Муамар Кадафі. "Зялёная кніга". 5/5
Mar. 16th, 2011 02:14 pmЖАНЧЫНА
Жанчына — чалавек. Мужчына — таксама чалавек. Гэта бясспрэчная і безумоўная ісціна. Такім чынам, жанчына і мужчына ў роўнай ступені людзі і рабіць адрозненні паміж імі як людзьмі — гэта яўная і нічым не апраўданая несправядлівасць. Жанчына, як і мужчына, есць і п'е, ненавідзіць і кахае, мысліць, вучыцца і разумее. Жанчыне, як і мужчыну, патрэбен дом, адзенне і сродак перамяшчэння. Жанчына, як і мужчына, адчувае голад і смагу; як і мужчына, жанчына жыве і памірае.
I ўсё ж мужчына — гэта мужчына, а жанчына — гэта жанчына. Чаму? Чаму чалавечае грамадства не складаецца з адных мужчын ці з адных жанчын, а складаецца і з тых і з другіх? Г.зн. мужчына і жанчына створаны самой прыродай. Чаму ж прырода не стварыла толькі адных мужчын ці толькі адных жанчын? У чым адрозненне паміж мужчынамі і жанчынамі, г.зн. паміж мужчынай і жанчынай? Чаму прырода стварыла іх абодвух?
Відаць, існаванне іх абодвух, мужчыны і жанчыны адначасова, з'яўляецца натуральнай неабходнасцю. Такім чынам, кожны з іх не такі, як другі, і, значыць, адрозненне паміж імі прадвызначана самой прыродай, што пацвярджаецца існаваннем на Зямлі абодвух адначасова. Адсюль вынікае, што кожнаму з іх прызначана свая асаблівая роля, якая адрозніваецца ад ролі другога. Таму кожны з іх павінен мець умовы для выканання сваёй ролі, непадобнай на ролю другога, якому неабходныя для выканання прызначанай яму прыродай ролі іншыя ўмовы. Каб зразумець, якая яна, гэтая роля, неабходна высветліць, у чым заключаецца адрозненне арганізмаў мужчыны і жанчыны, г.зн. якія адрозненні, закладзеныя ў іх самой прыродай.
Жанчына — асобіна жаночага полу. Мужчына — асобіна мужчынскага полу. З прычыны гэтага, як кажа ўрач-гінеколаг, жанчына "мае менструацыі, г.зн. рэгулярнае захворванне ў выглядзе штомесячных кровацёкаў". Мужчынскаму арганізму гэтая з'ява не ўласцівая. Жанчына, будучы на прыродзе істотай Жаночага полу, мае штомесячныя кровацёкі. Калі ж гэтага не адбываецца, значыць, у яе наступіла цяжарнасць. У перыяд цяжарнасці жанчына знаходзіцца ў хваравітым стане амаль год. У гэты час яна пазбаўлена магчымасці займацца сваёй звычайнай дзейнасцю. Працэс родаў, нармальных ці заўчасных, звязаны для жанчыны з родавымі пакутамі. Далей, жанчына корміць сваё дзіця грудзьмі, што пры нармальных умовах працягваецца каля двух гадоў. Працэс натуральнага кармлення азначае, што дзіця знаходзіцца пры маці і маці — пры дзіцяці, што таксама пазбаўляе жанчыну магчымасці займацца звычайнай дзейнасцю, паколькі ў гэты перыяд яна нясе непасрэдную адказнасць за іншага чалавека і дапамагае яму ў выконванні яго жыццёвых функцый, бо без яе дапамогі дзіця загіне. Мужчына ж ад усяго гэтага свабодны. Такое меркаванне ўрача-спецыяліста.
Гэтыя прыродныя даныя, якія прадвызначаюць натуральнае адрозненне паміж мужчынам і жанчынай, робяць немагчымым роўнасць паміж імі і ў той жа час прадвызначаюць неабходнасць існавання іх абодвух: і мужчынскіх, і жаночых асобін. Кожнаму з іх у жыцці адведзена асаблівая роля ці функцыя, якая адрозніваецца ад ролі і функцыі другога, і ніводны з іх ніякім чынам не можа замяніць другога, г.зн. мужчына не можа выконваць функцыі, прызначаныя прыродай жанчыне. Трэба ўзяць пад увагу, што гэтыя біялагічныя функцыі для жанчыны — вялікі цяжар, звязаны з немалой затратай сіл і пакутамі, аднак без той функцыі, якую выконвае жанчына, спынілася б чалавечае жыццё. Гэтая функцыя прадвызначана самой прыродай, не прынята жанчынай добраахвотна, не навязана ёй кімсьці. Акрамя гэтага, гэтая функцыя абавязковая, бо без яе перарвецца жыццё роду чалавечага.
Існуе адвольнае ўмяшанне для прадухілення зачацця, якое ўносіць чалавечае жыццё, адвольнае ўмяшанне пры родах, існуе таксама адвольнае ўмяшанне пры кармленні. Аднак усе гэтыя віды ўмяшанняў — звенні ў адным ланцугу дзеянняў, накіраваных супраць натуральнага жыцця, крайняй мяжой чаго з'яўляецца забойства, калі жанчына, не жадаючы зацяжараць, радзіць, карміць дзіця, забівае ў сабе сваю сутнасць, што не адрозніваецца ад любога іншага віду пабочнага ўмяшання ў саму
[30]
прыроду жыцця, якое выражаецца ў гэтым выпадку ў цяжарнасці, родах, кармленні, мацярынстве, шлюбе, хоць маштабы такога ўмяшання разнастайныя.
