miram: (Default)
[personal profile] miram
У суботу быў на прэзэнтацыі Эвангельля ад Іаана, выпушчанага Біблійнай камісіяй пры Экзархаце. (Яны зрабілі, такім чынам, ужо чатыры Эвангельлі, на чарзе -- астатні НЗ; выдаюць квадралінгвамі -- грэцкі, ЦСЛ, расейскі сынадальны і беларускі тэксты). Уразіла вастрыня моўных спрэчак -- тых самых, праз якія з камісіі некалі выйшаў быў Сёмуха (нязгодны, м.інш., з "ангеламі" замест "анёлаў"). Набор усё той жа: гняздо з коранем "благ/блаж", "ангел", "спас"... Праф. Іван Чарота: спачатку, у канцы 80-х, у камісіі было чалавек 35 -- філолагі, пісьменьнікі, але толку было мала -- паспрабуй прывесьці да аднае роўніцы 35 меркаваньняў; цяпер -- чалавек шэсьць, ня лічачы старшыні (Філарэта) і намесьніка старшыні (а.Георгія Латушкі), зьбіраюцца шточацьвер, за адну такую сустрэчу пасьпяваюць перакласьці 10-15 вершаў. Прот. Сергій Гардун: мы вырашылі вярнуць словы "спасеньне, спасьці" ў беларускую мову (балазе так у таронцкім малітваслове 1966 (хоць у пазьнейшым перавыданьні няма), уніяцкім малітаўніку "Божым шляхам" (Рым, 1946) і нават у "Сьвятой Біблі" Яна Станкевіча). Гардун гаворыць чыста, калі не лічыць нулявых генітыўных канчаткаў, напр. /малітф/, і /я бы сказаў/. Ну і "грэчаскі" да кучы. Аляксей Кароль, жыровіцкі выкладчык, расказаў: у акадэміі і сэмінарыі зараз выкладаецца па-беларуску дзясятак прадметаў, м.ін. гісторыя рэлігіяў сьвету, ЦСЛ мова, пастырскае багаслоўе, і так ужо гадоў 15. З Расеі і Ўкраіны цяпер у Жыровічы ня едуць па навуку, толькі з Беларусі і яшчэ трохі з Літвы, дзе сваёй сэмінарыі няма, таму пытаньне "чаму мы павінны слухаць лекцыі на мове, якой ніколі раней ня чулі", адпадае. Сэмінарысты вучаць напамяць, м.ін., "Жыровічы, сьвяты для нас куточак" Ларысы Геніюш і "Магутны Божа" Натальлі Арсеньневай. Завочнікі павінны тс. вывучаць прадметы па-беларуску, хоць падручнікі -- па-расейску; экзамэны здаюць па-беларуску, хто можа. Айцец Пачобка з Сьвятаўсьпенскага сабору ў Барысаве казаў, м.ін., пра "сьвятаайчынныя" пісаньні і веравучэньне ("святоотеческие"). Прывёў прыклад слова, якое хацелі ўвесьці ў пераклад і ўвялі ("мярэжа"), хоць былі пярэчаньні, што ў Сьвятой Зямлі канструкцыя гэтай прылады была не такая, як у нас. Неабходнасьць "ангела" аргумантаваў тым, што трэба ж неяк назваць і "архангела" -- не "архіанёлам" жа. (Мая сьв.п. цёця Анюта, праваслаўная, казала -- "сьвята Міхала арханёла".) Т.Матрунчык папералічвала колькі прыкладаў таго, як у розных беларускіх перакладах па-рознаму перадаваліся асобныя месцы (напр., "благодать на благодать", Ян 1,16). Мовазнаўца Іван Яшкін, дыялектолаг, суаўтар ТСБМ, выказаўся за празрыстасьць тэрмінаў і апору на народнае маўленьне, м.ін. супраць "благ/блаж", за "Божае Нараджэньне" ці "Каляды" і супраць "Ражджаства". Ён прыкметна пастарэў, але думка ясная. Прапаноўваў, м.ін., уводзіць глосы -- пры каторым цямнейшым слове адразу тлумачэньне і/ці сынонім, як у народнай паэзіі ўтвараецца высокі стыль: "Кіну-брошу сваю пташачку ў быструю воду", "Буду страляці, буду лучаці з-пад зялёнага дуба". Яго слухалі няўважліва, а дарма. Я спытаўся, ці будуць выкладаць свае пераклады ў інтэрнэт; Чарота адказаў, што пра гэта яшчэ ня думалі, і падзякаваў за падказку.

