miram: (Default)
[personal profile] miram
Здаецца, некарэктна казаць "Л. перамог" альбо "Л. выйграў". Ня можа быць перамогі ці выйгранкі, калі гульня ў адны вароты. Але што ён тады зрабіў?

Дзяржаўны лад у краіне -- манархія *). Яна замаскаваная пад дэмакратыю і таму павінна пэрыядычна праводзіць рытуальныя дэмакратычныя працэдуры. Чарговая з такіх працэдур прайшла толькі што. Яе сэнс -- волевыяўленьне. Але не народнае, а індывідуальнае. Яно і зьдзейсьнілася.

Пры дэмакратычнай працэдуры спаборнічаюць меркаваньні і інтарэсы. У нашым выпадку спаборніцтва адбываецца таксама. Але не паміж меркаваньнямі і інтарэсамі, а паміж волямі і сіламі.

Таму, пакуль апазыцыя **) проціпастаўляе волі і сіле меркаваньні і інтарэсы, толку ад яе намаганьняў ня будзе. Байкот таксама ні да чога не прывядзе ***), бо гэта скрайні, але ўсё яшчэ дэмакратычны мэтад. Той, хто байкатуе, не выходзіць па-за межы дэмакратычнае парадыгмы.

Падобна, што з яе ўсё ж трэба выйсьці. Вярнуць страчаную дэмакратыю дэмакратычнымі ж мэтадамі немагчыма. (Апазыцыя чапляецца за іх, каб паказаць Захаду, што яна свая. Марнасьці ўдзелу ці няўдзелу ў выбарах, адзіны толк ад якіх -- нагода, каб паўгадзінкі легальна паагітаваць, здаецца, ня бачыць толькі самы наіўны.) Тады патрэбныя структуры, дзеяздольнасьць якіх не залежала б ад таго, легальныя яны ці нелегальныя, нават -- страшна сказаць -- маюць яны фінансаваньне ці ня маюць.

Без такіх структураў сэрбска-грузінскі сцэнар, на які, здаецца, ускладаюцца спадзяваньні, ня мае шанцаў. У такім сцэнары выбары граюць дапаможную ролю, выступаючы як нагода і каталізатар выступу.

У скрайнім градусе гэта азначала б пабудову альтэрнатыўнай квазідзяржаўнай структуры зьнізу. Таксама ня лішне праўдападобна. Хоць у сусьветнай гісторыі прэцэдэнты былі: напр., Палестына 1 паловы 20 ст.

А ці мы ўпэўненыя, што інстытуцыялізаваная апазыцыя хоча дэмакратычнага ладу?

*) магчыма, дакладней казаць пра "тыранію" ў грэцкім сэнсе слова tyrannis.

**) у шырокім сэнсе -- усе, хто жадае зьмены рэжыму. Дарэчы, вельмі мала гаворыцца пра тое, чаго, уласна, публіка хоча замест Л.

***) Прататып сучасных спробаў байкоту -- выбары ў Сярэдняй Літве генэрала Жалігоўскага ў 1922 годзе. Беларусы тады збайкатавалі выбары, а палякі -- не; так быў абраны сойм, які пастанавіў далучыцца да Польшчы. Аналагічныя падзеі разгарнуліся ў Вярхоўным Савеце, калі пасьля разгону дэпутатаў-галадоўшчыкаў Пазьняк заявіў, што парлямэнт, у які ўвайшло войска, -- ужо не парлямэнт, і засеў з калегамі галадаць на Карла Маркса, 38; застаўшыся без апазыцыйнага ціску, сам-насам з прэзыдэнтурай, чырвоны ВС у Доме ўраду хуценька зацьвердзіў усё, што ад яго патрабавалася, і на дэсэрт яшчэ вярнуў сьвяткаваньне 7 лістапада. А ці бывала так, каб байкот дасягаў нейкіх мэтаў, апрача чыста дэманстрацыйных?

Date: 2004-10-18 02:04 pm (UTC)
From: [identity profile] tacente.livejournal.com
Я вот чего не понимаю. По фальсификацию и раздувание явки - понятно; но неужели он так популярен в принципе, что мог получить больше 50% от явившихся? То есть каков размах вранья - масштабная подтасовка или полный Оруэлл?

Date: 2004-10-18 02:15 pm (UTC)
From: [identity profile] tacente.livejournal.com
Это я видел. В этом случае по моим понятиям - масштабная подтасовка. Почти половина зарегистрированных избирателей страны голосуют за то, чтобы ими правил Лукашенко! Вот что у меня не укладывается в голове. То, что 50% превращаются в 80 - это уже мелочи.

