miram: (Default)
[personal profile] miram
"Слоўнік іншамоўных слоў" А.М.Булыкі, т. 2, зьмяшчае два асобныя артыкулы: нОумен (с. 133) і наўмЕн (с. 112). Знайдзеце N адрозьненьняў:

НАЎМЕН (гр. nooumenon = ахопленае розумам) -- філас. тое, што даступна розуму ў процівагу дадзенаму ў пачуццях.
НОУМЕН (гр. noumenon = ахопленае розумам) -- тое, што пазнаецца розумам у процілегласць дадзенаму ў пачуццях (феномену).

Прыметніка ад ніводнае з гэтых формаў слоўнік не падае.
У Бірылы такога слова няма ўвогуле. У ТСБМ таксама. Гэта тым дзіўней, што слова павінна было сустракацца ў Леніна і Маркса з Энгельсам, якія на мову перакладаліся; ёсьць тагачасны (70-х гг.) слоўнік гр.-паліт. тэрміналогіі -- няўжо там гэтай радасьці няма?

Ня дзіва, што ў зыходным грэцкім слове націск падае на "у" :)

З двух Булыкавых варыянтаў першы надта ўдалы тым, што не патрабуе грэцкай этымалогіі: наўмен -- тое, што наўме :)

Date: 2003-01-25 03:23 pm (UTC)
From: (Anonymous)
хуёбище полнейшее

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 21st, 2026 11:15 am
Powered by Dreamwidth Studios