miram: (Default)
[personal profile] miram
Трэба падумаць вось пра што.

1. Быкаў меў абсалютны маральны аўтарытэт. Такіх людзей больш няма: усе, хто застаўся, -- аўтарытэты толькі для свайго, больш ці менш шырокага, кола. Гэта радыкальна зьмяняе духоўную сытуацыю ў краіне. Адсюль: а) рост рэлятывізму; б) расслаеньне грамадзтва на шэраг паралельных сьветаў; в) рост прагматызму як натуральнай/апошняй альтэрнатывы рэлятывізму. Ня сёньня пачалося, вядома. Але цяпер больш няма на кім неаспрэчна пагадзіцца.

2. Прырода Быкаўскага аўтарытэту. Ён зьвязаны з вайной -- тым гранічным, што закранула ўсіх. Ён сфармаваўся ў савецкі час -- які вызначаўся высокай унітарнасьцю. Ці можа такое паўтарыцца сёньня? і як?

3. Быкаў неаспрэчна займаў месца першага пісьменьніка. Хто цяпер? Арлоў? Бо астатніх і ўспомніць цяжка.

Складаней з першым паэтам. Як амаль сто гадоў назад, іх два: Барадулін і Разанаў. Разанаў маладзейшы, але ён паэт для паэтаў. Хто за імі? Можна было б думаць пра Дранько-Майсюка, але гісторыя з "Рухнамой", здаецца, перакрыла яму гэтую дарогу.

4. Мала не баяцца праўды. Трэба яшчэ ведаць, што яна ёсьць.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 11th, 2026 02:08 pm
Powered by Dreamwidth Studios