Date: 2004-10-18 02:22 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Из этих 48%, я думаю, можно выделить три группы:

1) Люди, которым действительно нравится Лука, его социалистическая "идеальная" БССР.

2) Полные идиоты.

3) Люди, которые может и не идиоты, но были успешно прозомбированы пропагандой. По всей Беларуси были расклеены миллионы плакатов "За Беларусь" (что означает "За Лукашенко"). Выходит, что если ты против Лукашенко, то ты против Беларуси. Это была очень массированная пропаганда: цветные выпуски газеты "Советская Белоруссия" миллионными тиражами, телевидение, радио, и весь ресурс вертикали власти.

Date: 2004-10-18 02:50 pm (UTC)
From: [identity profile] tacente.livejournal.com
Грустно, что столько народу можно успешно прозомбировать; к тому же если учитывать, что на примере Беларуси испытываются будущие российские политические модели.

Date: 2004-10-18 02:50 pm (UTC)
From: [identity profile] tacente.livejournal.com
PS Особенно если учитывать, что бороться с этим можно было простой неявкой.

Date: 2004-10-18 02:55 pm (UTC)
From: [identity profile] ausvald.livejournal.com
А ці мы ўпэўненыя, што інстытуцыялізаваная апазыцыя хоча дэмакратычнага ладу?

А навошта нам быць упэўненымі, што яны хочуць? Трэба, каб кожны рабіў тое, што хоча ён, не давяраючы нікому, хто ня варты ягонага даверу.

Date: 2004-10-18 02:55 pm (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
і тыя, каму не падабаецца, але каторыя баяцца. баяцца чагосьці, ці ўсяго.

ну буду я рваць бюлетэнь, а як хто пабачыць?
ну парву, а куды дзену? у суд сам пайду?
аддам апазыцыянэрам нейкім? каб потым у іх была ўцечка, і ўсё гэта стала вядома кдб?

і яшчэ - шмат хто галасавалі датэрмінова, і нават пад наглядам кіраўнікоў. то бок, каб засьведчыць ляяльнасьць да працадаўцы, трэба было ня толькі прагаласаваць раней за 17е, але і прагаласаваць указаным чынам.

Date: 2004-10-18 03:03 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Не всё так просто, как мне кажется. Главная проблема в данном случае - Лукашенко объявил о проведении референдума вместе с выборами где-то 7-9 сентября (можно глянуть арихвы), в самый-самый последний момент. За пять недель до выборов. До этого оппозиция потиху что-то делала, готовилась участвовать. К бойкоту призывали только маргиналы из КХП БНФ. А после того, как Лукашенко объявил про совмещение выборов с референдумом у оппозиции просто не было времени, чтобы сменить стратегию и иметь возможность эффективно оповестить всех граждан про гтовящийся бойкот. К тому же они решили не отказываться от нескольких тысяч листовок и 5 минут на ТВ, которые обеспечивал государственный бюджет для кандидатов.

Date: 2004-10-18 03:52 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
[livejournal.com profile] rydel23 уже ответил, мне добавить нечего.

Date: 2004-10-18 04:56 pm (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
Тут я згодны зь Зянонам. Трэба рыхтаваць новую, пра-беларускую эліту грамадства, якая зьменіць старую гадоў праз 10.
Я наконт свайго разуменьня ужо пісаў. Яшчэ да таго, як абвясьцілі "рэф-м".

Date: 2004-10-18 05:08 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
"Почти половина зарегистрированных избирателей страны голосуют за то, чтобы ими правил Лукашенко! Вот что у меня не укладывается в голове."

На самой справе больш за палову выбаршчыкаў "голосуют за то, чтобы ими правил Лукашенко". Я так думаю, што ўлады накінулі працэнтаў 5-7.
Лукашэнка карыстаецца папулярнасьцю ў беларусаў. Гэта ў Менску ці Гродна шмат хто супраць яго. А ў сельскай мясцовасьці, асабліва на ўсходзе(Гомельская, Магілёўская, усход Віцебскай вобласьці)за Лукашэнку працэнтаў 80-90.

Date: 2004-10-18 05:10 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Ага, зьменіць. Адначасова рыхтуецца эліта з троячнікаў( усялякія Віці Лукашэнкі), якая і будзе правіць.

Date: 2004-10-18 05:35 pm (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
А што вы прапануеце?

Date: 2004-10-18 05:51 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Я не Пазьняк - у мяне на ўсё адказаў няма. І прапановаў таксама.

Date: 2004-10-18 06:25 pm (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
Шкада... што прапановаў няма...

