Новая псыхатронная зброя
Oct. 18th, 2015 03:10 amКалі я быў малы, то ў двары ў нас хадзіў такі вядомы вершык:
Не хачу пускацца тут у развагі, што ў ім паскуднага і чаму, але заўважу, што апісаная сытуацыя мае ўнутраную лёгіку. Кулямёт — штука небясьпечная, ён страляе, ім забіць можна. Ёсьць ад чаго ўзрушыцца тонкай натуры.
Але гэтымі днямі адкрылася новая супэрзброя на беларуса, псыхатронны генэратар чыстай гістэрыкі: МАЕЧКА.
Адна, можа, яшчэ і дала б асечку. Але залп з чатырох маечак спрацаваў як фугасная бомба. З вучэльні, як пішуць, вылецелі і тыя, хто насіў, і сам дырэктар, які не ўпільнаваў.
Калі раптам вайна, ворагу ня трэба ні гармат, ні танкаў. Трэба паказаць камандаваньню МАЕЧКУ. Астатняе яно зробіць само.
#кадэты
Трус, трус, белорус
На войну собрался,
Как увидел пулемет –
Сразу обосрался.