Oct. 16th, 2003

miram: (Default)
У нядаўнім спавешчаньні пра наўгародзкія берасьцяныя граматы (тут з яго справаздача) акадэмік Залізьняк згадаў сабжавы фразэалягізм як абмежаваны толькі наўгародзка-пскоўскім арэалам. У камэнтарох там я назваў прыклады яго ўжываньня ў Беларусі -- на Пд і ПдУ ад Менску. (Можна дадаць сюды яшчэ й Маладэчна -- а гэта ўжо ПнЗ адгэтуль.)

Цяпер геаграфію гэтага выразу можна пашырыць яшчэ далей на Пд/ПдЗ -- бо, як відаць, яна захоплівае і ўкраінскую мову. Вось слупок з камічнае паэмы Івана Франка (1895) "Абу-Касимові капці" (разьдзел X, слупок 18. Іван Франко. Гримить. К., "Радянська школа", 1986, с. 446.):
Що за се вам добру плату
Подиктують з магістрату --
Будьте певні, пане мій!
А тепер іще за працю,
Що приніс вам сюю цяцю,
Заплатіть мені як стій!

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 02:33 am
Powered by Dreamwidth Studios