Date: 2004-10-18 06:33 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Проста жыву. Дзяцей спрабую ў беларускай мове выхоўваць. Дваюрадны брат вось пасьля размовы са мной вырашыў прагаласавыць на рэфэрэндуме супраць.
Канкрэтна ад мяне мала што залежыць.

Date: 2004-10-18 06:58 pm (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
Зразумела. Я таксама думаю, што мова гэта вельмі важны элемент. Ключавы. Трэба было б рэанімаваць Таварыства беларускай мовы, бо яны нешта зусім мала варушацца. Сайт сто гадоў не абнаўлялі...

Date: 2004-10-18 07:13 pm (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Для сябе даўно я вырашыў, што мова - гэта самы важны элемэнт. Хаця для мяне гэта ня так проста, бо я не жыву ў Беларусі 21 год.
Ну і аўтарытэтаў даўно перастаў шукаць.Няма ў Беларусі аўтарытэтаў. Нажаль.

Date: 2004-10-18 07:19 pm (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
Быкаў быў для мяне аўтарытэтам і а. Надсан для мяне аўтарытэт.

Date: 2004-10-18 09:14 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Вось у чачэнцаў свая мова, на якой яны ўсё гавораць як на роднай. Ну і як гэта ім дапамагло ў пабудове дзяржаўнасьці? (Можна прывесьці яшчэ дзясяткі іншых прыкладаў).

Date: 2004-10-18 09:31 pm (UTC)
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
быў я ў сельскай гарадзкой мясцовасьці сёлета. Усход Беларусі. Няма там і 20-ці працэнтаў.

байкот Віленскага Сойму

Date: 2004-10-18 09:36 pm (UTC)
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
Прататып сучасных спробаў байкоту -- выбары ў Сярэдняй Літве генэрала Жалігоўскага ў 1922 годзе. Беларусы тады збайкатавалі выбары

Там байкот быў шырэйшы і беларусы ў тым байкоце не былі самай прадстаўнічай сілай. Жыды, расейцы, беларусы і краёўцы супольна гэта рабілі. Але вынік ыў атрыманы праз нежыхароў Віленшчыны. Проста з Галіцыі нагналі саставы жаўнераў, яны і прагаласавалі ў той Сейм.

Date: 2004-10-18 11:48 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Два беларусы -- пяць з паловаю партыяў. Як заўсёды.

Date: 2004-10-18 11:52 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Пытаньне, уласна, у тым, што яны разумеюць пад той дэмакратыяй, якой прысягаюць. Яшчэ важнейшае (для нас) -- што пад ёй разумеем мы.

Date: 2004-10-19 01:19 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
1. У цябе праграма выжываньня. Яна жыцьцёва неабходная, але гэта толькі самы мінімум.

2. Пра эліту можна падрабязьней?

Date: 2004-10-19 05:31 am (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Хто табе сказаў, што ўсе чачэнцы дасканала валодаюць сваёй мовай? І пры чым тут чачэнцы?
Ня ведаю, ці трэба табе тлумачыць, але мова - гэта ня проста сродак камунікацыі. Я ўжо шмат разоў казаў, што мне расейскамоўная(хай і дэмакратычная) Беларусь не патрэбная.
А беларускую дяржаву ўжо пабудавалі. Толькі для мяне яна чужая.

Date: 2004-10-19 05:31 am (UTC)
From: [identity profile] palivac.livejournal.com
Ахвотна паверыў бы.

Date: 2004-10-19 07:35 am (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
2. Кажучы пра эліту, я думаю пра тых, каму будзе 30-37 гадоў праз дзесяць гадоў. Гэтае пакальеньне паступовы выцісьне старых саўкоў - латыпавых, лябедзек, вячорак і іншых.
Каб іх не згубіць, трэба канцэнтраваць і арганізоўваць актыўных маладых людзей і зьбіраць іх у розныя невялічкія праекты і гурткі. Скажам, я зараз займаюся арганізацыяў он-лайн часопіса маладых юрыстаў. На беларускай мове. Ініцыятыўнасьць і беларуская мова гэта на мой погляд ддзве асноўныя крытэрыі. Пры гэтым ўсё павінна рабіцца на высокім узроўні. Каб словы "прагрэсіўна", "сучасна", "якасна" і "па-беларуску" гучалі як сінонімы.

Date: 2004-10-20 11:40 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Неявкой особо не поборешься. Для неявки нужна, как минимум, солидарность в национальном масштабе. Ее нет.

Date: 2004-10-20 11:45 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Угу. Разрозьненыя меркаваньні.

