miram: (Default)
[personal profile] miram
Пішуць: Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" зьвярнулася да рабочых з заклікам падтрымаць маўклівыя пратэсты моладзі 29 чэрвеня і 3 ліпеня.

Ну нарэшце. Колькі было ўспамінаў пра і спадзяваньняў на рабочыя забастоўкі-дэманстрацыі, колькі паміналі "Салідарнасьць", аж нарэшце даўмеліся: каб цябе пачулі, трэба як мінімум загаварыць.

Няясна, як сеткавыя рэвалюцыянэры зьбіраюцца даносіць свой заклік да мэтавай аўдыторыі, і то за дзень-два. Расейскай рэвалюцыі папярэднічалі дзесяцігодзьдзі агітацыі, "Салідарнасьць" таксама не на пустым месцы ўзьнікла. Але ад менскіх рабочых я апошнім часам пра падобныя арганізацыі на прадпрыемствах ня чуў.

Летась чалавек з, скажам так, правінцыі запытаўся ў мяне пра апазыцыю. Пытаньне гучала так: "А яна яшчэ існуе?".

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 02:14 pm
Powered by Dreamwidth Studios