miram: (Default)
[personal profile] miram
1. Застаюся на працы адзін. Сазвоньваюся з А., дамаўляюся, што праз гадзінку яна прыйдзе папрацаваць, а я тым часам скокну ў краму. Сядаю на ровар і скокаю. У краме баўлюся да паўгадзіны. Спускаюся -- ровара няма. Выклікаю ахову, тая -- міліцыю. Чытаючы мараль пра патрэбу пільнасьці, міліцыянт мяне вязе ў Цэнтральны РАУС. Насуперак назьве, ён далекавата -- на Арлоўскай (той самы, пра які было колькі запісаў раней).

2. Там мяне распытваюць, што і як, дзе жыву, дзе працую і кім. Пасьля гэтага міліцыянт тэлефануе мне дадому і пачынае ў мамы дапытвацца, як я характарызуюся і ці не стаю на якім уліку -- наркалагічным там, або псіхіятрычным. Бо пакінуць ровар без дагляду на паўгадзіны -- гэта паводзіны відавочна неадэкватныя. Мяне бярэ рогат. Мабыць, мент яшчэ больш умацаваўся ў сваім падозраньні, але выгляду не падаў.

3. Ясна, што заводзіць справу яму нецікава -- і драбяза, і хер раскрыеш. Таму прапануе заяву не пісаць, а ён проста перадасьць міліцэйскім нарадам прыкметы ровара (яны, трэба сказаць, выразныя -- чатыры колеры; больш як двухкаляровых я ня бачыў). Як за суткі знойдуць, то знойдуць, а не -- то не. Пагаджаюся.

4. Тым часам умоўлены тэрмін з А. ужо мінуўся. Патэлефанаваць ёй на мабільнік не дазваляюць (заблакавана, кажуць); ад цывільнага хлопца, які аціраецца з мабільнікам па калідоры, таксама не пазваніць. Спускаюся долу. Трэба хутчэй дабрацца да рэдакцыі і празваніцца А. -- яна, не знайшоўшы мяне на месцы, ужо маме тэлефанавала была. Таксоўкі няма, але падпаўзае трамвай. Еду да Белай Вежы, а стуль маршруткаю на Нямігу.

5. Выходжу, азіраюся навокал -- бачу, нейкі пацан каля прыпынку з роварам важдаецца. Выглядае як беспрытульнік -- босыя брудныя ногі, голы да пояса, трэнікі. А ровар -- да болю знаёмы.

6. Падыходжу. Ён тым часам калупае ключом (ад дзьвярэй) ланцуг. Падымае голаў і пытаецца, як яго паставіць. Ах ты мая лапанька. "Дзе ўзяў?" -- "Купіў". Хлопец затарможаны нейкі. Кажу: "Знойдзем зараз міліцыю, там разьбярэмся, дзе ты яго купіў", і папіхаю яго ў карак. Ідзе паслухмяна. Уцячы і не спрабуе. Не, мы былі не такія.

7. Насустрач двое мянтоў. Здаю ім малога, пераказваю ўсю гісторыю. "Недзе я цябе бачыў", -- кажа мент малому. Другі пытаецца: "Колькі гадоў?" -- "14". -- "Ага, адказнасьць ужо ёсьць". У мяне пытаюцца, ці буду я пісаць заяву. Калі напішу -- малога засудзяць. Кажу: "Добры я сёньня -- ня буду пісаць". "Ага", -- не без палёгкі пагаджаюцца мянты і вядуць малога ў нейкія задворкі. Armes kind.

8. На ровары спушчаны шыны, няма каўпачкоў на ніпэлях і ланцуг зьняты, але так нібыта цэлы. Ці камэры не дзіравыя -- яшчэ пабачым.

9. Мараль будзе іншым разам.

Date: 2003-07-16 01:49 pm (UTC)
From: [identity profile] zolak.livejournal.com
Supernaja historyja :)

Date: 2003-07-17 11:05 am (UTC)

Date: 2003-07-16 05:44 pm (UTC)
From: [identity profile] tumelya.livejournal.com
Усе небаракi у гэтай гiсторыi - i шаноуны пане, i гэты дзяцюк... Мо быць толькi не мiлiцыянты...

Date: 2003-07-16 07:19 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Рацыя :)

Date: 2003-07-17 07:37 am (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Цікава, а ты з тымі мянтамі па-беларуску размаўляў? Можа ён пагэтаму стаў высьвятляць "псыхаляґічны" стан?

Date: 2003-07-17 10:59 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Не-а :)

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 02:15 pm
Powered by Dreamwidth Studios