Муамар Кадафі. "Зялёная кніга". 4/5
Mar. 16th, 2011 02:14 pmЧастка трэцця
ГРАМАДСКІ АСПЕКТ ТРЭЦЯЙ СУСВЕТНАЙ ТЭОРЫІ
[24]

Грамадскі, г.зн. нацыянальны фактар з'яўляецца рухавіком гісторыі чалавецтва. Асновай гістарычнага развіцця з'яўляецца грамадская сувязь, якая аб'ядноўвае людзей у супольнасці, пачынаючы з сям'і і канчаючы племенем і нацыяй.
ГЕРОІ ГІСТОРЫІ — ГЭТА АСОБЫ, АХВЯРУЮЧЫЯ САБОЮ Ў ІМЯ АГУЛЬНАЙ СПРАВЫ. Іншага вызначэння быць не можа. Пытанне ў тым, якая гэта справа? Яны ахвяруюць сабою дзеля іншых. Але хто такія гэтыя іншыя? Іншыя — гэта звязаныя з імі людзі. Сувязь паміж асобай і калектывам ёсць сувязь грамадская, іншымі словамі, узаемная сувязь людзей. Аснова, якая стварае нацыянальную супольнасць,— нацыянальная самасвядомасць, такім чынам, гэтыя праблемы і ёсць праблемы нацыянальныя.
Нацыянальная сувязь з'яўляецца сувяззю грамадскай, г.зн. сувяззю паміж супольнасцямі людзей. Слова "грамадскі" паходзіць ад таго ж кораня, што і слова "супольнасць", слова "нацыянальны" паходзіць ад таго ж кораня, што і слова "нацыя", такім чынам, нацыянальная сувязь — гэта сувязь людзей, як часцінак нацыі, аднаго з другім. Таму грамадская сувязь — гэта нацыянальная сувязь, бо супольнасць, незалежна ад сваёй колькасці, мяркуе пэўную нацыянальную сукупнасць, а нацыя ўяўляе сабою супольнасць.
Мы не ўваходзім тут у дэталі вызначэння паняцця "супольнасць" і не разглядаем яе як з'яву часовую, незалежную ад нацыянальных сувязей паміж яе членамі. Пад словам "супольнасць" мы маем на ўвазе з'яву пастаянную, якая вызначаецца нацыянальнымі сувязямі.
Усе існаваўшыя ў гісторыі рухі — гэта заўсёды масавыя, г.зн. калектыўныя рухі, г.зн. рухі членаў пэўнай супольнасці ў імя сваіх інтарэсаў, напрыклад, у імя сваёй незалежнасці ад іншай супольнасці, з тым, каб кожная з іх магла выступаць як самастойнае грамадскае ўтварэнне. Рухі чалавечых супольнасцей заўсёды з'яўляюцца рухамі за незалежнасць, калі прыгнечаная ці бяспраўная супольнасць імкнецца да самасцвярджэння, да вызвалення ад сваёй залежнасці ад іншай супольнасці. Што ж датычыць барацьбы за ўладу, дык яна, як паказана ў першай частцы Зялёнай Кнігі (Палітычны аспект Трэцяй Сусветнай Тэорыі), адбываецца ўнутры грамадства на розных узроўнях, аж да сям'і. Рух супольнасці — гэта рух пэўнай сукупнасці людзей у імя сваіх інтарэсаў, паколькі асобная супольнасць у сілу працэсу натуральнага фарміравання адзіная, яна мае аднолькавыя грамадскія патрэбнасці, якія можна забяспечыць толькі сумесна. Гэтыя патрэбнасці, правы, патрабаванні, мэты з'яўляюцца не індывідуальнымі, а, наадварот, агульнымі для сукупнасці людзей, звязаных адзінай нацыянальнай прыналежнасцю. Таму гэтыя рухі называюцца нацыянальнымі. Нацыянальна-вызваленчыя рухі сучаснай эпохі з'яўляюцца грамадскімі рухамі. Яны будуць працягвацца да таго часу, пакуль кожная нацыянальная супольнасць не вызваліцца ад панавання другой супольнасці. Іншымі словамі, свет цяпер перажывае адну са звычайных стадый гістарычнага працэсу — стадыю нацыянальнай барацьбы ў імя перамогі нацыянальнай самасвядомасці.
