзейнасцю правячай партыі, яна толькі чакае падыходзячага моманту, каб заняць яе месца каля стырна ўлады. Законным органам кантролю ў адпаведнасці з палажэннямі сучаснай дэмакратыі з'яўляецца парламент, большасць у якім складаюць члены гэтай партыі. Та¬-
[6]
кім чынам, кантроль знаходзіцца ў руках партыі, якая стаіць на чале ўлады, а ўлада — у руках партыі, якая ажыццяўляе кантроль. Адсюль зразумела, наколькі ілжывыя, фальшывыя і нежыццяздольныя існуючыя ў сучасным свеце палітычныя тэорыі, на якіх базіруецца дэмакратыя ў яе цяперашнім выглядзе.
"Партыя прадстаўляе частку народа, між тым як суверэнітэт народа недзялімы".
"Партыя кіруе ад імя народа, на справе ж ніякае прадстаўніцтва ад імя народа немагчыма".
Партыя — гэта племя сучаснай эпохі, гэта — клан. Грамадства, якім кіруе адна партыя, нічым не адрозніваецца ад грамадства, якім кіруе адно племя ці адзін клан, паколькі партыя, якая, як сказана вышэй, прадстаўляе погляды адной часткі народа, інтарэсы аднаго слоя грамадства, адну ідэалогію ці адну тэрыторыю, складае, як племя ці клан, у параўнанні з цэлым народам меншасць,— яна мае адзіныя інтарэсы або адзіную кланавую ідэалогію. На базе гэтых інтарэсаў ці гэтай ідэалогіі фарміруецца адзіны светапогляд: усё адрозненне паміж партыяй і племенем заключаецца ў кроўнай роднасці ў апошняга, што, зрэшты, магло мець месца і ў партыі ў перыяд яе зараджэння. Барацьба партыі за ўладу нічым не адрозніваецца ад барацьбы за ўладу паміж плямёнамі і кланамі. I калі палітычная ўлада аднаго племені ці аднаго клана зараз ганьбуецца і адхіляецца, дык немагчыма прыняць і адобрыць і партыйны рэжым, бо ў абодвух выпадках ход падзей ідзе ў адным напрамку і прыводзіць да аднаго і таго ж выніку. Міжплямённая барацьба і барацьба паміж кланамі аказваюць на грамадства такое ж негатыўнае, разбуральнае ўздзеянне, што і міжпартыйная барацьба.
КЛАС
Класавая палітычная сістэма падобна да партыйнай, пляменнай ці кланавай сістэмы. Клас, як і партыя, племя ці клан, падпарадкоўвае сабе грамадства, у якім ён пануе. Клас уяўляе сабой частку грамадства, аб'яднаную агульнымі інтарэсамі, у аснове якіх ляжаць кроўныя сувязі, агульная ідэалогія, культура, геаграфічная супольнасць, узровень жыцця.
Клас, партыя, клан і племя нараджаюцца аднымі і тымі ж фактарамі, якія прыводзяць да адных і тых жа вынікаў, г.зн. яны ўзнікаюць, паколькі кроўныя сувязі, агульныя перакананні, узровень жыцця, культура і геаграфічная супольнасць ствараюць і адзінае ўяўленне аб тым, як дасягнуць агульнай мэты. Такая група афармляецца сацыяльна ў выглядзе класа, партыі, племені ці клана, у выніку чаго ствараецца сацыяльная ў сваёй аснове прылада, якая дзейнічае палітычнымі сродкамі ў імя інтарэсаў і перамогі ідэй пэўнай групы.
