Была вайна малочная, цяпер -- зёлкавая
Jun. 6th, 2011 12:38 pmУ Расеі забараняюць пятрушку, зіру і яшчэ 16 расьлін.
Сярод іх зьвяртае на сябе ўвагу шматкалосьнік змаршчакаваты (Agastache rugosa, многоколосник морщинистый).

Пра яго ўсюды пішуць як пра лекавую расьліну, ён і ад страўніка добры, і ад ціску, і бактэрыцыдны, і сэдатыўны, і інш. Якім бокам ён да наркотыкаў -- зьвестак не знайшоў.
У Беларусі яго ўжо некалькі гадоў разводяць прамыслова. Тэхналогію распрацавалі ў Батанічным садзе. У Менску ці ня ў кожным гастраноме прадаецца гарбата з зёлкамі ад Менскай гародніннай фабрыкі, розных гатункаў, у тым ліку "Зеленые травы" -- са шматкалосьнікам і мацярдушкай.

Вытворцы хваляцца: "Все разновидности чайных напитков имеют Российские сертификаты"; здаецца, цяпер гэта будзе не зусім слушна.
Купіў, пакаштую. Сустрэнемся ў астрале.

no subject
Date: 2011-06-06 10:33 am (UTC)no subject
Date: 2011-06-06 11:37 am (UTC)