Такая гістарычная праўда чалавечага грамадства. Гэта грамадская ісціна. Іншымі словамі, асновай руху гісторыі з'яўляецца нацыянальная барацьба, грамадская барацьба, паколькі яна, будучы першапрычынай і асновай усяго, закладзена ў самой прыродзе чалавечай супольнасці, прыродзе нацыянальнай супольнасці. Больш таго, складаючы прыроду самога жыцця, яна з'яўляецца наймагутнейшым з усіх фактараў развіцця. Акрамя чалавека, усе іншыя жывыя істоты таксама жывуць як супольнасці: супольнасць — гэта аснова існавання ў свеце жывых істот. Нацыянальная самасвядомасць — гэта аснова захавання нацый. Нацыі, якія страцілі нацыянальную самасвядомасць, асуджаны на гібель. Праблема нацыянальных меншасцей, як адна з палітычных праблем сучаснага свету, носіць грамадскі характар, паколькі меншасці — гэта народы, якія страцілі нацыянальную самасвядомасць і, як вынік, падсеклі саму аснову свайго існавання. Грамадскі фактар — гэта фактар жыцця, фактар існавання. Таму ён з'яўляецца натуральным і аўтаномным рухавіком нацыянальнай супольнасці, забяспечвае яе існаванне.
Нацыянальную самасвядомасць у свеце Чалавека, у свеце ўсяго жывога, можна параўнаць з сілай прыцягнення ў свеце нежывой прыроды і нябесных цел. Калі
[25]
б Сонца страціла сілу прыцягнення, састаўляючыя яго газы рассеяліся б у прасторы і Сонца перастала б існаваць. У аснове існавання Сонца ляжыць маналітнасць гэтых газаў. Такім чынам, асновай існавання з'яўляецца фактар яднання. Грамадскі фактар, г.зн. нацыянальная самасвядомасць — гэта фактар яднання любой супольнасці. Менавіта таму супольнасці змагаюцца дзеля нацыянальнай еднасці, бачачы ў ёй залог свайго існавання.
Нацыянальны фактар, г.зн. грамадская сувязь, спантанна падахвочвае нацыянальную супольнасць людзей да самазахавання, падобна таму, як сіла прыцягнення спантанна захоўвае фізічнае цела, утрымліваючы яго часткі ў адзінай масе вакол ядра. Вызваленне часцінак, якое ляжыць у аснове тэорыі стварэння атамнай бомбы, узнікае ў выніку расшчаплення ядра, што з'яўляецца цэнтрам прыцягнення электронаў, што рухаюцца вакол яго. Калі адзінства гэтых часцінак разбураецца і сіла прыцягнення страчваецца, кожная часцінка становіцца свабоднай, на чым і заснаваны прынцып дзеяння атамнай бомбы. Такая прырода ўсіх рэчаў. Гэта — непахісны закон прыроды і, ігнаруючы яго ці ідучы насуперак, чалавек парушае ход жыцця. Ход жыцця людзей таксама парушаецца, калі нацыянальная самасвядомасць, як грамадскі фактар, як фактар узаемнага прыцягнення і аснова існавання супольнасці, ігнаруецца або ўступае з ім у супярэчнасць.
Па ступені ўплыву на адзінства гэтай супольнасці з грамадскім фактарам можа супернічаць толькі рэлігійны фактар, які часам раз'ядноўвае нацыянальную супольнасць ці, наадварот, аб'ядноўвае супольнасці, якія належаць да розных нацыянальнасцей. Але ў канчатковым выніку верх заўсёды бярэ грамадскі фактар. Так было на працягу ўсёй гісторыі. Гістарычна кожная нацыянальная супольнасць павінна мець сваю рэлігію. Толькі пры гэтай умове магчыма гармонія. Аднак у жыцці бывае інакш і менавіта ў гэтым заключаецца сапраўдная прычына канфліктаў і нестабільнасці ў жыцці народаў у розныя эпохі.
