miram: (Default)
[personal profile] miram
Да гэтай дыскусіі ў [livejournal.com profile] gimbear:

1. Слова "кружэлка" ўпершыню зафіксавана ў 19 ст. (слоўнік Насовіча, с. 254, тлумачыцца як "круглый отрезок, округленная дощечка").

2. Калі зьявіліся грамафонныя пласьцінкі, іх таксама сталі называць кружэлкамі.

3. Цяпер вініл ужо амаль гісторыя, а штодзень мы сутыкаемся з кампакт-дыскамі; то назва перайшла і на іх. Можна прадбачыць, што неўзабаве так стануць называць, або ўжо называюць, і DVD.

4. Бачым, што "кружэлка" -- назва не тэрміналагічная, а гутарковая. Як і "кампакт", дарэчы (тэрмін -- "кампакт-дыск").

5. Ідэя пра тое, што "цывілізаваны сьвет" запазычвае ўсю кампутарную тэрміналёгію з ангельскае -- фікцыя. Каб у гэтым пераканацца, дастаткова запусьціць Total Commander і папераключаць мовы інтэрфэйсу. Ня трэба блытаць міжнародную мову зносінаў праграмісцкае прафэсіі (ангельскую) з тэрміналёгіямі паасобных нацыянальных моваў.

Date: 2004-09-17 03:31 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Салют :) Усё зьбіраюся вярнуцца ў фідо, а боса ніяк не знайду.

У "Культуры мовы" Паўла Сьцяцка ёсьць асобны параграф пра тое, што па-беларуску не "вяртушка", а "круцёлка".

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 11:46 pm
Powered by Dreamwidth Studios