miram: (Default)
[personal profile] miram
Originally posted by [livejournal.com profile] ilnur at Прэзентацыя
Шаноўныя ўсе!

Атрымоўваецца, што ў чацьвер 21 ліпеня, у 19:00, у кнігарні "ЛогвінаЎ" (Мінск, пр. Незалежнасці 37а - у дварах за домам "Подзвіг народа", што на пл. Перамогі) будзе-ткі прэзэнтавацца кніга, якая выглядае вось так:



Антон Францішак Брыль
Не ўпаў жолуд.

Апроч аўтара ўдзел у прэзентацыі ласкава пагадзілася ўзяць Ганна Янкута [livejournal.com profile] lady_z_shalomam у якасці перакладчыка ідэалагічна вернай і духоўна блізкай брытанскай паэзіі. Адносна некалькіх іншых магчымых удзельнікаў нічога пакуль нельга сказаць пэўна.

Аўтар, са свайго боку, абяцае многа міфапаэтыкі, патаемны люд, дзіўныя цені, паасобных цмокаў і да таго падобныя прыемныя сэрцу рэчы. Пачуваюся абавязаным папярэдзіць: пра ўсё гэта будзе гаварыцца ўсур'ёз.

Распаўсюд гэтай абвесткі радуе вожыкаў у лесе.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 02:14 pm
Powered by Dreamwidth Studios