Oct. 18th, 2004

miram: (Default)
Інтэрвію з Лябедзькам на www.polit.ru:


Доўга расказвае пра нахабныя фальсыфікацыі і высноўвае:
На самом деле это не есть демонстрация силы власти – это демонстрация ее слабости, неуверенности в своей победе
-- клясычны wishful thinking. Ясна, што пры дэмакратычным падліку ўлада не была б упэўнена ў сваёй перамозе; дык ніхто й не чакае, што яна будзе лічыць дэмакратычна. З тым жа посьпехам можна казаць, што амэрыканцы ўвайшлі ў Багдад на танках, а не на роварах, бо спужаліся ўласнай слабасьці. Бедныя слабенькія амэрыканцы. Бедны слабенькі Л.

Мэханізмы процістаяньня: называюцца два -- "ад дзьвярэй да дзьвярэй" і палавінкі бюлетэняў. А што рабіць паміж выбарчымі гонкамі? Ніжэй гаворыцца пра дармовыя апазыцыйныя газэты ў кожны дом.

План дзеяньняў на будучыню -- выгадаваць альтэрнатыўнага кандыдата:
Вот если к ним приедут потенциальные кандидаты, со своими программами, со своими командами, то мы в состоянии организационно провести такой праймериз через 3-4 месяца работы даже в условиях информационной блокады. И выйти на такую фигуру или несколько фигур, за которыми будет стоять даже не организованная оппозиция, а огромное количество людей и избирателей – а их 2/3 населения - которые сейчас хотят видеть перемены.
Што такога альтэрнатыўнага кандыдата ня кіем, дык палкай не дапусьцяць да выбараў, ён і сам разумее; але як быць, ня кажа. І ні слова пра тое, з якой праграмай павінен выходзіць да людзей такі кандыдат. Відаць, Лябедзька спадзяецца перабіць харызму харызмай, піяр піярам; а ад выбаршчыка чакаецца, што той будзе галасаваць сэрцам.

Умоваў, каб скінуць рэжым, налічана таксама дзьве:

  1. Вот если «оппозиция кухни» трансформируется в «оппозицию улиц», и 100-150 тысяч людей выйдут на площади, - это и есть одно из условий свержения режима.

  2. И если Россия, Европа и США выступят вместе по условия, в которых должны проводиться президентские выборы, что не должны отстреливаться кандидаты, что не должны их снимать, только потому, что так хочет президент Белоруссии. При таком давлении, если Лукашенко сам не уйдет, то побежит его окружение.


Але мы ведаем, што ў апошнія гады рух ішоў якраз адваротны: "апазыцыя вуліц", якая яшчэ нядаўна зьбірала ў Менску дзясяткі тысяч чалавек, увачавідкі ператварылася ў "апазыцыю кухні". Чаму гэтак сталася? І як гэта пераламіць, калі пераломліваць трэба? Няма ні адказу, ні самой пастаноўкі праблемы.

Хацелася б таксама большай яснасьці ў такой справе: калі Шэйман ці Латыпаў уцякуць у каралеўства Тонга -- што гэты радасны факт дасьць выбаршчыку?

Вельмі красамоўны адказ на пытаньне пра эфэктыўнасьць ціску з Захаду:
Не все решения, которые принимает Запад безболезненны для Лукашенко. После того, как были введены санкции на возможность посещения стран ЕС, США и целого ряда других государств для четырех людей из окружения Лукашенко, это вызвало у него крайне нервную реакцию. Он посвятил этому около 2-х часов своей речи. Я думаю, что об этой санкции вряд ли бы узнало более 15-20% людей, которые читают независимую прессу и слушают радио «Свобода». Благодаря же ему, об этом узнало все население.
Як бачым, галоўны плён санкцыяў -- той, што Л. пра іх пагаварыў; а калі б Л. менш язык распускаў, то і эфэкт ад санкцыяў зьвёўся б амаль на нішто.

