Jun. 12th, 2004

miram: (Default)
Атрымаў пашпарт. А ў ім сатанінскі нумар. Але розуму ня маю і зьлічыць вядомую лічбу ў ім ня ўмею. Яно і лепш.

Менскія бібліятэкі вельмі бедныя на літаратуру па азэрбайджанскай мове. Адзіны самавучак, што знайшоўся ў Акадэмцы (1977 году выданьня), ня мае слоўніка. У Нацыянальнай ёсьць яшчэ сёе-тое, праўда. Вучоныя трактаты пра асаблівасьці суфіксацыі і да т.п. тонкія матэрыі ня лічацца.

Ксэрыць трэба ў Нацыянальнай -- таньней на 1/3--1/2, чым у Акадэмцы: 110-120 vs. 180 за А4, а на аўтаматычным ксэраксе дык увогуле ад 80. Але на той аўтамат трэба нейкая адмысловая картка.

На выставе ў Нацыянальнай на 1 паверсе, сярод іншага, ратапрынтныя выданьні 1947 году з лягера ўцекачоў у Ватэнштэце, лікам тры. Першае асабліва ўражвае. Ці перавыдаваліся яны? Шкада, што ўсё за шклом і не пагартаеш.
  • Даніэль Дэфо. Рабінзон Крузо. Пераклаў з ангельскай мовы на беларускую С.Коўш. Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, Ватэнштэт, 1947.
  • Оскар Уайльд. Шчасьлівы прынц. (Казка.) Пераклад з ангельскага Л.Хвалько. Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту, Ватэнштэт, 1947.
  • R.L.Stevenson. Чортава бутэлька. THE BOTTLE IMP. Ватэнштэт, 1947.
У Доме кнігі ня мог ня ўзяць зборнік 1966 году "Лексикология и словообразование древнерусского языка": там два артыкулы нябожчыцы Н.Г.Міхайлоўскай. (Гэта ж я яшчэ не нарадзіўся тады.) А пра тыя 22 тамы, на якія аблізнуўся прагна, але марна, лепш прамаўчу.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 7th, 2026 09:26 pm
Powered by Dreamwidth Studios