Ва ўсіх выпадках народ не з'яўляецца ні класам, ні партыяй, ні племенем, ні кланам, якія ўяўляюць сабой толькі частку народа, складаючы меншасць. Калі ў грамадстве ўсталёўваецца панаванне класа, партыі, племені ці клана, то рэжым у гэтым грамадстве будзе дыктатарскім. Разам з тым кааліцыя класаў ці плямёнаў мае перавагу над кааліцыяй партый, паколькі народ у аснове сваёй складаецца з сукупнасці плямёнаў і людзі, якія не належаць ні да якога племені, сустракаюцца рэдка. Усе людзі належаць да пэўных класаў. Што ж датычыць партыі або шэрагу партый, дык зусім не ўвесь народ уваходзіць у іх склад. Адсюль вынікае, што партыя або кааліцыя партый уяўляе сабой меншасць у адносінах да шырокіх беспартыйных мас. З пункту гледжання сапраўднай дэмакратыі нельга апраўдаць клас, які падаўляе ў імя сваіх інтарэсаў астатнія класы, як і нельга апраўдаць партыю, якая падаўляе дзеля сваіх інтарэсаў астатнія партыі,— племя, якое падаўляе дзеля сваіх інтарэсаў іншыя плямёны, — клан, які падаўляе ў імя сваіх інтарэсаў астатнія кланы. Дапусціць такое нястрымнае падаўленне іншых — значыць адкінуць прэч логіку дэмакратыі і падпарадкавацца логіцы сілы. Такія дзеянні з'яўляюцца дыктатарскімі, таму што яны не адказваюць інтарэсам грамадства ў цэлым, якое складаецца не толькі з аднаго класа, аднаго племені, аднаго клана ці членаў адной партыі. Такія дзеянні не маюць апраўдання. Сцвярджэнне, што грамадства складаецца з многіх груп, адна з якіх падаўляе астатнія, каб заставацца аднаасобна на чале ўлады, мае на мэце апраўдаць дыктатуру. Такім чынам, гэтыя дзеянні адказваюць не інтарэсам грамадства ў цэлым, а толькі інтарэсам аднаго класа, племені, клана, партыі, г.зн. інтарэсам тых, хто падмяняе сабой грамадства. Такія дзеянні накіраваны ў асноўным супраць тых членаў грамадства, якія
[7]
не знаходзяцца ў гэтай партыі, не належаць да гэтага класа, племені, клана, які ажыццяўляе акцыю падаўлення.
Грамадства, раздзіраемае міжпартыйнай барацьбой, падобна да грамадства, раздзіраемага міжплямённай або міжкланавай барацьбой.
Партыя, ствараемая пэўным класам, паступова падмяняе сабой гэты клас і ў далейшым клас, які супрацьстаіць яе асабістаму класу.
Стаўшы пераемнікам грамадства, клас атрымлівае ў спадчыну ўласцівыя яму рысы. Гаворачы іншымі словамі, напрыклад, рабочы клас, які падавіў іншыя класы, становіцца персаніфікатарам усяго грамадства, г.зн. увасабляе яго матэрыяльную і сацыяльную базу. З цягам часу і ў самога рабочага класа пачынаюць праяўляцца, хоць і не адразу, рысы, уласцівыя падаўленым ім класам, і сам ён потым пераходзіць на пазіцыі, тыповыя для іх, паколькі пераемнік, як правіла, пераймае рысы таго, ад каго ён атрымлівае іх у спадчыну. Так, рабочы клас з цягам часу сам ператвараецца ў грамадства, якому ўласцівы супярэчнасці грамадства, якое папярэднічала яму. Спачатку з'яўляюцца адрозненні ў матэрыяльным і духоўным узроўні асобных членаў грамадства, затым утвараюцца грамадскія слаі, якія спантанна фарміруюцца ў класы, — тыя ж самыя класы, што былі раней падаўлены. Барацьба за ўладу над грамадствам пачынаецца зноў: кожная асобная група людзей, затым грамадскі слой і, нарэшце, новы клас спрабуюць узяць уладу ў свае рукі.
Матэрыяльная база грамадства нестабільная, таму што яна па сваёй прыродзе таксама сацыяльная. Прылада кіравання, якая абапіраецца на адзіную па свайму характару матэрыяльную базу грамадства, відаць, можа на працягу нейкага часу быць стабільным, але, як толькі ў гэтай адзінай матэрыяльнай базе нараджаюцца новыя матэрыяльныя і сацыяльныя з'явы, гэта стабільнасць страчваецца.
Любое грамадства, у якім працякае барацьба класаў, у мінулым было грамадствам аднаго класа, які нарадзіў у выніку непазбежнага закону развіцця проціборствуючыя паміж сабой класы.
