miram: (Default)
[personal profile] miram
Чытаю ў [livejournal.com profile] avgurа мэмуар пра паездку ў Менск. І напорваюся на гэта:

Город невероятно чистый. Везде на дорогах разметка. Водители пропускают пешеходов. Всеми этими впечатлениями я делюсь с приятелем. Тот мрачно смотрит на меня и говорит: "Судя по воспоминаниям тех, кто уцелел, Освенцим был еще чище".

Нейкі момант думаю, як гэта так выйшла, што я з [livejournal.com profile] avgurам гаварыў, калі з ім незнаёмы. Пакуль ня ўспомніў: была такая гутарка, але не тады, а пазьней, і не з [livejournal.com profile] avgurам, а з швэдзкім калегам.

Бывае калектыўнае бесьсьвядомае, а бывае, відаць, і калектыўнае сьвядомае.

Тым часам [livejournal.com profile] avva з падобнай нагоды разважае пра тое, што сравнить не значит приравнять.

Date: 2003-06-10 10:49 am (UTC)
From: (Anonymous)
Учора праязджаў празь Менск. Горад сапраўды чысты, але затрымацца ў ім хаця б на дзень жаданьня ня ўзьнікла. Уражвае адсутнасьць усялякай рэклямы, безь якой горад здаецца мёртвым і савецкім - усё рэглямэнтавана. Ніякіх прыкметаў масавага малога бізнэсу. Адсутнасьць эўрапэйскай архітэктуры - адна савеччына. У параўнаньні з суседнімі польскімі гарадамі Менск выглядае бедным саўковым інжынэрам у чыстым, але залатаным пінжаку і такой жа кашулі.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 11th, 2026 02:08 pm
Powered by Dreamwidth Studios