miram: (Default)
[personal profile] miram
ПРЭСА

Дэмакратыя — гэта праўленне народа, а не народнае самавыражэнне.



Чалавек, як фізічная асоба, павінен мець свабоду самавыражэння і, нават будучы пазбаўленым розуму, мець права свабодна выражаць сваё вар'яцтва.

Чалавек, як юрыдычная асоба, таксама свабодны ў выражэнні сябе. У першым выпадку чалавек прадстаўляе толькі самога сябе, у другім — толькі групу фізічных асоб, якія ўтвараюць юрыдычную асобу.

Грамадства складаецца з мноства фізічных і юрыдычных асоб. Таму, калі фізічная асоба з'яўляецца вар'ятам, гэта не азначае, што астатнія члены грамадства таксама пазбаўлены розуму. Фізічная асоба выражае толькі сябе, юрыдычная асоба — інтарэс ці думку групы асоб, што ўтвараюць юрыдычную асобу. Кампанія, якая вырабляе ці прадае тытунь, выражае інтарэсы толькі тых, хто яе заснаваў, г.зн., асоб, зацікаўленых у вырабе ці продажы тытуню, хоць ён шкодны для задроўя людзей.

Прэса — гэта спосаб самавыражэння грамадства, а не нейкай адной фізічнай або юрыдычнай асобы. Таму з пункту гледжання як логікі, так і дэмакратыі прэса не можа належаць ні фізічнай, ні юрыдычнай асобе.

Газета, якая з'яўляецца ўласнасцю індывідуума, выказвае толькі пункт гледжання яе ўладальніка. Сцвярджэнне, што яна прадстаўляе грамадскую думку, беспадстаўнае, бо на справе яна выражае пункт гледжання фізічнай асобы, а з пункту гледжання сапраўднай дэмакратыі недапушчальна, каб адна асоба валодала публічнымі сродкамі друку і інфармацыі. Аднак ёй належыць натуральнае права самавыражэння любым спосабам, нават самым вар'яцкім, у выпадку, калі чалавек з'яўляецца пазбаўленым розуму. Газета, якую выдае, напрыклад,

[13] [3 Зак. 1229]

прафсаюз гандляроў ці гандлёвая палата, з'яўляецца сродкам выражэння інтарэсаў і поглядаў толькі гэтай грамадскай групы, прадстаўляе толькі яе пункт гледжання, а не пункт гледжання ўсяго грамадства.

Тое ж самае з астатнімі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў грамадстве. Дэмакратычны друк — гэта друк, выдаваемы народным камітэтам, які ўключае разнастайныя грамадскія групы. Толькі ў гэтым выпадку друк і іншыя сродкі інфармацыі будуць выражаць думку грамадства ў цэлым, з'явяцца рупарам грамадскай думкі. Тым самым друк і сродкі інфармацыі стануць сапраўды дэмакратычнымі.

Калі прафсаюз урачоў выдае газету, яна, каб сапраўды прадстаўляць арганізацыю, якая яе выдае, павінна быць чыста медыцынскай газетай. Тое ж тычыцца і іншых аб'яднанняў. Фізічная асоба мае права выражаць толькі саму сябе. З пункту гледжання сапраўднай дэмакратыі яна не мае права выступаць акрамя як ад сябе. Тым самым рэалізуецца радыкальнае, дэмакратычнае вырашэнне так званай "праблемы свабоды друку". Дыскутуемая сёння ва ўсім свеце праблема свабоды друку з'яўляецца ў цэлым параджэннем нявырашанасці праблемы дэмакратыі. Вырашыць яе магчыма толькі пераадолеўшы крызіс дэмакратыі ў грамадстве ў цэлым. Адзіным сродкам вырашэння гэтай складанай праблемы, г.зн. праблемы дэмакратыі, з'яўляецца толькі Трэцяя Сусветная Тэорыя.

* * *

Гэтая тэорыя сцвярджае, што дэмакратычная сістэма ўяўляе сабой трывалую і маналітную структуру, кожная ячэйка якой мае надзейную апору ў выглядзе пярвічных народных кангрэсаў, народных кангрэсаў і народных камітэтаў, якія сустракаюцца на пасяджэнні Усеагульнага народнага кангрэсу.