Клас, які адчувае ўласнасць іншага класа і авалодвае ёю, каб утрымаць уладу ў сваіх руках, паказвае, што гэтая ўласнасць аказвае на яго такое ж уздзеянне, якое яна раней аказвала на грамадства ў цэлым.
Карацей кажучы, спробы уніфікаваць матэрыяльную базу грамадства для вырашэння праблемы кіравання дзяржавай або для таго, каб вырашыць барацьбу на карысць адной партыі, аднаго класа, клана, племені, пацярпелі няўдачу, як і спробы задаволіць інтарэсы мас шляхам выбрання іх прадстаўнікоў ці высвятлення іх місіі пры дапамозе рэферэндуму, і паўтарэнне такіх спроб — пустая трата чалавечага часу і насмешка над народамі.
РЭФЕРЭНДУМ
Рэферэндум — фальсіфікацыя дэмакратыі. Тыя, хто гавораць "так", і тыя, хто гаворыць "не", на справе не выражаюць сваёй волі, а асуджаны сучаснай дэмакратыяй на маўчанне. Яны могуць сказаць толькі адно слова — "так" ці "не". Гэта найбольш жорсткая і бязлітасная форма дыктатарскага рэжыму. Той, хто гаворыць "не", павінен мець магчымасць матываваць, чаму ён сказаў "не", а не "так", а той, хто сказаў "так", павінен мець магчымасць растлумачыць, чаму ён сказаў "так", а не "не". Кожны павінен абгрунтаваць сваё жаданне, прычыну адабрэння ці неадабрэння!
Такім чынам, якім жа шляхам павінны ісці людзі, каб назаўсёды пакончыць з эпохай тыраніі і дыктатуры?
Паколькі найбольш складаным пытаннем ва ўсёй праблеме дэмакратыі з'яўляецца пытанне аб прыладзе кіравання, што знаходзіць адлюстраванне ў барацьбе партый, класаў і асобных людзей, і паколькі такія сродкі, як выбары і рэферэндум, былі прыдуманы для таго, каб завуаліраваць неабгрунтаванасць няўдалых намаганняў вырашыць праблему дэмакратыі, рашэнне зводзіцца да таго, каб стварыць новую прыладу кіравання, якая не нараджае канфліктаў і не прадстаўляе толькі адну частку грамадства. Іншымі словамі, трэба стварыць такую прыладу кіравання, якая б не была ні партыяй, ні класам, ні кланам, ні племенем і ўяўляла б сабой увесь народ у цэлым, а не "прадстаўніцтва" ад яго імя. НІЯКАГА ПРАДСТАЎНІЦТВА АД ІМЯ НАРОДА. ПРАДСТАЎНІЦТВА — ГЭТА ПАДМАН. Калі б удалося стварыць такую прыладу кіравання, дык
[8]
праблема была б рэальнасцю і чалавецтва назаўсёды пакончыла б з эпохай тыраніі і дыктатуры, на змену ім прыйшла б улада народа.
Зялёная Кніга прапануе канчатковае вырашэнне праблемы прылады кіравання і ўказвае народам шлях пераходу ад эпохі дыктатуры да эпохі сапраўднай дэмакратыі.
У аснове новай тэорыі ляжыць улада народа без усялякіх форм прадстаўніцтва. У адрозненне ад старажытнай, несур'ёзнай спробы ажыццяўлення прамой дэмакратыі якая не магла быць рэальна ажыццёўлена, паколькі не існавала масавых народных арганізацый, новая тэорыя рэалізуе прамую дэмакратыю планамерна і эфектыўна.
НАРОДНЫЯ КАНГРЭСЫ І НАРОДНЫЯ КАМІТЭТЫ
Без народных кангрэсаў няма дэмакратыі.
Адзіным сродкам ажыццяўлення народнай дэмакратыі з'яўляюцца народныя кангрэсы.
Усякія іншыя сістэмы кіравання недэмакратычныя. Усе існуючыя сёння ў свеце сістэмы кіравання недэмакратычныя, калі яны не прытрымліваюцца гэтага метаду кіравання. Народныя кангрэсы з'яўляюцца канчатковай мэтай руху народаў на шляху да дэмакратыі.