Тэндэнцыя пазбавіць жанчыну яе натуральнай ролі маці і замяніць яе як маці яслямі кладзе пачатак адмаўленню ад гуманнага, чалавечага грамадства і ператварэнню яго ў біялагічнае грамадства, якое жыве штучным жыццём. Аддзяленне дзяцей ад сваіх маці і ўтрыманне іх у яслях ператварае іх у падобнасць куранят, прычым самі яслі можна параўнаць з птушкафермамі, дзе адкормліваюць інкубатарскіх куранят. Толькі натуральнае мацярынства, калі дзіця выхоўвае ўласная маці, дапушчальнае ў чалавечым грамадстве, адпавядае прыродзе чалавека і яго годнасці. ДЗІЦЯ ПАВІННА РАСЦІ Ў СЯМ'І, У АКРУЖЭННІ МАЦІ I БАЦЬКІ, БРАТОЎ I СЯСЦЁР, а не на птушкаферме. Куранятам, як і астатнім прадстаўнікам жывёльнага свету, таксама патрэбна маці, а вырошчванне іх на птушкафермах, якія падобныя яслям, затрымлівае іх натуральнае развіццё. Мяса такой птушкі падобнае на штучнае, яно непрыемнае на смак і, магчыма, не карыснае, таму што гэта птушка расла ў штучна створаных умовах, не ведала мацярынскага клопату. Мяса дзікай птушкі больш смачнае і пажыўнае, таму што яна расла ва ўмовах натуральнага мацярынскага клопату і атрымлівала нармальнае харчаванне. ДЗЕЦІ, ЯКІЯ НЕ МАЮЦЬ СЯМ'І I ДОМА, ВЫХОЎВАЮЦЦА ГРАМАДСТВАМ, ТОЛЬКІ ДЛЯ ГЭТЫХ ДЗЯЦЕЙ ГРАМАДСТВА СТВАРАЕ ЯСЛІ I ІНШЫЯ ПАДОБНЫЯ ЎСТАНОВЫ. АПЕКА ГРАМАДСТВА НАД ІМІ ЛЕПШАЯ ЗА АПЕКУ АСОБНЫХ ЛЮДЗЕЙ, ЯКІЯ НЕ З'ЯЎЛЯЮЦЦА ІХ БАЦЬКАМІ.
Калі правесці дослед, каб вызначыць натуральную схільнасць дзіцяці і высветліць, каму яно аддае перавагу — маці ці дзіцячай ферме, дзіця без ваганняў выбярэ маці. Паколькі ад прыроды дзіця адчувае цягу да сваёй маці, то менавіта маці з'яўляецца для яго натуральнай і ідэальнай абаронай. Адрываць дзіця ад маці і адпраўляць яго ў яслі, значыць чыніць над ім насілле, перашкаджаць яго нармальнаму, натуральнаму памкненню.
Натуральнае развіццё — гэта нармальнае, свабоднае развіццё. Замена маці яслямі — насільнае дзеянне, якое супрацьдзейнічае свабодзе нармальнага развіцця. Дзеці, якіх адпраўляюць у яслі, ідуць туды альбо па прымусу, альбо па свайму дзіцячаму неразуменню, і адпраўляюць іх туды з прычыны выключна матэрыяльнага, а не сацыяльнага парадку. Калі не прымушаць і не скарыстоўваць іх наіўнасць, дзеці не пайшлі б у яслі, а засталіся б са сваімі маці. Гэтае негуманнае і ненатуральнае дзеянне мае толькі тое апраўданне, што жанчына пастаўлена ва ўмовы, якія не спрыяюць яе прыродзе, г.зн. яна вымушана выконваць функцыі несацыяльныя, што супярэчаць яе прызначэнню як маці.
Жанчына, якой з прычыны яе прыроды ўласцівыя функцыі, якія адрозніваюцца ад функцый мужчыны, павінна быць пастаўлена ў іншыя, чым мужчына, умовы, каб мець магчымасць ажыццяўляць гэтыя натуральныя функцыі.
Мацярынства — функцыя, уласцівая жанчыне, а не мужчыне, таму, безумоўна, нельга адлучаць дзяцей ад маці. Любая спроба разлучыць іх з маці ёсць насілле і дэспатызм. Маці, якая выракаецца мацярынскіх абавязкаў, дзейнічае насуперак свайму жыццёваму прызначэнню, вызначанаму ёй прыродай. Ёй павінны быць забяспечаны ўсе неабходныя правы і спрыяльныя ўмовы, прычым усякае насілле з мэтай прымусіць жанчыну выконваць натуральныя функцыі ў ненармальных умовах павінна быць выключана. Адно ў гэтым выпадку супярэчыць другому. Вымушанае адмаўленне жанчыны ад выканання натуральнай функцыі па нараджэнню і выхаванню дзяцей азначае, што жанчына з'яўляецца ахвярай насілля і дэспатызму. Жанчына, якая павінна выконваць работу, якая робіць яе няздольнай ажыццяўляць сваю прыродную функцыю, несвабодная і прымушаецца да гэтага сваімі патрэбнасцямі, бо патрэбнасці вызначаюць свабоду.