Асноватворны прынцып зводзіцца да таго, што кожны народ павінен мець сваю рэлігію. Выключэнні толькі пацвярджаюць правіла. Падобныя выключэнні ствараюць ненармальнае становішча, якое становіцца сапраўднай прычынай канфліктаў унутры адзінай нацыянальнай супольнасці. Адзіны шлях да ліквідацыі гэтых канфліктаў — аднавіць парушанае натуральнае правіла, у якім гаворыцца, што кожная нацыя павінна мець сваю рэлігію. Толькі тады грамадскі фактар прыйдзе ў адпаведнасць з рэлігійным фактарам і будзе адноўлена гармонія. Жыццё чалавечых супольнасцей стабілізуецца і будзе развівацца ў патрэбным напрамку.
Шлюб — гэта інстытут, які аказвае на грамадскі фактар як станоўчае, так і адмоўнае ўздзеянне. Хаця як мужчына, так і жанчына маюць натуральнае права свабоднага выбару, тым не менш шлюб унутры адной супольнасці, зразумела, умацоўвае яе адзінства, садзейнічае яе планамернаму росту, які гарманіруе з грамадскім фактарам.
СЯМ'Я
Для чалавека, як асобнай асобы, сям'я важней за дзяржаву. Чалавецтва мае справу з такім паняццем, як асоба (чалавек), а нармальная асоба (чалавек) — з паняццем сям'я. Сям'я — гэта калыска чалавека, яго бацькоўскі дом, яго сацыяльная абарона. Спаконвечнае чалавецтва — гэта Асоба і Сям'я, але зусім не Дзяржава. Чалавецтва не ведае такога паняцця, як дзяржава. Дзяржава — гэта штучная палітычная, эканамічная, а часам і ваенная будова, ніяк не звязаная з паняццем "чалавецтва" і якая не мае да яго ніякіх адносін. Сям'ю ў свеце прыроды можна параўнаць з асобнай раслінай, якая з'яўляецца асновай расліннага свету. Культываванне раслін на плантацыях, у садах і да т.п. носіць штучны характар і не мае нічога агульнага з прыродай раслін, якія складаюцца як сям'я з мноства галінак, лісця і кветак. Тое, што палітычныя, эканамічныя і ваенныя фактары прыстасавалі вялікае мноства сем'яў да існавання ў рамках дзяржавы, не мае да чалавецтва ніякіх адносін. Любая сітуацыя, абставіна ці мерапрыемства, якія вядуць да распаду сям'і або яе выраджэнню, не толькі негуманныя і супярэчаць прыродзе, але і з'яўляюцца насіллем над прыродай накшталт таго, як абломліванне галінак расліны ці абрыванне яе кветак і лісцяў прыводзіць да завядання і гібелі расліны.
Грамадства, дзе з-за нейкіх умоў існуе пагроза адзінству сям'і і яе існаванню, на-
[26]
гадвае плантацыю, дзе расліны могуць быць вырваны з коранем, засохнуць ад недахопу вільгаці і загінуць ад агню і засухі ці проста завянуць. Чалавечае грамадства нагадвае квітнеючы сад ці апрацаваную ніву, дзе расліны развіваюцца натуральна, цвітуць, даюць завязь, ідуць у рост.
Працвітаючае грамадства — гэта грамадства, у якім чалавек натуральна развіваецца ва ўмовах сям'і, грамадства, у якім працвітае сям'я, з якой чалавек звязаны трывалымі вузамі. Ён падобны лістку, які трывала сядзіць на галінцы, — існаванне яго без галінкі немагчымае. Так і існаванне чалавека без сям'і пазбаўлена сэнсу і грамадскага зместу. Калі чалавечае грамадства стане калі-небудзь грамадствам без сям'і, яно будзе грамадствам бадзяг і будзе нагадваць штучную расліну.