Ужо само тое, што на прэзэнтацыі чарговага тому шматгадовае працы ўздымаюцца гэткія дыскусіі, сьведчыць: прынятыя камісіяй рашэньні -- адвольныя і праблему, па сутнасьці, не здымаюць.

Мне здаецца, жаданьне конча захаваць шэраг характэрных царкоўнаславянскіх элемэнтаў -- вынік таго, што перакладчыкі (штодзень маючы справу і з беларускай, і з ЦСЛ мовамі) успрымаюць іх не як розныя сутнасьці, а як складнікі аднаго кантынууму. Чымсьці гэта нагадвае пазыцыю адмірала Шышкова, які "лічыў, што расейская і ЦСЛ мовы адно, проста па-расейску пішуцца сьвецкія кнігі, а па-ЦСЛ -- царкоўныя". Вядомы факт, што беларуская народная мова засталася практычна не закранутая ЦСЛ уплывамі. Дык цяпер перакладчыкі з Экзархату спрабуюць ня [толькі] перадаць біблійныя і царкоўныя сэнсы сродкамі гэтай народнай мовы, але [і] стварыць нейкі сынтэз народнай мовы і ЦСЛ, аналягічны расейскаму і, у меншай ступені, украінскаму. На карысьць такога сынтэзу можна сказаць, што ён адлюстроўвае сучасныя рэаліі -- суіснаваньне беларускіх і ЦСЛ элемэнтаў у сьвядомасьці беларускамоўнага праваслаўнага. Супраць -- што ён адлюстроўвае іх крыва, паядноўваючы тое, што ў сьвядомасьці моўцы, прынамсі сучаснага і хоць мінімальна адукаванага, ужо трывала разьведзена. (Здаецца, у гэтай звычцы дыфэрэнцыяваць блізкія ідыёмы -- істотнае адрозьненьне паміж беларускай і расейскай моўнай сьвядомасьцю.)

Мова неабцаркоўлена, а перакладчыкі гэта ўспрымаюць як яе неўцаркоўленасьць.

Date: 2005-03-01 10:37 am (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
А дзе на гэта можна паглядзець? У мяне поўны дысканнэкт з перакладам Чарняўскага (ад дробных глюкаў да значных недакладнасьцяў перакладу), Сёмуха таксама не пайшоў - штучеы ён, ці што...

Date: 2005-03-01 12:18 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
сёмуха - навогул нечытэльны, імхо.
а пасьля апошняга ягонага інтэрвію глебу лабадзенку пра "песьню песьняў" - я ўвогуле яго чытаць не магу.

Date: 2005-03-01 12:36 pm (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
Ага, ёсьць такое. Адразу разумееш, што чалавек перакладаў ня тую Кнігу, якую ты зьбіраешся чытаць.

Date: 2005-03-01 02:40 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Зайдзі ў Петрапаўлаўскі сабор, там спытайся.

Date: 2005-03-01 02:48 pm (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
Гл. мой юзэр-інфо.

Date: 2005-03-01 03:45 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Mutatis mutandis :)
Або ўжо чакаць, пакуль у сеціве ня зьявіцца.

Date: 2005-03-01 10:40 am (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
Дарэчы, чым ім не падабаецца слова "арханёл"? Мне б і ў галаву не прыйшло...