Да ліку спрыяльных і абавязковых умоў, неабходных для таго, каб Жанчына магла выконваць сваё натуральнае прызначэнне, якое адрозніваецца ад прызначэння мужчыны, адносяцца тыя ўмовы, якія неабходна стварыць хворай жанчыне, што знаходзіцца ў стане цяжарнасці, калі яна носіць у сваім лоне дзіця і гэта абмяжоўвае яе фізічныя магчымасці. Бесчалавечна ставіць жанчыну, якая знаходзіцца на гэтай стадыі мацярынства, ва ўмовы, несумяшчальныя з яе станам, напрыклад, прымушаць яе да фізічнай працы, якая з'яўляецца для жанчыны пакараннем за здраду свайму прызначэнню як маці, альбо падаткам, які яна плаціць за ўступленне ў чужы яе пры-
[31]
родзе свет мужчын.
Перакананне, якое раздзяляецца самой жанчынай, што яна займаецца фізічнай працай па добрай волі, не адпавядае ісціне. На самой справе яна, сама таго не ўсведамляючы, займаецца ёю толькі таму, што жорсткае матэрыяльнае грамадства прымусіла яе падпарадкоўвацца гэтым умовам і паставіла яе ў безвыходныя ўмовы, хоць яна і думае, што свабодная выбраць. Аднак пры існуючым зараз прынцыпе роўнасці паміж мужчынай і жанчынай "ва ўсім" жанчына не мае свабоды выбару.
Вялікі падман у адносінах да жанчыны хаваецца ў самім выразе "ва ўсім", паколькі ён зводзіць на нішто тыя першарадныя прыродныя асаблівасці, якія адрозніваюць жанчыну ад мужчыны і вызначаюць яе натуральнае месца ў жыцці.
Роўнасць паміж жанчынай і мужчынай у пераносцы цяжараў, калі жанчына знаходзіцца ў стане цяжарнасці,— дэспатызм і жорсткасць. Роўнасць паміж імі ў захаванні посту і звязаных з ім цяжкасцей у перыяд, калі жанчына корміць,— дэспатызм і жорсткасць. Роўнасць паміж імі пры выкананні бруднай работы, згубнай для жаночай прыгажосці, несумяшчальнай з жаноцкасцю — дэспатызм і жорсткасць. Навучанне жанчыны прафесіі, якая асуджае яе на працу, што супярэчыць яе прыродзе,— таксама дэспатызм і жорсткасць. Мужчына і жанчына роўныя ва ўсім, што датычыць чалавечых адносін. Так, недапушчальна, каб той ці другі ўступаў у шлюб супраць сваёй волі ці без узаемнай згоды касаваў шлюб без суда. Жанчына з'яўляецца гаспадыняй дома, таму што дом — адзін з нармальных і абавязковых атрыбутаў жанчыны ў перыяд цяжарнасці, родаў і догляду за дзіцем. Жанчына — гаспадыня мацярынскага дома. Мацярынства — яе прыродны пачатак. Пазбаўляць дзяцей маці ці пазбаўляць жанчыну дома — дэспатызм.
Жанчына — асобіна жаночага полу, а гэта азначае, што яе біялагічная прырода адрозніваецца ад прыроды мужчыны. Таму жанчына валодае якасцямі, якія ў корані адрозніваюцца ад якасцей мужчыны як па знешняму абліччу, так і па самой сутнасці. Жанчына знешне адрозніваецца ад мужчыны падобна таму, як у жывёльным і раслінным свеце ўсякая асобіна жаночага полу адрозніваецца ад асобіны мужчынскага полу. Гэта бясспрэчны факт прыроды. Мужчынскія асобіны ў свеце раслін і жывёлін па прыродзе сваёй моцныя і грубыя, тады як жаночыя і ў свеце раслін, і ў свеце жывёлін, і ў свеце людзей па прыродзе сваёй прыгожыя і пяшчотныя. Гэта спрадвечныя, агульнараспаўсюджаныя рэальнасці, у адпаведнасці з якімі створаны жывыя істоты, якія называюцца людзьмі, жывёламі, раслінамі.
Па розніцы ў складзе адпаведна законам прыроды мужчынская асобіна з'яўляецца носьбітам грубай сілы таму, што яна створана менавіта для гэтага, а жаночая, таксама па прыродзе, з'яўляецца носьбіткай прыгажосці і пяшчоты, таму што створана для гэтай ролі. Гэта натуральнае правіла справядлівае, бо, з аднаго боку, яно натуральнае, а з другога — з'яўляецца асноўным правілам свабоды, паколькі ўсё існае створана свабодным, тады як любое ўмяшанне, якое супярэчыць правілу свабоды, ёсць дэспатызм. Пагарджанне прыроднымі асаблівасцямі, самавольны выхад за іх межы азначае папіранне каштоўнасцей самога жыцця і яго знішчэнне. Менавіта так усё створана прыродай у адпаведнасці з непахіснымі яе законамі ад моманту нараджэння да смерці. Усякая жывая істота нараджаецца, жыве і памірае. Усё жыццё ад пачатку да канца асноўваецца на натуральным законе прыроды, які не ставіць мэтай ні прымусу, ні выбару. Ён натуральны, у ім закладзена натуральная свабода. У свеце жывёл, раслін, людзей у адпаведнасці са спрадвечным цячэннем жыцця абавязкова існуюць мужчынскія і жаночыя асобіны. Яны не толькі існуюць, але і абавязкова ажыццяўляюць функцыі, для якіх яны створаны і якія павінны выконвацца ў поўнай меры. Калі ж гэтага няма, значыць, з-за нейкіх абставін натуральнае цячэнне жыцця парушана. Аднак амаль усюды ў свеце ролі жанчыны і мужчыны ў жыцці чалавечай супольнасці, у выніку спроб ператварыць жанчыну ў мужчыну, змешваюцца. Гэта — насілле над прыродай, якая прадвызначыла, што кожнаму — і мужчыне, і жанчыне — належыць свая асаблівая роля, інакш гэта — рэгрэс. Гэта тэндэнцыя супярэчыць прыродзе, яна разбурае правіла свабоды, накіравана супраць жыцця і законаў існавання. Мужчына і жанчына павінны няўхільна выконваць прызначаную ім ролю, дзеля якой яны з'явіліся на свет. Усякае, хоць бы і частковае, адступленне ад вызначанай ім ролі, тлумачыцца толькі вымушанымі, выключнымі абставінамі, г.зн. адбываецца з прычыны ненармальных умоў. Жанчына, якая пазбягае цяжарнасці ці шлюбу, або ўтрымліваецца ад натуральнага імкнення быць прыгожай і пяшчотнай па стану здароўя, адмаўляецца ад свайго прыроднага прызначэння па прычынах вымушана характару. Жанчына, якая пазбягае цяжарнасці, шлюбу, мацярынства і г.д. з-за сваёй работы,
[32]
адступаецца ад сваёй натуральнай функцыі таксама з-за вымушаных абставін. Жанчына, якая пазбягае цяжарнасці, шлюбу, мацярынства і г.д. без яўных прычын, адмаўляецца выконваць сваю прыродную ролю з-за вымушаных абставін маральнага парадку.