Племя — гэта тая ж сям'я, толькі павялічаная з-за росту патомства, г.зн. племя — гэта вялікая сям'я. Нацыя — гэта племя, але племя, якое разраслося ў выніку павелічэння патомства, г.зн. нацыя — гэта вялікае племя. Свет — гэта нацыя, але нацыя, якая падзялілася на мноства нацый у выніку росту насельніцтва, г.зн. свет — гэта вялікая нацыя. Сувязі, якія фарміруюць сям'ю, — гэта тыя ж сувязі, якія фарміруюць племя, нацыю і свет, толькі па меры павелічэння колькасці гэтых супольнасцей гэтыя сувязі становяцца ўсё больш слабымі. Чалавецтва — гэта міжнацыянальныя сувязі, нацыя — гэта міжплямённыя сувязі, племя — гэта міжсямейныя сувязі. Трываласць гэтых сувязей знізу ўверх слабне. Гэта агульнавядомая ісціна, адмаўляць якую немагчыма.
Такім чынам, грамадская сувязь, спаянасць, адзінства, каханне і прыхільнасць на ўзроўні сям'і больш трывалыя, чым на ўзроўні племені, на ўзроўні племені больш трывалыя, чым на ўзроўні нацыі, і на ўзроўні нацыі больш трывалыя, чым на сусветным узроўні. Інтарэсы, прывілеі, каштоўнасці і ідэалы, вызначаемыя гэтымі грамадскімі сувязямі, існуюць там, дзе гэтыя грамадскія сувязі абумоўлены і трывалыя па самой сваёй прыродзе, г.зн. на ўзроўні сям'і яны больш трывалыя, чым на ўзроўні племені, на ўзроўні племені больш трывалыя, чым на ўзроўні нацыі, і на ўзроўні нацыі больш трывалыя, чым на сусветным узроўні.
Па меры таго, як знікае сям'я, племя, нацыя і чалавецтва, губляюцца і грамадскія сувязі, а разам з імі і вызначаемыя імі каштоўнасці, прывілеі і ідэалы. ТАМУ, КАБ МЕЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ КАРЫСТАЦЦА КАШТОЎНАСЦЯМІ, ПРЫВІЛЕЯМІ I ІДЭАЛАМІ, ЯКІЯ СТВАРАЮЦЦА УЗАЕМАСУВЯЗЗЮ, ЗГУРТАВАНАСЦЮ, АДЗІНСТВАМ, ПРЫХІЛЬНАСЦЮ I КАХАННЕМ НА ЎЗРОЎНІ СЯМ'І, ПЛЕМЕНІ, НАЦЫІ I ЎСЯГО ЧАЛАВЕЦТВА, ДЛЯ ЧАЛАВЕЧАГА ГРАМАДСТВА НАДЗВЫЧАЙ ВАЖНА ЗАХАВАЦЬ ЗГУРТАВАНАСЦЬ ЯК НА ЎЗРОЎНІ СЯМ'І I ПЛЕМЕНІ, ТАК I НА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ I СУСВЕТНЫМ УЗРОЎНЯХ.
У сацыяльным плане з пункту гледжання ўзаемасувязей, узаемнай міласэрнасці, салідарнасці і інтарэсаў сямейнае грамадства мае большую перавагу, чым грамадства пляменнае, пляменнае — больш, чым грамадства нацыянальнае, нацыянальнае — больш, чым інтэрнацыянальнае.
Перавагі племені
Паколькі племя — гэта вялікая сям'я, то яно забяспечвае сваім членам тыя ж матэрыяльныя патрэбнасці і сацыяльныя перавагі, што і сям'я сваім членам. Племя — гэта сям'я на наступнай стадыі. Неабходна падкрэсліць, што чалавек без сям'і можа часам паводзіць сябе ганебна, чаго не зрабіў бы ў сям'і, аднак паколькі сям'я невялікая, ён не адчувае над сабою яе кантролю. Інакш ідуць справы ў рамках племені, дзе члены не адчуваюць сябе свабоднымі ад кантролю. Зыходзячы з гэтых меркаванняў, племя выпрацавала для сваіх членаў нормы паводзін, якія сталі формай грамадскага выхавання, што валодае большымі вартасцямі, чым любое школьнае выхаванне. Племя — гэта сацыяльная школа, у якой чалавек з дзяцінства засвойвае сукупнасць прынцыпаў, якія з цягам часу становяцца жыццёвай нормай паводзін і па меры сталення рэфлекторна замацоўваюцца ў яго свядомасці. Інакш з навыкамі і ведамі, якія замацоўваюцца ў працэсе фармальнага выхавання і навучання, якія па меры таго, як чалавек сталее, паступова губляюцца, бо гэтыя фармальныя навыкі атрыманы эмпірычным шляхам, і чалавек разумее, што яны прывітыя яму штучна.