Народныя кангрэсы і народныя камітэты ўяўляюць сабой канчатковы вынік барацьбы народаў за дэмакратыю.
Народныя кангрэсы і народныя камітэты не плод фантазіі, а вынік развіцця чалавечай думкі, які ўвабраў у сябе ўвесь вопыт чалавецтва ў барацьбе за дасягненне дэмакратыі.
Прамая дэмакратыя — гэта ідэальнае рашэнне, якое, будучы ўвасоблена на практыцы, не можа з'яўляцца прадметам спрэчкі і рознагалоссяў. Аднак паколькі ўвесь народ, якой бы ні была яго колькасць, не можа збірацца разам, каб абмяркоўваць, вывучаць і вызначаць палітычныя пытанні, народы адышлі ад прынцыпу прамой дэмакратыі, які застаўся чыстай утопіяй, далёкай ад рэальнага жыцця. Узамен з'явіліся шматлікія тэорыі аб прыладах кіравання, такіх як сходы дэпутатаў, кааліцыі партый, рэферэндумы, якія адхілілі народ ад удзелу ў палітычнай дзейнасці, пазбавілі яго суверэнітэту, а яго ўладу перадалі ў рукі прылад кіравання, што змяняюць адна другую і пастаянна спрачаюцца, пачынаючы ад асобных людзей і канчаючы класамі, кланамі, плямёнамі, парламентамі ці партыямі. Зялёная Кніга ў выдатнай, канкрэтнай форме ўказвае народам шлях да прамой дэмакратыі. Паколькі прамая дэмакратыя, хаця і не магла быць рэалізавана раней, бясспрэчна, яна — ідэальны метад кіравання, і паколькі Трэцяя Сусветная Тэорыя прапануе рэалістычны падыход да вырашэння пытання прамой дэмакратыі, дык тым самым і праблема дэмакратыі ў свеце можа быць вырашана канчаткова. Масы павінны змагацца за знішчэнне ўсіх аўтарытарных форм кіравання, называемых рознымі формамі дэмакратыі, — ці то кіраванне парламентаў, плямёнаў, кланаў, класаў, ці кіраванне адной, дзвюх або некалькіх партый.
Камітэты павінны існаваць паўсюдна.
Да дэмакратыі ляжыць толькі адзін шлях, яна мае толькі адну тэорыю. Разнастайнасць і непадабенства рэжымаў, называемых дэмакратычнымі, толькі пацвярджае іх недэмакратычнасць. Улада народа знаходзіць адлюстраванне толькі ў адной форме, і ажыццяўленне ўлады народа магчыма толькі адным шляхам — шляхам стварэння народных кангрэсаў і народных камітэтаў. Без народных кангрэсаў няма дэмакратыі, камітэты павінны існаваць паўсюдна.
Спачатку ўсё насельніцтва разбіваецца на пярвічныя, нізавыя народныя кангрэсы. Кожны кангрэс выбірае ў якасці кіруючага органа камітэт. Камітэты фарміруюць народныя кангрэсы на ўзроўні акруг, г.зн. ужо не пярвічныя. Далей, масы, аб'яднаныя ў пярвічныя народныя кангрэсы, выбіраюць адміністрацыйныя народныя камітэты, якія замяняюць сабой дзяржаўную адміністрацыю і бяруць на сябе кіраванне ўсімі галінамі гаспадаркі грамадства. Народныя камітэты, якія кіруюць галінамі грамад-
[9]

[10]
скай гаспадаркі, адказныя перад пярвічнымі народнымі кангрэсамі, што вызначаюць іх палітыку і кантралююць выкананне. Тым самым кіраванне становіцца народным, народным становіцца кантроль, губляецца аджыўшае вызначэнне дэмакратыі, якое абвяшчае, што дэмакратыя — гэта КАНТРОЛЬ НАРОДА НАД УРАДАМ, і на яго месца ставіцца правільнае вызначэнне, што абвяшчае: ДЭМАКРАТЫЯ — ГЭТА НАРОДНЫ САМАКАНТРОЛЬ.
Дэмакратыя — гэта народны самакантроль.