Такім чынам, нежаданне мужчыны ці жанчыны выконваць сваё прыроднае жыццёвае прызначэнне можа мець месца толькі ў ненармальных умовах, якія супярэчаць закону свабоды і пагражаюць самому чалавечаму існаванню. Таму, каб пакончыць з матэрыяльнымі ўмовамі, якія перашкаджаюць жанчыне выконваць сваё натуральнае прызначэнне і прымушаюць яе займацца мужчынскай працай у імя прынцыпу роўнапраўя з мужчынай, неабходна ажыццявіць пераварот у сусветным маштабе. Няма сумнення ў тым, што такі пераварот, асабліва ў прамыслова развітых грамадствах, з-за інстынкту самазахавання непазбежны. Ён адбудзецца нават без уплыву знешніх крыніц агітацыі, такіх як Зялёная Кніга.
УСЕ ІСНУЮЧЫЯ ЗАРАЗ ГРАМАДСТВЫ БАЧАЦЬ У ЖАНЧЫНЕ ТОЛЬКІ ТАВАР. УСХОД РАЗГЛЯДАЕ ЯЕ ЯК ПРАДМЕТ КУПЛІ-ПРОДАЖУ, ЗАХАД ЖА АДМАЎЛЯЕЦЦА ПРЫЗНАВАЦЬ У ЁЙ ЖАНЧЫНУ.
Прымушаць жанчыну выконваць мужчынскую работу — значыць замахвацца на жаноцкасць, адпушчаную ёй прыродай дзеля неабходнасці працягу жыцця. Мужчынская работа падаўляе прыгажосць, якой прырода надзяліла жанчыну для выканання яе асноўнага прызначэння. Жанчына не створана для неўласцівай ёй працы. Аналогія гэтага — суквецці раслін, якія існуюць для таго, каб адбываўся працэс апылення і паяўлялася насенне: калі знішчыць кветку, расліна згубіць здольнасць выконваць сваё жыццёвае прызначэнне. Яркая прыродная афарбоўка самак матылёў, птушак і іншых прадстаўнікоў жывёльнага свету створана прыродай у імя вялікай мэты жыцця. Між тым, займаючыся мужчынскай працай, адмаўляючы сваё прыроднае прызначэнне і пагарджаючы прыгажосцю, уласцівай ёй як жанчыне, жанчына ператвараецца ў мужчыну. Жанчына павінна валодаць поўнымі правамі, выключаючы права на ператварэнне ў мужчыну і адмаўленне ад сваёй жаноцкасці.
З прычыны рознага фізічнага складу функцыі органаў мужчыны і жанчыны таксама розныя. Адрозненне гэтых функцый абумовіла рознасць тэмпераменту, псіхічнага складу, нервовай сістэмы і целаскладу. Жанчына эмацыянальная, прывабная, плаксівая, баязлівая. Прырода стварыла жанчыну пяшчотнай і слабай, мужчыну — жорсткім і грубым.
Ігнараванне натуральных адрозненняў паміж жанчынай і мужчынай, змяшанне іх прызначэння — тэндэнцыя, якая цалкам супярэчыць устоям цывілізацыі і вечным законам прыроды. Яна падрывае асновы жыцця чалавека і з'яўляецца сапраўднай прычынай усіх бед у яго грамадскім жыцці.
Сучасныя індустрыяльныя грамадствы, якія прыстасавалі жанчыну для выканання мужчынскай фізічнай работы на шкоду яе жаноцкасці, яе натуральнаму жыццёваму прызначэнню як маці і крыніцы прыгажосці і спакою, — гэта не цывілізаваныя, а матэрыялістычныя грамадствы, перайманне прыкладу якіх неразумнае і небяспечнае для чалавецтва і цывілізацыі.