Племя — гэта натуральная сацыяльная абарона чалавека, якая забяспечвае яго сацыяльныя патрэбнасці. У адпаведнасці з прынятымі сацыяльнымі традыцыямі
[27]
племя калектыўна забяспечвае выкуп сваіх членаў, сумесна плаціць за іх штраф, сумесна помсціць за іх, калектыўна іх абараняе — іншымі словамі, ажыццяўляе іх сацыяльную абарону.
Кроўная роднасць з'яўляецца асноўным, але не адзіным фактарам фарміравання племені, паколькі існуе яшчэ і далучэнне. З цягам часу адрозненні паміж членамі племені, звязанымі кроўнай роднасцю і тымі, хто далучыўся да племені, знікаюць, і племя становіцца адзіным сацыяльным і этнічным утварэннем. Тым не менш гэтае адзінства ў першую чаргу заснавана на кроўнай роднасці і агульным паходжанні.
НАЦЫЯ
Нацыя забяспечвае чалавеку больш шырокую палітычную і нацыянальную абарону, чым племя. Трайбалізм, адданасць свайму племені, падрывае нацыянальныя пачуцці, аслабляе адданасць сваёй нацыі і ідзе ёй на шкоду, таксама ж, як адданасць чалавека сям'і наносіць шкоду яго адданасці свайму племені і аслабляе яе. Нацыянальны фанатызм, нават у той меры, у якой ён уласцівы нацыі, уяўляе сабою пагрозу чалавецтву.
Нацыя ў рамках сусветнай супольнасці — тое ж самае, што сям'я ў рамках племені. Чым мацней узаемная варожасць паміж сем'ямі, якія складаюць племя, чым мацней унутрысямейныя сувязі, тым большую пагрозу сям'я ўяўляе для племені. Аналагічная з'ява адбываецца ўнутры сям'і: чым мацней непрыязь паміж яе членамі, чым больш настойліва кожны з іх адстойвае асабістыя інтарэсы, тым большая пагроза ўзнікае існаванню сям'і. Калі плямёны, якія ўтвараюць нацыю, знаходзяцца ў варожасці і кожнае племя настойліва адстойвае толькі свае інтарэсы, існаванне нацыі ставіцца пад пагрозу. Нацыянальны фанатызм, прымяненне нацыянальнай сілы супраць слабых нацый, а таксама прагрэс адной нацыі ў выніку захопу здабытку другой нясуць зло і шкоду ўсяму чалавецтву.
Тым не меней, моцны, паважаючы сябе чалавек, які ўсведамляе меру асабістай адказнасці, неабходны і карысны для сям'і. Моцная, паважаючая сябе сям'я, якая ўсведамляе сваё значэнне, у сацыяльных і матэрыяльных адносінах карысная для племені. Развітая цывілізаваная прадукцыйная нацыя карысная цэламу свету. Палітычная і нацыянальная структура дэградуе, калі апускаецца да ўзроўню сацыяльных катэгорый, г.зн да сямейнага і пляменнага ўзроўняў, узаемадзейнічае з імі і прымае іх у разлік.