Ніякай іншай канцэпцыі сапраўды дэмакратычнага грамадства існаваць не можа.

Такім чынам, эпоха мас, якая энергічна ідзе на змену эпосе рэспублік, уражвае і натхняе. Аднак у той жа ступені, у якой гэтая эпоха прадказвае сапраўдную свабоду мас і поўнае вызваленне ад путаў прылад кіравання, яна папярэджвае аб наступленні эпохі анархіі і дэмагогіі, калі новая дэмакратыя, якая ўяўляе сабой уладу народа, зноў ператворыцца ва ўладу асобы, класа, племені, клана ці партыі.

Такая сапраўдная дэмакратыя з тэарэтычнага пункту гледжання. У сапраўднасці ж заўсёды кіруюць моцныя, г.зн. найбольш моцная частка грамадства.

[14]

Частка другая

ВЫРАШЭННЕ ЭКАНАМІЧНАЙ ПРАБЛЕМЫ (сацыялізм )

ЭКАНАМІЧНЫ АСПЕКТ ТРЭЦЯЙ СУСВЕТНАЙ ТЭОРЫІ


[15]

ЭКАНАМІЧНЫ АСПЕКТ ТРЭЦЯЙ СУСВЕТНАЙ ТЭОРЫІ

Нягледзячы на тое, што на шляху вырашэння праблемы працы і аплаты працы мелі месца гістарычна важныя перамены, якія праяўляліся, у прыватнасці, у змяненні адносін паміж рабочымі і работадаўцамі, паміж гаспадарамі і вытворцамі, у тым ліку абмежаванне працягласці рабочага дня, аплата звышурочнай працы, розныя адпачынкі, устанаўленне мінімуму зарплаты, удзел рабочых у прыбытках і кіраванні, забарона самастойных звальненняў, сацыяльнае забеспячэнне, права на забастоўкі і іншыя ўстанаўленні, якія згадваюцца ў законах аб працы, што сталі састаўной часткай любога сучаснага заканадаўства, а таксама не менш важныя змяненні ў сферы адносін уласнасці, а менавіта, прыняцце рашэнняў, якія абмяжоўваюць даход, і ўвядзенне законаў, якія забараняюць прыватную ўласнасць і перадаюць яе ў рукі дзяржавы, — нягледзячы на ўсе гэтыя перамены, значэнне якіх у гісторыі эканамічнай праблемы нельга скідваць з рахунку, эканамічная праблема ўсё яшчэ чакае радыкальнага вырашэння. Хоць сёння, у параўнанні з ранейшымі часамі, у выніку прынятых мер па паляпшэнні становішча работнікаў гэта праблема менш вострая, разам з тым вырашэнне яе, у цэлым, у сучасным свеце не знойдзена. Намаганні вырашыць яе ў сферы адносін уласнасці не вырашылі праблемы вытворцаў, якія па-ранейшаму застаюцца наёмнымі работнікамі нягледзячы на тое, што самыя кансерватыўныя формы ўласнасці змяніліся самымі прагрэсіўнымі формамі пры існаванні прамежкавых форм.

Не меншыя намаганні прыкладаліся ў адносінах да заработнай платы. У выніку, у сферы аплаты працы працоўныя дабіліся шэрагу пераваг, пацверджаных заканадаўствам і ахоўваемых прафсаюзамі. Цяжкае становішча, у якім знаходзіліся вытворцы напярэдадні прамысловай рэвалюцыі, змянілася да лепшага. Рабочыя, тэхнічныя спецыялісты і адміністрацыйныя служачыя дабіліся з цягам часу правоў, якія здаваліся раней неажыццявімымі. I тым не менш эканамічная праблема прадаўжае існаваць.

Меры, якія прадпрымаліся ў галіне заработнай платы, ні ў якім выпадку не вырашылі праблемы. Яны ўяўлялі сабой хутчэй толькі крывадушную рэфармісцкую спробу аказаць дабро, чым сапраўднае прызнанне правоў працоўных. Чаму працоўныя атрымліваюць заработную плату? Ды таму, што яны ажыццяўляюць вытворчы працэс у інтарэсах іншых,— тых, хто іх наняў для вырабу прадукцыі. Такім чынам, яны не спажываюць выраблены імі прадукт, а вымушаны ўступаць яго ў абмен на заработную плату. Правільным з'яўляецца прынцып: "Хто вырабляе, той спажывае".