Усе грамадзяне, якія з'яўляюцца членамі народных кангрэсаў, па роду сваіх заняткаў належаць да розных груп і слаёў грамадства. Таму побач з членствам ці ўдзелам у кіраўніцтве пярвічнымі народнымі кангрэсамі або народнымі камітэтамі яны павінны стварыць свае народныя прафесіянальныя кангрэсы.
Пытанні, якія абмяркоўваюцца народнымі кангрэсамі і народнымі камітэтамі, канчаткова фармулююцца на Усеагульным народным кангрэсе, дзе сумесна збіраюцца кіруючыя органы народных кангрэсаў, народных камітэтаў. Вынікі работ Усеагульнага народнага кангрэсу, які праводзіцца раз у год, перадаюцца, у сваю чаргу, народным кангрэсам, народным камітэтам для выканання народнымі камітэтамі, падсправаздачнымі пярвічным народным кангрэсам. Усеагульны народны кангрэс не з'яўляецца форумам асобных членаў, як гэта мае месца ў парламентах, а з'яўляецца форумам народных кангрэсаў і народных камітэтаў.
Так натуральна вырашаецца праблема прылады кіравання і кладзецца канец існаванню дыктатарскіх форм кіравання. Прыладай кіравання становіцца народ. Канчаткова і назаўсёды вырашаецца праблема дэмакратыі ў свеце.
ЗАКОН ГРАМАДСТВА
Акрамя праблемы прылады кіравання існуе яшчэ адна праблема, якая, хоць і вырашалася ў асобныя перыяды гісторыі, у сучасным свеце вырашэння не знайшла. Гэта праблема Закону.
Неправамерна і недэмакратычна даручаць выпрацоўку Закону грамадства камітэту ці парламенту. Таксама ж неправамерна і недэмакратычна дапусціць, каб Закон грамадства змяняўся асобнымі людзьмі, камітэтамі ці парламентам.
Такім чынам, што такое Закон грамадства? Хто яго выпрацоўвае? Якое яго значэнне для дэмакратыі?
Сапраўдным Законам грамадства з'яўляецца альбо звычай, альбо рэлігія. Усялякая спроба ўстанавіць Закон грамадства, абыходзячы гэтыя зыходныя адпраўныя моманты, неправамерная і нелагічная. Канстытуцыя не з'яўляецца Законам грамадства. Канстытуцыя — гэта асноўны, устаноўлены чалавекам закон. Гэты закон павінен мець крыніцу, якая апраўдвала б яго існаванне. Праблема свабоды ў сучасным грамадстве народжана тым, што Законам грамадства сталі канстытуцыі, якія абапіраюцца выключна на светапогляд пануючых у свеце дыктатарскіх прылад кіравання, пачынаючы ад асобы і канчаючы партыяй. Гэта пацвярджаецца разыходжаннямі ў канстытуцыях, хоць свабода чалавека адзіная. Прычынай гэтых разыходжанняў з'яўляецца розніца ў светапоглядах тых, хто стаіць на чале ўлады. Менавіта тлумачэнне свабоды з'яўляецца слабым месцам існуючых зараз у свеце рэжымаў. Метад, з дапамогай якога прылады кіравання імкнуцца ўстанавіць сваё панаванне над народамі, вызначаецца канстытуцыяй, і людзі вымушаны яму падпарадкавацца ў сілу законаў, народжаных канстытуцыяй, якая сама з'яўляецца плодам настрояў і перакананняў прылады кіравання.
Закон дыктатарскіх прылад кіравання падмяніў сабой натуральны закон. Паколькі закон, створаны чалавекам, замяніў натуральны закон, крытэрыі змясціліся.
Чалавек застаецца чалавекам усюды і па свайму фізічнаму абліччу, і па сваіх эмоцыях. Таму натуральны закон з'яўляўся лагічным законам для чалавека, адзінага ў сваёй чалавечай сутнасці. Затым канстытуцыі, будучы законамі, створанымі чалавекам, перасталі разглядаць яго як адзіную і пастаянную ў сваёй чалавечай прыродзе істоту. Адзіным апраўданнем такой пазіцыі з'яўляецца імкненне прылад улады, ці то будзе асоба, парламент, клас або партыя, уладарыць над народамі.
