miram: (Default)
[personal profile] miram
А палове першае калона на разьвітаньне стаяла па Фрунзэ, далей паралельна праспэкту і загіналася на Захарава, канчаючыся на паўдарозе да нямецкага пасольства. Да вечара, можа, усе і прайшлі б. Каля першай гадзіны, калі меўся пачацца жалобны мітынг, яго перанесьлі на 14, а пачатак жалобнага шэсьця -- адпаведна на 15. У залі б/ч/б сьцягі, нябожчыка за кветкамі не відаць. Парадак ахоўваюць хлопчыкі са значкамі "Беларускай Партыі Свабоды"; ёсьць таксама нейкія качкі ў цывільным -- кажуць, спэцміліцыя. Хоць Быкаў праваслаўны і ўчора яго дома адпявалі, праз дынамікі грае "Рэквіем" Моцарта.

Date: 2003-06-25 05:00 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Хрышчаны ён быў у праваслаўе. Паводле якога абраду адпявалі яго дома -- няясна пакуль. Ці пераходзіў ён фармальна ў унію -- таксама.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 02:45 pm
Powered by Dreamwidth Studios