Oct. 31st, 2004
De re publica
Oct. 31st, 2004 05:54 amЗа савецкім часам Беларусь мела статус саюзнай рэспублікі. З таго часу засталося больш звыклым называць яе "рэспублікай", а не "краінай", "краем", "дзяржавай" і г.д. Нядаўна юзэрка
a_vgust адзначыла гэта ў сваёй захопленай одзе Беларусі ў
minsk_by:
bullochka, пад характэрным сабжам "еще один признак неполноценности":"Народным альбоме" альбоме "Я нарадзіўся тут", насуперак рыфме, засьпявалі "сваёй" -- паправілі казе хвост.)
Слова "рэспубліка" мела ў Краўцова зусім іншы пафас, чым цяпер. Кагадзе скінулі цара. Перад народам паўстала пэрспэктыва стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. "Рэспубліка" азначала вольнасьць, самастойнасьць, народапраўства, самакіраваньне, агульную/ўсіхнюю справу, роўныя правы для кожнага -- усё тое, пра што за царскім часам можна было толькі марыць. Саветы выхаласьцілі з гэтага слова матыў адказнасьці за сябе і сваю дзяржаву, засталося толькі значэньне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі -- плюс дэкаратыўныя рытуалы дэмакратыі.
Ці вернецца ў агляднай будучыні да паняцьця "рэспубліка" гэты этычны аспэкт? Наўрад ці. Гэта запатрабавала б значнай архаізацыі грамадзтва. Яно павінна было б стаць нашмат больш маналітным (цяпер, наадварот, яно робіцца ўсё больш дыфэрэнцыяваным, на ўзор заходняга сьвету), альбо з яго павінен быў бы вылучыцца слой людзей, якія між сабой становяць такі маналіт і ажыцьцяўляюць дэмакратыю -- новая шляхта. Ні тое, ні другое не рэальна. Далей, рэспубліканскі лад, заваяваны ў свой час вялікімі намаганьнямі і вялікай крывёю, цяпер прымаецца за нешта цалкам натуральнае, "як жа іначай?" Гэтаксама сотні гадоў назад глядзелі на манархію; рэспубліканскі лад, вядомы з антычнай гісторыі, тады выглядаў залатым векам, а ў паасобных мройнікаў -- нерэальнай райскай будучыняй. Цяпер, наадварот, усё часьцей чуваць гаворкі пра перавагі манархіі, арыстакратычнага ладу і г.д.
Каб дацаніць рэспубліканскі лад, мала яго страціць. Трэба яшчэ ўсьвядоміць гэта як страту.
Беларусь... Теперь знакома с тобой. Страна (нет, они все говорят - республика!) очень спокойных и добрых людей, которым хочется улыбаться, брать за руки и дарить подарки..На тым жа тыдні пра тое ж напісала менская юзэрка
у нас редко говорят "наша страна", чаще "наша республика". Я всё детство считала "республику" териториальной единицей - покрупней области, но никак не государством.Сапраўды, за савецкім часам так і было. Але гэта спэцыфічна савецкае ўжываньне слова. Яшчэ ў 1918 годзе Макар Краўцоў скончыў свой славуты гімн "Мы выйдзем шчыльнымі радамі" гэтак:
Браты! Да шчасьця мы падходзім,(Варыянт "Жыцьцё бацькоўшчыны сваей!", здаецца, пазьнейшы -- магчыма, зьмена матывавалася якраз моцнай асацыяцыяй "рэспублікі" з савецкім ладам. Яндэкс падказвае, што Юрка Віцьбіч і Алесь Змагар цытавалі якраз варыянт з "рэспублікай". У
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім
Жыцьцё рэспублікі сваей!