ПЫТАННЕ НЕ Ў ТЫМ, ПАВІННА ЦІ НЕ ПАВІННА ПРАЦАВАЦЬ ЖАНЧЫНА. ПАДОБНАЯ ПАСТАНОЎКА ВУЛЬГАРНАЯ I АБСУРДНАЯ, ПАКОЛЬКІ ГРАМАДСТВА АБАВЯЗАНА ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ РАБОТАЙ УСІХ СВАІХ ЗДОЛЬНЫХ ДА ІІРАЦЫ ЧЛЕНАЎ, I МУЖЧЫНЫ I ЖАПЧЫНЫ. СПРАВА Ў ТЫМ, ШТО КОЖНЫ ПАВІНЕН ВЫКОНВАЦЬ ТАКУЮ РАБОТУ, ЯКАЯ ЯМУ ПАДЫХОДЗІЦЬ, І НЕ ПАВІНЕН ПРЫМУШАЦЦА ДА ВЫКАНАННЯ НЕПАДЫХОДЗЯЧАЙ ДЛЯ ЯГО РАБОТЫ.
ПРЫМУШАЦЬ ДЗЯЦЕЙ ВЫКОНВАЦЬ РАБОТУ ДАРОСЛЫХ — ДЭСПАТЫЗМ I НАСІЛЛЕ. ПРЫМУШАЦЬ ЖАНЧЫНУ ВЫКОНВАЦЬ РАБОТУ МУЖЧЫНЫ — ТАКСАМА ДЭСПАТЫЗМ I НАСІЛЛЕ.
Свабода азначае, што чалавек валодае ведамі і навыкамі, якія адпавядаюць ягонай прыродзе, робяць яго здольным выконваць адпаведную работу.
Дэспатызм азначае, што чалавек валодае ведамі і ўменнямі, якія не адпавядаюць яго прыродным даным, штурхаюць яго да выканання не адпавядаючай яму работы. Не заўсёды работа, якую можа выканаць мужчына, падыходзіць для жанчыны. Веды і ўменні дзіцяці адрозніваюцца ад ведаў і ўменняў дарослага чалавека.
Чалавечыя правы роўныя для ўсіх — мужчын і жанчын, дарослых і дзяцей. Аднак абавязкі іх далёка не роўныя.
[33]
МЕНШАСЦІ
Што такое меншасць, якія яе правы і якія абавязкі? Якія шляхі вырашэння гэтай праблемы прапануе Трэцяя Сусветная Тэорыя ў рамках вырашэння астатніх праблем чалавека?
Існуе два тыпы меншасцей — меншасць, якая злілася з нацыяй і стала яе сацыяльнай часткай, і меншасць, якая не мае сваёй нацыі. Апошняя ўяўляе сабой самастойны грамадскі арганізм і з'яўляецца супольнасцю, якая гістарычна склалася і якая пад уплывам фактараў далучэння і агульнасці лёсу з часам стане нацыяй.
Гэтая меншасць мае, як ужо паказана, суверэнныя грамадскія правы. Замах на гэтыя правы з боку любой большасці ёсць дэспатызм. Грамадская самабытнасць — уласцівасць гэтай меншасці, яна не можа быць ні падаравана, ні адарвана.
Палітычныя і эканамічныя праблемы такой меншасці могуць быць вырашаны толькі ва ўмовах грамадства, якім кіруюць масы, дзе ўлада, багацце і зброя належаць масам. Разглядаць меншасць толькі з боку палітычных і эканамічных праблем — дыктат і несправядлівасць.
ЧОРНЫЯ
Правіць светам будуць чорныя
Занявольванне чорнай расы белай расай было апошнім этапам у гісторыі рабства. Памяць пра гэта захаваецца ў свядомасці чорнага чалавека да таго часу, пакуль ён не зразумее, што цалкам аднавіў свае правы.
Гэты трагічны факт гісторыі, нараджаемае ім пачуццё болю і псіхалагічнае імкненне да самасцвярджэння і рэабілітацыі з боку цэлай расы ўяўляе такі псіхалагічны фактар, значэнне якога, улічваючы імкненне чорнай расы да рэваншу і панавання, нельга скідаць з рахунку. Акрамя гэтага, неабходна ўлічваць і такія фактары гістарычнага грамадскага працэсу, як панаванне жоўтай расы, якая прыйшла з Азіі і захапіла іншыя кантыненты, а затым і панаванне белай расы, якая каланізавала цэлыя мацерыкі.
Цяпер наступае перыяд панавання чорнай расы.
З сацыяльнага пункту гледжання, чорная раса зараз знаходзіцца ў вельмі адсталым стане. Аднак гэтая адсталасць садзейнічае колькаснай перавазе чорнай расы, паколькі нізкі ўзровень жыцця пазбавіў чорных магчымасці выкарыстоўваць сродкі, якія абмяжоўваюць дзетараджэнне. Акрамя гэтага, з-за адсталасці грамадскіх звычаяў чорным невядомыя абмежаванні ў сферы шлюбных адносін, што вядзе да неабмежаванага росту чорнага насельніцтва. У той жа час іншыя расы з прычыны рэгулявання дзетараджэння і дзеючага заканадаўства аб шлюбе колькасна скарачаюцца. Гэта таксама вынік іх пастаяннай занятасці ў супрацьлегласць чорным, якія вядуць бяздзейны лад жыцця ў атмасферы вечнай свабоды.
