miram: (Default)
[personal profile] miram
1. Учора каля 18 на Бангалоры пратэстанты наладзілі публічны малебен за свабоду сумленьня, уразумленьне начальства і пад. (у зьвязку з апошнімі тэндэнцыямі рэлігійнае палітыкі). Кажуць, людзі і машыны запоўнілі Арлоўскую ад Бангалору аж да Карастаянавай. Напэўна былі пяцідзесятнікі. Ці хто яшчэ -- не ўдакладнялася

2. У той жа дзень каля 23 паблізу ад скрыжаваньня Арлоўскай і Старавіленскага тракту быў перакрыты рух, стаяла ня менш за 10 тралейбусаў і машына з надпісам "Разьмініраваньне" (грузавік з вялізным цыліндрам замест кузаву). Казалі, гранату знайшлі. Побач там міліцыя.

Распавядаў навочны сьведка. Што пра гэта пішуць сёньня, яшчэ ня бачыў.

February 2026

S M T W T F S
1234567
8910 11121314
15161718192021
22232425262728

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Feb. 21st, 2026 03:48 am
Powered by Dreamwidth Studios