Наёмныя работнікі, які б вялікі ні быў іх заробак,— гэта тыя ж рабы.

Наёмны работнік знаходзіцца ў напаўрабскай залежнасці ад наняўшага яго гаспадара. Больш таго, ён часовы раб і ў аснове яго рабства — праца, за якую ён атрымлівае плату ад работадаўца, незалежна ад таго, з'яўляецца работадаўцам прыватная асоба ці дзяржава.

Нягледзячы на адрозненне форм уласнасці, пачынаючы ад кансерватыўных і канчаючы прагрэсіўнымі, работнікі ў сваіх адносінах з уласнікамі ці вытворчымі прадпрыемствамі, з пункту гледжання сваіх уласных інтарэсаў, застаюцца наёмнікамі пры ўсіх сёння існуючых формах уласнасці.

Нават прадпрыемствы дзяржаўнага сектара плоцяць сваім работнікам заработную плату і прадастаўляюць ім разнастайныя сацыяльныя даброты, падобныя да тых падачак, якімі ўдастойваюць сваіх работнікаў багацеі, уладальнікі прыватных вытворчых прадпрыемстваў.

Меркаванне, што даход ва ўмовах дзяржаўнай уласнасці ідзе грамадству, у тым ліку самім работнікам, тады як даход прыватных прадпрыемстваў паступае толькі ўладальніку прадпрыемства, справядлівае, калі прымаць пад увагу інтарэсы грамадства ў цэлым, а не ўласныя інтарэсы работнікаў. Калі дапусціць, што палітычная ўлада, якая манапалізуе ўласнасць, з'яўляецца ўладай агульнанароднай, г.зн. уладай усяго народа, якую ён ажыццяўляе праз народныя кангрэсы, народныя камітэты, а не ўладай аднаго класа, адной партыі ці блока партый, уладай аднаго клана, племені, сямейства, асобы ці адной з форм дэпутацкага прадстаўніцтва, дык і тады атрымлі¬-

[16]

ваемая работнікамі для задавальнення ўласных патрэб заработная плата, доля прыбыткаў ці сацыяльныя паслугі, па сутнасці, нічым не адрозніваецца ад таго, што атрымліваюць работнікі прадпрыемстваў прыватнага сектара: і тыя, і другія працуюць за заработную плату, незалежна ад таго, хто з'яўляецца іх гаспадаром.

Такім чынам, тыя змяненні, у выніку якіх уласнасць пераходзіла з рук у рукі, не вырашалі пытання аб праве работніка на вырабляемы непасрэдна ім прадукт — ні праз грамадства, ні ў выглядзе заработнай платы, паколькі вытворцы, нягледзячы на змяненне форм уласнасці, па-ранейшаму застаюцца наёмнікамі.

Канчатковае вырашэнне праблемы заключаецца ў адмене заработнай платы і вызваленні чалавека ад яе путаў, вяртанне да натуральных правілаў, якія вызначалі гэтыя адносіны да з'яўлення класаў, розных форм кіравання і заканадаўства, створанага чалавекам.

Натуральныя правілы з'яўляюцца адзіным крытэрыем, крыніцай і зыходным пунктам чалавечых адносін.

Натуральныя правілы, якія ляжаць у аснове натуральнага сацыялізму, заснаванага на роўнасці элементаў эканамічнай вытворчасці, абумовілі прыблізна роўнае спажыванне прадуктаў прыроды людзьмі. Эксплуатацыя чалавека чалавекам, імкненне чалавека прысвоіць сабе больш, чым яму неабходна, з'яўляюцца адыходам ад натуральных правілаў, пачаткам дэградацыі і адступлення ад здаровых форм жыцця чалавечага грамадства і пачаткам зараджэння эксплуататарскага грамадства. Аналіз існаваўшых на працягу гісторыі чалавецтва фактараў эканамічнай вытворчасці заўсёды ўстанаўлівае, што асноўнымі элементамі вытворчасці заўсёды і ўсюды былі прадметы працы, прылады вытворчасці і вытворца. Натуральнае правіла роўнасці гаворыць: кожны элемент вытворчасці ўносіць сваю долю ў вытворчы працэс, і выключэнне аднаго з іх робіць вытворчасць немагчымай; кожнаму элементу вытворчасці належыць асноўная роля, і без яго вытворчасць спыняецца.