АДУКАЦЫЯ
Набыццё ведаў — гэта не той рэгламентаваны працэс і не тыя матэрыялы, зафіксаваныя ў падручніках, якія моладзь вымушана на працягу пэўных гадзін завучваць у навучальных аўдыторыях. Такі метад навучання, прыняты цяпер ва ўсім свеце, супярэчыць свабодзе. Абавязковае навучанне, якім выхваляюцца дзяржавы свету, што здолелі навязаць яго моладзі, з'яўляецца сродкам падаўлення свабоды, падаўлення прыродных здольнасцей чалавека. Прымус пры выбары прафесіянальнай арыентацыі ўяўляе сабою дыктат, згубны для свабоды, паколькі ён пазбаўляе чалавека права свабоднага выбару, творчасці і праяўлення таленту. Прымусіць чалавека вывучаць якую-небудзь дысцыпліну па праграме — дыктат. Навязваць людзям вывучэнне пэўных прадметаў — дыктат.
Абавязковае рэгламентаванае навучанне па праграмах азначае на справе прымусовае насаджэнне невуцтва сярод мас. Усе дзяржавы, якія зводзяць працэс навучання ў рамкі афіцыйных праграм і прымушаюць сваіх грамадзян навучацца выключна ў межах афіцыйна ўстаноўленых і адобраных прадметаў і дысцыплін,
[34]
здзяйсняюць над сваімі грамадзянамі насілле. Сусветная культурная рэвалюцыя павінна знішчыць прынятыя зараз у свеце метады навучання і вызваліць чалавечую свядомасць ад тэндэнцыёзных праграм і наўмыснай перабудовы густаў, паняццяў і настрою думак чалавека.
Сказанае не азначае, як можа здацца некаторым вульгарызатарам, што трэба закрыць навучальныя ўстановы і пазбавіць людзей магчымасці вучыцца. Наадварот, гэта азначае, што грамадства павінна забяспечыць адукацыю ўсіх відаў і даць сваім грамадзянам магчымасць выбраць такі від, які больш адпавядае іх прыродзе, што, у сваю чаргу, патрабуе наяўнасці дастатковай колькасці навучальных устаноў ва ўсіх галінах ведаў. Недахоп іх абмяжоўвае свабоду чалавека, прымушае яго вывучаць дысцыпліны, прадстаўленыя ў існуючых навучальных установах, і тым самым пазбаўляе яго натуральнага права свабоднага выбару, паколькі навучальных устаноў па іншых галінах ведаў не існуе.
Грамадства, якое закрывае шлях да ведаў ці манапалізуе гэтыя веды — гэта адсталае, вельмі некультурнае і варожае свабодзе грамадства. Такімі ж адсталымі, вельмі некультурнымі і варожымі свабодзе з'яўляюцца грамадствы, якія перашкаджаюць сапраўднаму веданню веры, грамадства, манапалізуюць рэлігійныя веды, грамадствы, якія прадстаўляюць чужую рэлігію, культуру і лад жыцця ў скажоным выглядзе, і тыя грамадствы, у якіх матэрыялістычныя веды знаходзяцца пад забаронай або манапалізаваны імі. Веданне — натуральнае права кожнага чалавека, і ніхто не павінен пазбаўляць чалавека гэтага права, толькі сам чалавек можа адмовіцца ад яго.
Некультурнасці наступіць канец, калі ўсё будзе прадстаўлена ў сапраўдным свеце, калі кожны чалавек будзе мець магчымасць пазнаваць ісціну даступным для сябе шляхам.
МУЗЫКА I МАСТАЦТВА
Людзі будуць адсталымі, пакуль не змогуць гаварыць на адной мове. Да таго часу, пакуль чалавек не здолее ажыццявіць гэтую мару, якая ўяўляецца неажыццявімай,— кожны народ будзе выражаць радасць і сум, дабро і зло, прыгажосць і агіднасць, спакой і пакуты, смерць і бессмяротнасць, любоў і нянавісць, адным словам, будзе праяўляць усю разнастайнасць пачуццяў, густаў і настрояў на сваёй мове, якую ён засвойвае па прыродзе. Тым больш, што самі паводзіны чалавека будуць вызначацца рэакцыяй, выкліканай эмацыянальным успрыманнем, якое ствараецца мовай у душы яго носьбіта.
Прыняцце адной мовы ў наш час не вырашае гэтай праблемы. Пытанне гэтае будзе вырашана толькі тады, калі працэс зліцця моў пройдзе шэраг стадый, на што будзе затрачана жыццё не аднаго пакалення пры ўмове, што з цягам часу гэтыя пакаленні страцяць фактар спадчыннасці. Пачуццёвыя ўспрыманні, густ і тэмперамент дзядоў і бацькоў ствараюць пачуццёвыя ўспрыманні, густ і тэмперамент сыноў і бацькоў ствараюць пачуццёвыя ўспрыманні, густ і тэмперамент сыноў і ўнукаў. Калі продкі размаўлялі на розных мовах, а нашчадкі размаўляюць на адной, дык гэта не значыць, што нашчадкі, размаўляючы на адной мове, маюць агульныя густы і адны і тыя ж эмацыянальныя ўспрыманні. Адзіныя эстэтычныя адносіны могуць з'явіцца толькі пасля таго, як новая мова створыць генетычны фактар перадачы густу і пачуццёвых успрыманняў ад пакалення да пакалення.
