Decretum de parasitis
Apr. 8th, 2015 02:43 pmДэкрэт б’е па дзьвюх групах: 1) заможныя, якія плаціць ня хочуць, і 2) бедныя, якія ня могуць. Як будуць лавіць заможных і як яны будуць ухіляцца – забаўна, але ня так важна. А вось другім уцячы няма куды, і з іх – калі дойдзе да поўнамаштабнага выкананьня дэкрэту – будуць зьдзіраць апошняе. Гэтая, мякка кажучы, непапулярная мера цаляе ў самы асяродак электарату Л. Кожны раз перад выбарамі людзей спрабавалі залагодзіць, утл грашыма. Цяпер, наадварот, раздражняюць -- прычым якраз тых, каму няма чаго губляць, акрамя кайданоў.
Сюды ж тэма з ІП-шнікамі, якім толькі ў апошні момант далі палёгку да Новага году (вось гэта ўжо відавочна дзеля выбараў). Сюды ж тэма з дальнабойшчыкамі, якая прывяла да палітызацыі іх лідэра і да ўтварэньня арганізацыі – прынамсі, такая заяўка прагучала.
Такое ўражаньне, што пятая калона прарасла не зусім там, дзе яна пазначана на ідэалагічных мапах.