Здаецца, гэтая соль абуяла незваротна.
miram: (Default)
Здаецца, некарэктна казаць "Л. перамог" альбо "Л. выйграў". Ня можа быць перамогі ці выйгранкі, калі гульня ў адны вароты. Але што ён тады зрабіў?

Дзяржаўны лад у краіне -- манархія *). Яна замаскаваная пад дэмакратыю і таму павінна пэрыядычна праводзіць рытуальныя дэмакратычныя працэдуры. Чарговая з такіх працэдур прайшла толькі што. Яе сэнс -- волевыяўленьне. Але не народнае, а індывідуальнае. Яно і зьдзейсьнілася.

Пры дэмакратычнай працэдуры спаборнічаюць меркаваньні і інтарэсы. У нашым выпадку спаборніцтва адбываецца таксама. Але не паміж меркаваньнямі і інтарэсамі, а паміж волямі і сіламі.

Таму, пакуль апазыцыя **) проціпастаўляе волі і сіле меркаваньні і інтарэсы, толку ад яе намаганьняў ня будзе. Байкот таксама ні да чога не прывядзе ***), бо гэта скрайні, але ўсё яшчэ дэмакратычны мэтад. Той, хто байкатуе, не выходзіць па-за межы дэмакратычнае парадыгмы.

Падобна, што з яе ўсё ж трэба выйсьці. Вярнуць страчаную дэмакратыю дэмакратычнымі ж мэтадамі немагчыма. (Апазыцыя чапляецца за іх, каб паказаць Захаду, што яна свая. Марнасьці ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах, адзіны толк ад якіх -- нагода, каб паўгадзінкі легальна паагітаваць, здаецца, ня бачыць толькі самы наіўны.) Тады патрэбныя структуры, дзеяздольнасьць якіх не залежала б ад таго, легальныя яны ці нелегальныя, нават -- страшна сказаць -- маюць яны фінансаваньне ці ня маюць.

Без такіх структураў сэрбска-грузінскі сцэнар, на які, здаецца, ускладаюцца спадзяваньні, ня мае шанцаў. У такім сцэнары выбары граюць дапаможную ролю, выступаючы як нагода і каталізатар выступу.

У скрайнім градусе гэта азначала б пабудову альтэрнатыўнай квазідзяржаўнай структуры зьнізу. Таксама ня лішне праўдападобна. Хоць у сусьветнай гісторыі прэцэдэнты былі: напр., Палестына 1 паловы 20 ст.

А ці мы ўпэўненыя, што інстытуцыялізаваная апазыцыя хоча дэмакратычнага ладу?

*) магчыма, дакладней казаць пра "тыранію" ў грэцкім сэнсе слова tyrannis.

**) у шырокім сэнсе -- усе, хто жадае зьмены рэжыму. Дарэчы, вельмі мала гаворыцца пра тое, чаго, уласна, публіка хоча замест Л.

***) Прататып сучасных спробаў байкоту -- выбары ў Сярэдняй Літве генэрала Жалігоўскага ў 1922 годзе. Беларусы тады збайкатавалі выбары, а палякі -- не; так быў абраны сойм, які пастанавіў далучыцца да Польшчы. Аналагічныя падзеі разгарнуліся ў Вярхоўным Савеце, калі пасьля разгону дэпутатаў-галадоўшчыкаў Пазьняк заявіў, што парлямэнт, у які ўвайшло войска, -- ужо не парлямэнт, і засеў з калегамі галадаць на Карла Маркса, 38; застаўшыся без апазыцыйнага ціску, сам-насам з прэзыдэнтурай, чырвоны ВС у Доме ўраду хуценька зацьвердзіў усё, што ад яго патрабавалася, і на дэсэрт яшчэ вярнуў сьвяткаваньне 7 лістапада. А ці бывала так, каб байкот дасягаў нейкіх мэтаў, апрача чыста дэманстрацыйных?

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 08:15 pm
Powered by Dreamwidth Studios