Калі адна група людзей носіць з выпадку жалобы белае, а другая — чорнае, дык і эмацыянальнае ўспрыманне гэтага колеру кожнай групай будзе адпаведным, г.зн. для адной адмоўныя эмоцыі заўсёды будуць звязаны з чорным колерам, а для другой — з белым. Такая эмацыянальная рэакцыя аказвае канкрэтнае ўздзеянне на арганізм у цэлым, прычым гэтае ўспрыманне перадаецца ў спадчыну, таму наступнае пакаленне будзе інстынктыўна не любіць чорны колер, таму што яго не любіла папярэдняе пакаленне. З прычыны гэтага кожны народ у стане па-сапраўднаму ўспрымаць толькі ўласнае нацыянальнае мастацтва і нацыянальную спадчыну і па прычынах генетычных не ўспрымае чужыя мастацтвы і спадчыну нават у тых выпадках, калі народы, якія маюць розную культурную спадчыну, у гэты час размаўляюць на адной мове. Гэтае адрозненне, хоць і ў слабай форме, праяўляецца нават унутры аднаго народа.
[35]
Навучыцца адзінай агульнай мове няцяжка, таксама ж як няцяжка, ведаючы мову іншых народаў, навучыцца разумець іх мастацтва. Цяжкасць заключаецца ў немагчымасці сапраўднага эмацыянальнага зліцця на аснове чужой мовы. Гэта праблема будзе існаваць, пакуль не знікне ўздзеянне фактара спадчыннасці на людзей, якія размаўляюць на адной мове.
Чалавецтва будзе ў сапраўдным сэнсе знаходзіцца ў стане адсталасці, пакуль людзі не загавораць на адзінай агульнай мове, прычым не вывучанай, а атрыманай у спадчыну ад бацькоў.
Тым не менш, дасягненне гэтай мэты пры ўмове няўхільнага развіцця чалавечай цывілізацыі — усяго толькі пытанне часу.
СПОРТ, ВЕРХАВАЯ ЯЗДА, ВІДОВІШЧЫ
Спорт можа быць індывідуальным як малітва для чалавека ў поўнай адзіноце, нават у зачыненым пакоі, альбо калектыўным, калі спартыўныя гульні праводзяцца на адкрытых пляцоўках накшталт таго, як масавыя малітвы здзяйсняюцца ў храмах. У першым выпадку спорт з'яўляецца заняткам індывідуальным, у другім — масавым, паколькі ім займаецца ўвесь народ, не перадавяраючы гэты занятак нікому іншаму. Было б неразумна, калі б людзі хадзілі ў храм не для таго, каб маліцца самім, а для таго, каб паглядзець, як моляцца іншыя. Настолькі ж неразумна, калі натоўп людзей ідзе на стадыёны і спартыўныя пляцоўкі не для ўдзелу ў спартыўных гульнях, а дзеля таго, каб паглядзець выступленні якога-небудзь спартсмена ці групы спартсменаў.
Спорт падобны да малітвы, ежы, ацяплення, свежага паветра. Людзі не ходзяць у рэстаран, каб глядзець, як ядуць іншыя. Недарэчна таксама ўявіць сабе людзей, якія даручылі іншым замест сябе грэцца ля вогнішча ці асвяжацца ля вентылятара. Настолькі ж недарэчна, калі грамадства дазваляе асобнаму чалавеку або групе людзей манапалізаваць спорт, адхіліўшы ад яго грамадства, прычым грамадства аплачвае ўсе расходы спартсмена-адзіночкі або групы спартсменаў. З дэмакратычнага пункту гледжання гэта настолькі ж недапушчальна, як недапушчальна, каб народ дазваляў асобнаму чалавеку ці групе людзей — партыі, класу, клану, племені, парламенту вырашаць ад імя народа яго лёс альбо вызначаць яго патрэбнасці.
Індывідуальны спорт — справа тых, хто ім займаецца. Яны займаюцца ім па ўласнай ініцыятыве і самі павінны несці расходы. Масавы спорт — гэта сацыяльная патрэбнасць людзей, таму недапушчальна як са спартыўнага, так і з дэмакратычнага пунктаў гледжання перадавяраць заняткі спортам іншым асобам. Са спартыўнага пункту гледжання, ніводны чалавек не ў стане перадаць іншым тое духоўнае і фізічнае задавальненне, якое ён адчуў, займаючыся спортам. З дэмакратычнага пункту гледжання, ніводны чалавек ці група людзей не маюць права манапалізаваць спорт, уладу, багацце, зброю, адхіліўшы ад гэтага астатніх.
Традыцыйнай асновай сучаснага спорту ва ўсіх дзяржавах свету з'яўляюцца спартыўныя клубы, у распараджэнні якіх знаходзяцца ўсе сродкі і магчымасці ў галіне спорту. Гэтыя арганізацыі ўяўляюць сабой такія ж сацыяльныя манапалістычныя інстытуты, што і інстытуты палітычнай дыктатуры, якія манапалізуюць уладу ад імя мас, эканамічныя інстытуты, якія манапалізуюць багацці, адабраныя ў грамадства, традыцыйныя ваенныя інстытуты, якія манапалізуюць зброю, адабраную ў грамадства. Накшталт таго, як эпоха мас разбурае інстытуты, якія манапалізуюць багацці, уладу і зброю, яна павінна разбураць і інстытуты, якія манапалізуюць сацыяльную актыўнасць, — заняткі спортам, верхавой яздой і да т.п. Калі масы народа выстрайваюцца ў чэргі, каб падтрымаць кандыдата, які будзе замест іх вырашаць іх лёс ці — калі ўявіць яшчэ больш неверагоднае — стане замест іх і па іх даручэнні носьбітам іх годнасці, суверэнітэту і г.д., дык гэтым масам, пазбаўленым волі і годнасці, застаецца толькі назіраць, як хтосьці дзейнічае там, дзе звычайным парадкам яны павінны дзейнічаць самі. Аналагічнае адбываецца з тымі людзьмі, якія не займаюцца спортам самі і для сябе, паколькі няздольныя займацца ім з-за няўмення ці ашуканства з боку арганізацый, якія манапалізавалі заняткі спортам і імкнуцца пазбавіць масы і прытупіць іх свядомасць, пакінуўшы ім замест заняткаў спортам толькі смех і апладысменты. Калі ўлада належыць масам, спорт ста-
[36]
новіцца масавым. Калі багацці і зброя належаць масам, спорт як адзін з відаў сацыяльнай актыўнасці таксама належыць масам.
