Oct. 17th, 2004

miram: (Default)
Пайшоў на ўчастак каля 18 г. Людзі йдуць, кругом даволі ажыўлена. За паўсотні мэтраў чуваць сьпевы з рэпрадуктара: нешта лірычна-закалыхвальнае пра каханьне, па-расейску. Вісіць зводка пра колькасьць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі: першая лічба недзе каля 35%, а 14 г. -- 52%, а 17-й (?) -- каля 70%. На маёй старонцы сьпісу выбаршчыкаў запоўнена хіба палова. Кабінкі стаяць пры вокнах, фіранкі вісяць з двух бакоў -- ад залі і ад акна, але тыя, што ад акна, адхінуты і завязаны ў вузел; акно выходзіць ва ўнутраны дворык. Урнаў дзьве, бюлетэні з выбараў і з рэфэрэндуму кідаюцца ў любую ўперамешку; яшчэ адна стаіць заклееная і апячатаная: датэрміновае галасаваньне? Двое апазыцыйных кандыдатаў зьнялі свае кандыдатуры, застаўся Ўладзімір Колас + двое ягоных канкурэнтаў: адзін афганец, другі з ЛДПБ. Ніякіх прыкмет экзыт-полу. Якраз вывозілі пустую піўную ятку (унізе кег, зьверху пузаты кран з лягатыпам "Аліварыі") -- было халяўнае разьліўное піва, але скончылася ўжо. А ў бутэльках -- за грошы. У асартымэнце буфэту ўражваюць, побач з бананамі і цытрусамі, пяцікілаграмовыя сеткі з бульбаю. Цэны -- нічога экстраардынарнага; зьвярнула на сябе ўвагу сухая каўбаса за 13+ тысяч ($6+). У буфэце (школьная сталоўка) -- кампанія з паўтузіна дзядзькоў пад 50, пара гадоў пад 30, дзьве бабулькі.

Цікавей было ў [livejournal.com profile] nikitossа. Яшчэ адну фацэцію ў фотках апублікаваў [livejournal.com profile] baleslau.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 08:15 pm
Powered by Dreamwidth Studios