[11]
Відавочна таму, калі мяняецца прылада ўлады, звычайна мяняюцца і канстытуцыі. Гэта гаворыць аб тым, што канстытуцыя зусім не натуральны закон, а валюнтарысцкае параджэнне прылады кіравання, закліканае служыць яго інтарэсам.
Пагроза свабодзе тоіцца ў страце чалавечым грамадствам свайго сапраўднага Закону і падмене яго законам, створаным чалавекам, каб прылады кіравання маглі кіраваць масамі. На самой справе неабходна прывесці ў адпаведнасць з Законам грамадства метад кіравання, а не наадварот.
Такім чынам, Закон грамадства не мае патрэбы ў складанні ці выпрацоўцы. Значэнне Закону заключаецца ў тым, што толькі ён можа вызначыць, што ісціна, а што падман, што правільна, а што не, і якія правы і абавязкі членаў грамадства. Свабода знаходзіцца пад пагрозай, калі грамадства не мае свяшчэннага Закону, у аснове якога ляжаць непахісныя нормы, што не падлягаюць змяненню ці выпраўленню па волі прылад кіравання. Больш таго, прылада кіравання сама абавязана захоўваць Закон грамадства. Аднак сёння паўсюль у свеце народы кіруюцца законамі, створанымі чалавекам, змяняемымі і ліквідуемымі ў залежнасці ад таго, якая прылада кіравання пераможа ў барацьбе за ўладу. Агульнанародныя рэферэндумы па пытанню аб канстытуцыях не заўсёды з'яўляюцца эфектыўным сродкам, паколькі яны, мяркуючы аднаскладаны адказ — "так" ці "не", фальсіфікуюць дэмакратыю. Акрамя таго, народы прымушаюцца да ўдзелу ў рэферэндумах законамі, створанымі чалавекам. Правядзенне рэферэндуму па пытанню аб канстытуцыі не азначае, што канстытуцыя — гэта прадмет, па якому праводзіцца рэферэндум, і не больш за гэта.
Закон грамадства — адвечная спадчына, а не здабытак толькі тых, хто жыве сёння. Таму распрацоўка канстытуцыі і вынясенне яе на рэферэндум сярод сучаснікаў — гэта свайго роду фарс.
Зводы законаў, створаныя людзьмі, на аснове створаных людзьмі ж канстытуцый, прадугледжваюць мноства мер пакарання, чаго амаль не ведае звычай, які накладвае маральныя, а не матэрыяльныя меры пакарання, якія не прыніжаюць годнасці чалавека. Рэлігія засвойвае і ўключае ў сябе звычай. Большасць матэрыяльных мер пакарання ў рэлігіі адкладваюцца да Суднага дня, а большая частка прадпісанняў падаецца ў выглядзе пропаведзяў, настаўленняў і адказаў на пытанні. Гэта найбольш адпавядаючы чалавечай годнасці закон. Рэлігія прадугледжвае неадкладнае пакаранне толькі ў крайніх выпадках, калі гэта неабходна для абароны грамадства.
Рэлігія ўключае ў сябе звычай, а звычай ёсць выражэнне натуральнага жыцця народаў. Такім чынам, рэлігія, якая ўключае звычай, ёсць сцвярджэнне натуральнага закону. Законы, якія не базіруюцца на рэлігіі і звычаі, спецыяльна ствараюцца чалавекам супраць чалавека і таму неправамерныя, паколькі яны не грунтуюцца на натуральнай крыніцы — звычаі і рэлігіі.
Хто назірае за ходам жыцця грамадства?
