Знайшоў нумар ЛіМу за 1960 год. Там на 1-2 старонках ці то апавяданьне, ці то нарыс М.Гроднева "Парасткі новага". Выдатны ў сваёй наіўнасьці ўзор камуністычнае прапаганды, "барацьбы добрага з лепшым" і г.д. Як сказалі б тагачасныя крытыкі, аўтар уздымае актуальнае пытаньне фармаваньня новага чалавека ў працэсе пабудовы камунізму. Кепская літаратура мае адну перавагу перад добрай: уся мэханіка, і ідэалагічная, і вобразна-сюжэтная, тут навідавоку. Сёньня гэтыя "Парасткі" цікавыя толькі як памятка ідэалагічнае мэтэаралогіі, але ў такой якасьці -- і ў адзінкавай колькасці, не як тады -- уражваюць. Нават ідыліі Фэакрыта або Гарацыя на іхнім фоне адліваюць суровым шаламаўскім гіпэррэалізмам.
Аўтар, М.Гроднеў, здаецца, той самы, што ў "Сказе пра Лысую Гару":
Ну а вазьмі Шашкова з Гродневым --
Хто знае, што яны ядуць
І што за гной табе дадуць,
Якая вырасьце гародніна?
Калі глядзець на ўсё цьвяроза,
Дык, можа, ў іх і гной такі,
Як іх няякасная проза,
Дзе рост ня ў клубень, а ў пукі.
( Чытаць )