1. Маем шанцы стварыць эліту без народу. (Або ўжо стварылі; чым дакажам, што наяўная белмоўная публіка -- эліта, а не маргіналы? Што разумеем пад элітай?)

2. Сетка дробных праектаў -- добра і слушна (прынамсі рэалістычна, натуральная форма для ўсяго, што grass-root)... падумалася пра вялікі праект. У сэнсе -- справа, на якую чалавек рэальна кладзе жыцьцё. І яе суадносіны з малымі. Але гэта ўжо зусім асобная тэма :)

3. А не пазнавата -- працаваць з 20-27-гадовымі? Яны ўжо досыць шмат у чым вызначыліся. А ёсьць цэлы аблог: дзеці і падлеткі. З імі ж, як я пагляджу, мала хто працуе ўвогуле, па-за абавязковай школай.

4. У часы перабудовы мяне ўразіў такі кантраст паміж украінскай і беларускай інтэлектуальнай сытуацыяй. Украінцы ўвесь паваенны час думалі пра ўкраінскую незалежнасьць і праектавалі яе. У іх была немалая літаратура пра тое, як будаваць самастойную дзяржаву. Пра гэта пісалі і ў эміграцыі (вольна), і на бацькаўшчыне (падпольна). Наколькі слушна і рэалістычна -- іншая рэч, але гэта было. У нас тым часам -- глуха. Як вынік, палітыка беларускай незалежнасьці нараджалася ў змаганьні ня столькі ідэяў, колькі інстынктаў. І, зноў жа як вынік, цяперашняя інстытуцыялізаваная апазыцыя... ат, ня трэба пры прыкрае. Такое ўражаньне, што ўсе прымаюць свае нэгатыўныя праграмы за пазытыўныя.

Date: 2004-10-21 09:34 am (UTC)
From: [identity profile] syarzhuk.livejournal.com
А мне тваё разуменьне не паказвае, кажа, што нізьзя

Date: 2004-10-21 11:07 am (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
1. Пад элітай я разумею тых, хто прымае рашэньні і задае моду - у палітыцы, культуры, праве і інш. Спрэс беларускамоўную эліту пры цяперашніх умовах стварыць не атрымаецца. Але пра-беларускую, пра-еўрапейскую, пра-дэмакратычную - цалкам рэалістычна.

2. Сапраўды, дробныя шматлікія праекты патрэбныя. Наконт майго вялікага праекта - ён называецца незалежная дэмакратычная Беларусь :). Усе маленькія праеткы ўкладваюцца ў гэты вялікі.

3. Я думаю найперш пра студэнтаў і аспірантаў. Дзеці і падлеткі гэта насамрэч вельмі важна, але нажаль асабіста я не гатовы і не падрыхтаваны гэтым займацца сур'ёзна. Аднак дапамагаць заўжды гатовы чым магу. Ці не запозна 20-гадовых? Мне здаецца, што не. Яны глытнулі трохі свабоды на пачатку 1990-х і таму ўжо ня трэба ўсё пачынаць з чыстага аркуша. Ізноў жа, менавіта 20-гадовыя стануць асноўным касьцяком дэсіжэн-мэйкераў праз 10-25 гадоў. Калі і тады ў Беларусь не стане нармалёвай краінай, то я пас. Але ўсё ж аптыміст :)


4. Кантраст насамрэч уражлівае. Мы сапраўды спазьняемся. Але скажу па сакрэце: "Беларусь, якой яна павінна быць" адзін з рэальных праектаў, для якога ўжо закладзены першапачатковы падмурак. Калі ёсьць жаданьне - магу пры сустрэчы ўвесьці ў курс, а потым можа будзе жаданьне далучыцца ;)

Date: 2004-10-21 11:35 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
1. У сярэдзіне 90-х была гісторыя з адным хлопцам, які завіхаўся каля палітыкі. Пераказваю з памяці, магу ў нечым памыліцца. Ён зьехаў у Маскву вучыцца; ажно яму тэлефануе нехта з Старэйшых Таварышаў і кажа: прыязджай, ты нам патрэбны, валім Луку, без цябе няўпраўка. Ён кідае ўнівэр, вяртаецца ў Менск -- і неўзабаве апынаецца на бабах: Масква страчана, у Менску нікуды ня возьмуць. У інтэрвію, здаецца, для "Імя" ці БДГ ён тады сказаў, што рэальна краінай будуць кіраваць тыя, хто зараз ціха вучыцца ў Акадэміі кіраваньня, на факультэце міжнародных адносін і г.д. Бо пакуль апазыцыянэр адкрычыць на мітынгу, ціхі студэнцік прачытае лішнюю кніжку. А пакуль адседзіць свае 15 сутак, -- то і цэлы стос.