Узнікае пытанне: хто назірае за тым, каб своечасова папярэдзіць адхіленне грамадства ад Закону? З пункту гледжання дэмакратыі ніякая група людзей неправамоцная ажыццяўляць нагляд за грамадствам. ГРАМАДСТВА САМО АЖЫЦЦЯЎЛЯЕ КАНТРОЛЬ НАД САБОЙ. Любыя прэтэнзіі з любога боку, ці то гэта будзе асобны чалавек ці група людзей, прысвоіць сабе права на кантроль за захаваннем Закону — ёсць дыктатура, паколькі дэмакратыя азначае адказнасць усяго грамадства, і, такім чынам, кантроль павінен ажыццяўляцца ўсім грамадствам. Гэта і ёсць дэмакратыя, якая ўвасабляецца ў жыццё дэмакратычнай прыладай кіравання, створанай у адпаведнасці з характарам арганізацыі самога грамадства, ці то гэта будуць пярвічныя народныя кангрэсы або народаўладдзе, ажыццяўляемае народнымі камітэтамі і, нарэшце, Усеагульны народны кангрэс (нацыянальны кангрэс), які аб'ядноўвае сакратарыяты народных кангрэсаў і народных камітэтаў. Адпаведна гэтай тэорыі прыладай кіравання з'яўляецца народ і, такім чынам, народ кантралюе сам сябе. Так ажыццяўляецца самакантроль грамадства за выкананнем свайго Закону.
[12]
Як грамадства выпраўляе становішча ў выпадку адхілення ад закону?
Калі прылада кіравання з'яўляецца дыктатарскай, што ўласціва ўсім існуючым палітычным рэжымам, то ў грамадства застаецца толькі адзін шлях для ўхілення парушэння Закону — насілле, што азначае рэвалюцыю супраць існуючай прылады кіравання. Аднак насілле і рэвалюцыя, нават калі яны і перадаюць пачуцці грамадства, што пратэстуе супраць адыходу ад Закону, ажыццяўляюцца не ўсім грамадствам, а толькі тымі, хто праявіць ініцыятыву і смеласць перадаць волю грамадства. Але такі падыход адкрывае шлях дыктатуры, паколькі падобная рэвалюцыйная ініцыятыва прыводзіць да ўлады ў сілу рэвалюцыйнай неабходнасці іншую прыладу кіравання, якая падмяняе сабой народ. Гэта азначае, што прылада кіравання па-ранейшаму застаецца дыктатарскай. Акрамя таго, змяненне сітуацыі, якая склалася, з дапамогай сілы з'яўляецца акцыяй недэмакратычнай, хоць яна і здзяйсняецца як вынік дэмакратычнай абстаноўкі, што склалася раней. Грамадства, якое да гэтага часу паварочваецца ў гэтым замкнутым коле, з'яўляецца адсталым. Дзе ж тады выйсце?
Выйсце ў тым, што сам народ, пачынаючы ад пярвічных народных кангрэсаў і канчаючы Усеагульным народным кангрэсам, павінен стаць прыладай кіравання. Выйсце ў тым, што знікае дзяржаўная адміністрацыя і на змену ёй прыходзяць народныя камітэты. Выйсце ў тым, што Усеагульны народны кангрэс становіцца кангрэсам агульнанацыянальным, які аб'ядноўвае разам народныя кангрэсы і народныя камітэты. I калі ва ўмовах такой сістэмы адбываецца адступленне ад Закону грамадства, гэта азначае, што адступленне носіць татальны характар і павінна карэкціравацца з дапамогай шырокай дэмакратычнай перабудовы, а не праз прымяненне сілы. Гэтая аперацыя не зводзіцца да валюнтарысцкага выбару метаду змянення ці выпраўлення. Яна непазбежна вынікае з самой прыроды дэмакратычнага грамадства, паколькі ў такой сітуацыі не існуе органаў, што стаяць над грамадствам, супраць якіх маглі б быць накіраваны гэтыя гвалтоўныя дзеянні і на якія магла б быць ускладзена адказнасць за адступленне ад Закону.
Назад | Наперад | Спасылкі на ўсе часткі

no subject
Date: 2011-03-16 12:05 pm (UTC)Так.
no subject
Date: 2011-03-16 12:17 pm (UTC)no subject
Date: 2011-03-16 12:12 pm (UTC)no subject
Date: 2011-03-16 12:17 pm (UTC)no subject
Date: 2011-03-16 03:16 pm (UTC)no subject
Date: 2011-03-16 03:31 pm (UTC)no subject
Date: 2011-03-16 04:07 pm (UTC)але я бачыў іншае выданьне, больш прыстойнае.
no subject
Date: 2011-03-16 05:13 pm (UTC)no subject
Date: 2011-03-16 07:49 pm (UTC)no subject
Date: 2011-03-16 10:47 pm (UTC)