Паколькі кожны са згаданых элементаў неабходны і абавязковы, г.зн. усе яны раўназначныя элементы вытворчага працэсу, то кожны з іх мае роўнае права на вырабляемы прадукт, і перавага аднаго з іх другому супярэчыць натуральнаму правілу роўнасці і з'яўляецца замахам на правы другога. Такім чынам, кожнаму элементу, незалежна ад іх агульнай колькасці, належыць свая доля. Калі вытворчы працэс ажыццяўляецца толькі двума элементамі, дык кожны атрымлівае палову вырабляемага прадукта, калі гэтых элементаў тры — кожнаму прыпадае трэць і г.д.

Прымяненне гэтага натуральнага правіла да даўняга мінулага і сённяшняй рэчаіснасці выяўляе наступнае.

У перыяд панавання ручной працы ў працэсе вытворчасці ўдзельнічалі сыравіна і чалавек-вытворца. Пазней пасрэднікамі паміж імі сталі прылады вытворчасці, якія скарыстоўваюцца чалавекам у вытворчых аперацыях.

Спачатку гэта была жывёла, а затым па меры ўдасканалення прылад вытворчасці на змену жывёле прыйшла машына. Сыравіна таксама перанесла якасныя і колькасныя змяненні: на змену простай і таннай сыравіне прыйшлі вельмі складаныя і дарагія віды сыравіны. Змяніўся і чалавек, прайшоўшы шлях ад простага рабочага да інжынера і тэхніка, ад велізарнай колькасці некваліфікаваных работнікаў да абмежаванай колькасці тэхнічных спецыялістаў. У той жа час элементы вытворчага працэсу, хоць і прайшлі якасную і колькасную эвалюцыю, з пункту гледжання ролі, якую адыгрывае кожны з іх у працэсе вытворчасці і па ступені сваёй неабходнасці, яны па сутнасці справы не змяніліся. Напрыклад, жалезная руда, якая з'яўляецца як у старажытнасці, так і ў нашы дні адным з элементаў вытворчасці, раней перапрацоўвалася прымітыўным спосабам, затым каваль вырабляў з жалеза ўручную нож, сякеру, кап'ё і г.д. Цяпер тая ж жалезная руда перапрацоўваецца ў доменных печах, а затым інжынеры і тэхнікі вырабляюць з атрыманага металу станкі, рухавікі, транспартныя сродкі. На змену жывёле — каню, мулу, вярблюду і да т.п., якія раней з'яўляліся элементамі вытворчасці, прыйшлі гіганцкія заводы і велізарныя машыны. I калі раней вырабляліся прымітыўныя прылады, дык цяпер вырабляецца найскладанейшае тэхнічнае абсталяванне. I ўсё ж, нягледзячы на каласальныя змяненні, натуральныя фактары вытворчасці засталіся, па сутнасці, ранейшымі. Гэтая арганічная нязменнасць элементаў вытворчасці пераканаўча даказвае, што натуральнае правіла — гэта тая здаровая аснова, да якой неабходна звярнуцца для канчатковага вырашэння эканамічнай праблемы, бо ўсе ранейшыя спробы, калі мела месца пагарджэнне гэтымі правіламі, пацярпелі няўдачу.

[17]

Гістарычныя канцэпцыі мінулага разглядалі эканамічную праблему толькі з пункту гледжання права ўласнасці на адзін элемент вытворчасці, толькі з пункту гледжання заработнай платы і не вырашалі асноўнай праблемы, а менавіта — праблемы самой вытворчасці. (Такім чынам, галоўная асаблівасць існуючых у сучасным свеце эканамічных сістэм — гэта сістэма заработнай платы, якая пазбаўляе работніка ўсякага права на вырабляемы ім прадукт, незалежна ад таго, ці ажыццяўляецца выраб на карысць грамадства, ці на карысць прыватнага ўладальніка.)