2. Я разумеў пад "вялікім праектам" трохі іншае. У біёлага, скажам, такім праектам можа быць біялогія ў цэлым ці генная інжынэрыя ў прыватнасьці, альбо расшыфроўка геному якога-небудзь мураша. Якраз адданасьць свайму "вялікаму праекту" апраўдвае і абумоўлівае ягоны ад'езд куды-небудзь у Франкфурт ці Гарвард, бо там ён зможа ім займацца найлепш. У гэтым сэнсе "незалежная дэмакратычная Беларусь" -- "вялікі праект" для палітыка.

Дарэчы, што для цябе значыць "дэмакратычная"? а "незалежная"?

3. А што цяперашнія 10-гадовыя, якія тае свабоды не глынулі? Страчанае пакаленьне?

4. Пры сустрэчы з цікавасьцю паслухаю :)

Date: 2004-10-22 06:00 am (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
1. Я сам амаль як той хлопец. З той розьніцай, што вучыўся і працаваў ў Піцеры. Скажу па сакрэце, што шмат людзей нават ў Акадэміі кіраваньні супраць Л. Ці ведаеце, што на факультэце міжэнародных адносінаў (дзе мне даводзіцца часта бываць) не змаглі зрабіць нават адну нізавую ячэйку БРСМ? Прычына - не знайшлося нават 4 чалавек, якія захацелі б у яе ўвайсьці ;) Гэтыя студэнты - латэнтная апазіцыя, якая стане адкрытай, калі дарасьце да адпаведнага ўзроўню.

2. Я казаў пра свой праект як грамадзяніна. Ёсьць і іншыя праекты, у іншых сфэрах. Наконт дэмакратыі і незалежнасьці можна шмат разважаць і спрачацца. Але калі коратка пра маё разуменьне - дэмакрытыя і незалежнасьць у Еўрапейскім сэнсе. Правы чалавека, верхавенства закона, падзел уладаў, свабода прэсы і г.д.

3.Не страчанае, але хутчэй за ўсё не яны будуць мяняць рэжым у краіне. Замаладыя будуць у той час.

4. Можна сустрэцца. Калі сапраўды ёсьць жаданьне нешта рабіць.

Date: 2004-10-23 06:58 pm (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
Я пісаў вось што: А што калі ўсё ж такі будзе абвешчаны рэферэндум. Гэта будзе значыць,, што на 5-10 зьменаў ніякіх у нас ня будзе. Што мы можам пакуль рабіць? Развіваць беларускую культуру. Першае, мы паспрабуем арганізацваць беларускую дыяспару мікрараёнаў Захад і Чырвоны Бор. Разам сьяткаваць сьвяты, глядзець фільмы, гадаваць у беларускіх традыцыях дзяцей. Гэта наўрад ці забароняць і ў той жа час гэта будзе мець добрыя доўгатэрміновыя наступствы. Першае мерапрыемства напэўна зарганізуем на Каляды.

З.Ы. Я вас не дадаю ў сябры, бо мне, па шчырасцьці, ня вельмі цікава чытаць розныя мэрыканскія навіны :(

Date: 2004-10-25 02:02 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
1. Запраста. Адкрытай -- стане... альбо, наадварот, і апазыцыяй перастане быць. Залежна ад надвор'я.

2. Ясна збольшага... але толькі збольшага. Што робіць дэмакрат, калі народ яго не падтрымае ці нават слухаць не захоча?

3. Мэс'е аптыміст :)

4. "Хацець пачаць рабіць -- гэта дыягназ" (с) [livejournal.com profile] shupa Але гэта ўжо выходзіць за рамкі ЖЖ :)

Date: 2004-10-26 05:27 pm (UTC)
From: [identity profile] yarik.livejournal.com
1. гл. п.3
2. гл. п.3
3. быць песімістам зараз справа ня хітрая. але кожны адказвае за сябе сам. Перафразуючы: рабі тое, што лічыш патрэбным рабіць і няхай будзе так, як яно будзе.
4. рэфлексуючых на беларускую праблематыку ў вольны час у нас хапае. Але вось тых, хто гатовы выходзіць за рамкі ЖЖ, форумаў, кухняў еtc. і нешта канкрэтнае (няхай маленькае) рабіць, як заўжды бракуе...

Date: 2004-10-28 12:57 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
BTW, што б ты сказаў на гэта (http://www.livejournal.com/community/minsk_by/90269.html)? (Ну і на гэта заадно (http://www.livejournal.com/users/miram/319201.html).)

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 07:22 am
Powered by Dreamwidth Studios