Dolce vita

Apr. 5th, 2013 07:48 pm
miram: (Default)
[personal profile] miram
Марат Новікаў у інтэрвію "Эўрарадыё":

“Белкандытар” працягвае супрацоўнічаць са “Спартаком”, “Камунарка” ад супрацоўніцтва адмовілася, і мы бачым, што якасць прадукцыі знізілася. Пастаўлялі шакалад у Венесуэлу, Калумбію — прыйшоў з фабрыкі шакалад бела-зялёны і мы адразу згубілі гэты рынак. Толькі пачалі з ім працаваць і адразу яго згубілі — з-за якасці шакаладу. Фабрыка ж абвінавачвае нас: нібыта мы шакалад замарозілі — праўды не відаць.

Дырэктар “Камунаркі” кажа, што апошнім часам яны зэканомілі 450 мільёнаў на сыравіне. А вы спытайцеся, якую яны сыравіну набываюць? Заўтра вы цукерку “Камунаркі” не возьмеце ў рот! З Чэлябінска даслалі фотаздымак і пытаюцца: “Што рабіць з цукеркамі — у гарэху чарвяк!”.


Сухі астатак: "Камунарку" больш ня браць, "Спартак" яшчэ можна?

Date: 2013-04-05 05:02 pm (UTC)
From: [identity profile] maksim-l.livejournal.com
На ўнутраны рынак заўсёды ішоў апошні сорт, яны экспартавалі тое, чаго мы тут і не бачылі, асабліва не ў краіны СНД. Сухі астатак у тым, што зрубілі хоць і невялікую, але адну з нешматлікіх экспартаарыентаваных галін эканомікі.

Date: 2013-04-05 05:18 pm (UTC)
From: [identity profile] galinaeditor.livejournal.com
"Спартак" яшчэ можна, а "Камунарку" больш ня браць. Раней ад "Камунаркі" ў мяне ніколі не было алергіі, цяпер - проста жах. Добра, што пакуль "Спартак" не эканоміць на сыравіне.

Date: 2013-04-07 05:57 am (UTC)
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
Тое, што даводзілася каштаваць апошніх гадоў 5 было ці дрэнна ці вельмі дрэнна. У шакалядзе было замнога соі і танных аддушак. У цукерках танныя аддушкі.

Пастаўкі шакаляду ў Лацінскую Амерыку -- гэта за межамі майго разуменьня. Там ьсвежыя бабы у любой колькасьці, тана і круглы год. Навошта там "камунарка" не ясна.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 12th, 2026 10:19 pm
Powered by Dreamwidth Studios