Нацыя — гэта вялікая сям'я, прайшоўшая шлях развіцця ад племені да сукупнасці плямёнаў, якія маюць агульнае паходжанне або зліліся разам з-за агульнасці лёсу. Сям'я можа стаць нацыяй, толькі прайшоўшы стадыю племені, дзялення племені і, далей, стадыю змяшэння плямёнаў. Гэты сацыяльны працэс носіць працяглы характар. Аднак натуральны ход часу, які садзейнічае, з аднаго боку, станаўленню новых нацый, прыводзіць, з другога, да драблення старых. Разам з тым гістарычнай асновай утварэння любой нацыі застаецца агульнасць паходжання і агульнасць лёсу, прычым адзінства паходжання адыгрывае пануючую ролю, а агульнасць лёсу — другарадную. Нацыя — гэта не толькі агульнасць паходжання, хоць гэтая прыкмета з'яўляецца зыходнай. Нацыя ўяўляе сабою чалавечы кангламерат, які гістарычна склаўся, пражывае на адной тэрыторыі, стварае адзіную гісторыю, адзіную культурную спадчыну і мае адзіны лёс. Такім чынам, акрамя фактара кроўнай роднасці, для фарміравання нацыі ў канчатковым выніку важны факт ЗЛІЦЦЯ НА АСНОВЕ АГУЛЬНАСЦІ ЛЁСУ.
Але чаму ж на карце свету адны вялікія дзяржавы знікаюць, а на іх месцы ўзнікаюць іншыя? Ці ляжыць у аснове гэтага палітычная прычына, якая не мае адносін да грамадскага аспекту Трэцяй Сусветнай Тэорыі, або гэта прычына грамадскага характару, непасрэдна звязаная з гэтым раздзелам Зялёнай Кнігі? Давайце паглядзім.
Бясспрэчна, сям'я ўяўляе сабою сацыяльнае, а не палітычнае ўтварэнне. Тое ж самае тычыцца і племені, паколькі яно ўяўляе сабою сям'ю, якая разраслася ў выніку росту патомства і ператварылася ў мноства сем'яў. Нацыя — гэта племя, якое вырасла колькасна, раздрабілася на новыя калены і новыя плямёны.
Нацыя таксама з'яўляецца сацыяльным утварэннем, у аснове якога ляжаць нацыянальныя сувязі. Племя — сацыяльнае ўтварэнне, якое ўзнікла на аснове племянных сувязей, сям'я — сацыяльнае ўтварэнне на аснове сямейных сувязей. Сацыяльнымі ўтварэннямі з'яўляюцца і нацыі свету, спаяныя агульначалавечымі сувязямі.
[28]
Усё гэта аксіёматычна. Дзяржава ж з'яўляецца палітычным утварэннем. Дзяржавы ўтвараюць палітычную карту свету. Але ўсё ж такі чаму з веку ў век гэтая карта мянялася? Прычына ў тым, што дзяржава як палітычнае ўтварэнне можа адпавядаць грамадскаму ўтварэнню альбо не адпавядаць. Калі дзяржава аднанацыянальная, дык яна існуе доўга і без змяненняў, а калі ў выніку каланізацыі звонку ці ўпадку яна змяняецца, дык пад лозунгамі нацыянальнай барацьбы, нацыянальнага адраджэння і нацыянальнай еднасці ўзнікае зноў. Калі ж дзяржава як палітычнае ўтварэнне аб'ядноўвае больш як адну нацыю, дык яе палітычная структура ў выніку імкнення кожнай нацыі да нацыянальнай незалежнасці развальваецца. Так адбылося з вядомымі сусветнымі імперыямі, бо ўсе яны ўяўлялі сабою сукупнасць нацый, кожная з якіх з-за сваіх нацыяналістычных памкненняў стала дабівацца незалежнасці, што і прывяло да распаду імперый, як палітычных утварэнняў, а ўтвараючыя іх элементы прыйшлі ў адпаведнасць са сваёй грамадскай асновай. Яркія доказы гэтага мы знаходзім на працягу ўсёй гісторыі свету.
Але чаму ж тады на аснове аб'яднання розных нацый узнікаюць імперыі? Справа ў тым, што дзяржава, у адрозненне ад племені, з'яўляецца не толькі грамадскім утварэннем. Дзяржава — гэта палітычнае ўтварэнне, якое ўзнікла пад уздзеяннем цэлага шэрагу фактараў, зыходным і асноўным з якіх з'яўляецца нацыянальная самасвядомасць. Нацыянальная дзяржава — гэта адзіная палітычная форма, якая адпавядае натуральнаму грамадскаму ўтварэнню. Такая дзяржава можа існаваць вечна, калі не стане аб'ектам замаху другой, больш моцнай нацыі, або калі палітычная структура такой дзяржавы не падвергнецца ўплыву з боку яе грамадскай структуры, а менавіта, з боку плямёнаў, кланаў і сем'яў. Калі палітычная структура трапіць у падначаленне грамадскай — пляменнай, кланавай ці абшчыннай — і падпадае пад яе ўздзеянне, яна разлагаецца.