Прамысловае прадпрыемства функцыяніруе дзякуючы наяўнасці прадметаў працы, заводскага абсталявання і рабочых. Вытворчы працэс ажыццяўляецца ў выніку выкарыстання рабочымі заводскага абсталявання для перапрацоўкі пярвічных матэрыялаў. Такім чынам, вырабленая прадукцыя, прызначаная для спажывання, праходзіць вытворчыя аперацыі, якія былі б немагчымыя, калі б не было сыравіны, прадпрыемства і рабочых. Бо калі б не было пярвічных матэрыялаў, прадпрыемству не было б чаго перапрацоўваць, а калі б не было прадпрыемства, не перапрацоўвалася б сыравіна. Калі ж не было б вытворцаў, прадпрыемства не магло б працаваць. Такім чынам, усе тры элементы, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе, роўным чынам неабходныя для ажыццяўлення вытворчага працэсу, і без наяўнасці ўсіх трох элементаў вытворчасць немагчымая. Пры гэтым любы з іх, асобна ўзяты, не ў стане забяспечыць увесь вытворчы працэс, таксама ж як не ў стане забяспечыць яго толькі два элементы з трох. Натуральнае правіла ў гэтым выпадку дапускае роўнасць гэтых трох элементаў у працэсе вытворчасці. Іншымі словамі, мяркуецца, што прадукт, вырабляемы дадзеным прадпрыемствам, дзеліцца на тры долі. Кожнаму элементу вытворчасці належыць свая доля. Такім чынам, важнае значэнне мае як само прадпрыемства, так і спажывец прадукцыі прадпрыемства.

Тое ж тычыцца і сельскагаспадарчай вытворчасці, у якой удзельнічаюць два элементы — чалавек і зямля — і адсутнічае трэці. Тут прасочваецца поўная аналогія з ручной рамеснай вытворчасцю. Прадукцыя ў гэтым выпадку падзяляецца на дзве долі, адпаведна колькасці элементаў, якія ўдзельнічаюць. Калі ж у земляробстве выкарыстоўваюцца машыны і іншыя прылады, то вырабляемы прадукт павінен дзяліцца паміж трыма элементамі, якія ўдзельнічаюць у сельскагаспадарчай вытворчасці (зямля, земляроб і прымяняемы механізм).

На гэтым заснаваны сацыялістычны лад, дзе ўсе вытворчыя працэсы падпарадкаваны гэтаму натуральнаму правілу.

Вытворцы — гэта рабочыя. Мы гаворым "вытворцы", таму што словы "рабочыя" або "працоўныя" больш не адпавядаюць сапраўднасці. Прычына ў тым, што рабочыя — у традыцыйным разуменні гэтага слова — усё больш мяняюцца як якасна, так і колькасна. Колькасць рабочага класа па меры развіцця навукі і тэхнікі бесперапынна скарачаецца. Выраб, на які спатрэбілася шмат намаганняў некалькіх рабочых, вырабляецца зараз машынай імгненна, прычым эксплуатацыя машыны патрабуе меншай колькасці работнікаў. Гэта — колькаснае змяненне рабочай сілы. Акрамя таго, машынная тэхніка патрабуе не простай мускульнай сілы, а тэхнічных ведаў, што ўяўляе якаснае змяненне рабочай сілы.

Толькі вырабляючая сіла з'яўляецца элементам вытворчасці. Працоўныя масы, раней шматлікія і неадукаваныя, у працэсе развіцця грамадства ператвараюцца ў параўнальна абмежаваную групу тэхнікаў, інжынераў і вучоных. У выніку гэтага рабочыя прафсаюзы адміраюць, і, паколькі навуковы прагрэс чалавецтва з'яўляецца незваротным працэсам, на змену ім прыходзяць прафсаюзы інжынераў і тэхнікаў. Неадукаванасць асуджана на знікненне самім гэтым працэсам. Простыя рабочыя, перад тварам бесперапыннага навукова-тэхнічнага развіцця — часовая, паступова знікаючая з'ява, але чалавек у гэтай сваёй новай якасці назаўсёды застанецца асноўным элементам вытворчага працэсу.


Назад | Наперад | Спасылкі на ўсе часткі

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 02:14 pm
Powered by Dreamwidth Studios