Калектыўны спорт — справа мас. Улічваючы карысць, якую спорт прыносіць як сродак аздараўлення і забавы, спорт — гэта права ўсяго народа. Неразумна ператвараць спорт выключна ў здабытак адзіночак ці асобных груп людзей, дазволіўшы ім асабіста выкарыстоўваць аздараўленчы і маральны бакі спорту, у той час як масы будуць забяспечваць іх усім неабходным і аплачваць усе расходы.
Тысячы гледачоў, што запоўнілі трыбуны стадыёнаў, апладзіруюць і смяюцца, — гэта тысячы ўведзеных у падман людзей, якія, не маючы магчымасці займацца спортам асабіста, бяздзейна сядзяць на трыбунах і апладзіруюць чэмпіёнам, якія перахапілі ў іх ініцыятыву, адцяснілі іх і манапалізавалі спорт, скарыстоўваючы ў сваіх інтарэсах магчымасці, прадастаўленыя ім масамі. Трыбуны стадыёнаў існуюць толькі для таго, каб закрыць масам доступ на спартыўныя палі і да спартыўных збудаванняў, не даць масам магчымасці займацца спортам. Трыбуны стадыёнаў апусцеюць і знікнуць тады, калі масы, усвядоміўшы, што спорт — гэта від сацыяльнай актыўнасці, рынуцца на спартыўныя арэны і пачнуць займацца спортам, выступаючы ў якасці ўдзельнікаў, а не гледачоў. Больш разумным было б прадставіць адваротнае, а менавіта, каб у ролі пасіўных гледачоў выступала меншасць, не здольная займацца спортам.
Трыбуны стадыёнаў знікнуць, калі на іх не будзе каму сядзець.
Тэатральныя і канцэртныя залы запаўняюць людзі несур'ёзныя, няздольныя іграць у жыцці гераічную ролю, тыя, хто не разумее сэнсу гістарычных падзей і не ўяўляе сабе будучага. Гэтыя гультаі прыходзяць у тэатры і глядзельныя залы, каб паглядзець, як цячэ жыццё, і навучыцца накшталт таго, як гэта робяць вучні, што запаўняюць школьныя класы.
Творцам жыцця не да твару сачыць за тым, як акцёры на сцэне падаюць жыццё. Гэтаксама коннікі не сядзяць на трыбунах у час скачак. Калі б кожны меў каня, дык не знайшлося б жадаючых назіраць за скачкамі і апладзіраваць іх удзельнікам. Гледачы, якія сядзяць,— гэта тыя, хто не могуць самі займацца гэтым відам спорту, таму што не ўмеюць ездзіць вярхом.
Качавыя народы не ведаюць тэатра і відовішчаў, таму што жыццё іх гранічна суровае, запоўненае працай, яны сур'ёзна ўспрымаюць жыццё, ім смешныя ўсялякія імітацыі жыцця. Гэтыя людзі не глядзяць спартыўныя спаборніцтвы, а аддаюцца радасцям масавага ўдзелу ў іх, таму што яны адчуваюць стыхійную патрэбнасць удзельнічаць у такіх выступленнях самім.
Бокс і розныя віды барацьбы сведчаць, што чалавецтва яшчэ не канчаткова пазбавілася ад перажыткаў варварства. Аднак калі чалавек узнімецца на больш высокую ступень цывілізацыі, гэта непазбежна адбудзецца. Дуэлі на пісталетах, а да гэтага чалавечыя ахвярапрынашэнні таксама былі звычайнымі з'явамі ў жыцці чалавечага грамадства. Але вось ужо сотні гадоў, як гэтыя варварскія з'явы бясследна зніклі. Цяпер людзі з усмешкай і сарамлівасцю ўспамінаюць, што яны калісьці займаліся такімі рэчамі. Тое ж самае адбудзецца праз дзесяткі ці сотні гадоў з боксам і барацьбой. Аднак самыя адукаваныя і інтэлектуальна развітыя людзі ўжо зараз пазбягаюць гэтых варварскіх відаў спорту, не жадаючы быць ні ўдзельнікамі, ні гледачамі падобных выступленняў.
[37]
Спецыяльны выпуск бюлетэня
"ДЛЯ СЛУЖЕБНОГО ПОЛЬЗОВАНИЯ".
Заснавальнік: калектыў рэдакцыі. 220034 г. Мінск, вул. Захарава, 42.
Для карэспандэнцыі: 220050 г. Мінск, паштовая скрынка 191.
Фармат 60X84. Гарнітура "Зв. новая". Папера друкарская № 1.
Здадзена ў набор 20.04.92 г. Падпісана да друку 20.05.92 г.
Тыраж 10 тыс. Зак. 1229. Цана 50 кап.
Мінская паліграфічная фабрыка МВПА імя Я Коласа.
1-Ы Загарадны, зав., 3.
[40]
Назад | Наперад | Спасылкі на ўсе часткі