Іншымі фактарамі, якія фарміруюць дзяржаву (маецца на ўвазе не простая, аднанацыянальная дзяржава), з'яўляюцца рэлігійныя, эканамічныя і ваенныя фактары.
Адзіная рэлігія можа аб'яднаць у адну дзяржаву некалькі нацый. Аб'яднанне магчыма таксама ў сілу эканамічнай неабходнасці і ваенных заваёў. Такім чынам, свет становіцца сведкай таго, як дзяржава або імперыя, якія існавалі ў адну эпоху, знікаюць у другую. Калі нацыянальны дух аказваецца мацнейшым за рэлігійны дух, то барацьба паміж рознымі нацыямі, да гэтага аб'яднанымі адной рэлігіяй, узмацняецца, і кожная з гэтых нацый дабіваецца незалежнасці, вяртаючыся да ўласцівай ёй грамадскай структуры, а імперыя знікае. Затым, калі рэлігійны дух атрымлівае верх над нацыянальным духам і розныя нацыі аб'ядноўваюцца пад сцягам адзінай рэлігіі, адбываецца адваротнае, далей зноў верх атрымлівае нацыянальны дух і г.д.
Усякая дзяржава, якая аб'ядноўвае некалькі нацый, у сілу дзеючых рэлігійных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных прычын і фактараў будзе раздзірацца нацыянальнай барацьбой, пакуль кожная нацыя не даб'ецца незалежнасці, г.зн. пакуль грамадскі фактар канчаткова не пераможа палітычны.
Такім чынам, нягледзячы на тое, што існаванне дзяржавы прадыктавана палітычнай неабходнасцю, аснову жыцця чалавека складае сям'я, племя, нацыя і, нарэшце, усё чалавечае грамадства. Грамадскі фактар — гэта асноўны і пастаянны фактар нацыянальнай самасвядомасці. Таму неабходна рабіць упор на сацыяльную рэчаіснасць, удзяляючы ўвагу сям'і дзеля выхавання нармальна развітога чалавека, далей — племені, як грамадскай абароне і як натуральнай сацыяльнай школе, дзе чалавек, акрамя сям'і, атрымлівае сваё грамадскае выхаванне, а затым і нацыі, наколькі чалавек спасцігае сапраўдны сэнс сацыяльных каштоўнасцей праз сям'ю і племя, якія з'яўляюцца натуральнымі грамадскімі ўтварэннямі, што ўзніклі без умяшання звонку. Такім чынам, увага да сям'і дзеля чалавека, увага да племені дзеля сям'і і тым самым дзеля чалавека, увага да нацыі — ёсць нацыянальная самасвядомасць, паколькі нацыянальны фактар як фактар грамадскі з'яўляецца сапраўдным і пастаянным рухавіком гісторыі.
Ігнараванне нацыянальных сувязей чалавечых супольнасцей і стварэнне палітычных сістэм, якія ідуць уразрэз з сацыяльнай рэчаіснасцю, можа насіць толькі часовы характар, паколькі такія сістэмы непазбежна падуць пад уздзеяннем грамадскага фактару, г.зн. пад уздзеяннем нацыянальных пабуджэнняў нацыі.
Усё гэта не надуманыя схемы, а ісціны, якія складаюць сапраўдную аснову жыцця чалавека. Каб не памыліцца, кожны чалавек у гэтым свеце павінен усвядоміць гэта і
[29]
адпаведна дзейнічаць. Веданне гэтых непахісных ісцін неабходна для таго, каб пазбегнуць любых адхіленняў і промахаў, не парушаць цячэнне жыцця чалавечых супольнасцей з-за неразумення і непавагі асноў чалавечага быцця.
Назад | Наперад | Спасылкі на ўсе часткі