Date: 2005-03-01 12:16 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
а я не разумею, чым "архангел" дрэнна :-)
мне і тое і тое падабаецца. "архангел", праўда, больш :-)

Date: 2005-03-01 12:23 pm (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
а мне - ĉefanĝelo.

Date: 2005-03-01 12:26 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
а этымалёгія вашага слова якая?

Date: 2005-03-01 12:39 pm (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
звычайнае словаскладаньне: ĉef'anĝelo
- шэф анёлаў, галоўны анёл.

Date: 2005-03-01 12:45 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
"архангел" мае іншае паходжаньне - "першаангел", першы з ангелаў... ён імі не кіруе, ён проста круцей

Date: 2005-03-01 12:36 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
і зь якой мовы запазычанае?

Date: 2005-03-01 12:36 pm (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
Гледзячы па тым, хто гэта кажа, відаць эсперанта :)

Date: 2005-03-01 12:39 pm (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
і ці вялікая ў іх армія ці маюць яны шмат грошай? :)

Date: 2005-03-01 12:52 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
ці ёсьць у іх царква :-)

Date: 2005-03-01 01:03 pm (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
калі сур'ёзна, дык наадварот. некаторыя рэлігіі ўжываюць эспэранту. IKEA - аскацыяцыя эспэрантыстаў-каталікоў, ёсьць у бахаістаў схільнасьць да гэтай мовы, сьпірытысты таксама.
карацей, усе, хто прэтэндуе на слова "унівэрсальная" ў назьве :)
(deleted comment)

Date: 2005-03-01 01:04 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
у тых, хто так гаворыць

Date: 2005-03-01 01:08 pm (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
Сорры, я выдаліў каментар, бо Зьіцер адказаў падрабязьней. Проста само "у іх" прыкладзенае да Эспэранта губляе сэнс :)

Date: 2005-03-01 12:40 pm (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
Чаму, добрае рускае слова. Руская мова наогул прыгожая. Ангельская таксама, французкая, італьянская. Але гэта ж не нагода для нелімітаваных запазычыньняў. У нас (у каталікоў, у сэнсе) ёсьць такая ж звычна цягнуць усё з лаціны. Не, мілагучна, вядома, але на фіга?

Date: 2005-03-01 12:50 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
ня рускае, а грэчаскае (грэцкае)

а пра анёла - ягонае "заходняе" паходжаньне відавочнае...

насамрэч, нават у палякаў няма адназначнасьці ў мове - ёсьць т.зв. праваслаўная польская мова, там шмат асаблівасьцяў, зьвязаных з грэчаскім паходжаньнем словаў.

я грэкафілка :-) таму перавагу стараюся аддаваць нелацінізаваным варыянтам.

Date: 2005-03-01 01:02 pm (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
:) А дзе ты тут знайшла лацінізацыю?

Лаціна - angelus
Італьянская - angelo
Ангельская - angel

А "анёл" - выключна асаблівасьці беларускай ды польскай фанэтыкі.

Date: 2005-03-01 01:04 pm (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
польскай і беларускай :-)

крыху вышэй у каментах ты напісаў пра "ангельскую" мову. чаму тут асаблівасьці фанэтыкі не назіраюцца?

Date: 2005-03-01 01:06 pm (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com
Я не спецыяліст :) Але думаю, что справа ў націску ў дадзеным выпадку. Прынамсі, па ўласным моўным пачуцьці так атрымоўваецца.

Date: 2005-03-01 01:10 pm (UTC)
From: [identity profile] ilnur.livejournal.com

У сэнсе, у "ангел" гэтае злучэньне прыпадае на ненаціскны склад, і асабіста мне гэта вымаўляць нязручна.

Date: 2005-03-01 03:30 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Каму нязручна, а каму і лёгенька ;-)

Date: 2005-03-02 10:06 am (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
асаблівасьці маўленчага апарату :-)

Date: 2005-03-02 12:18 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
"Арханёла" ўзгадаў я (і рэакцыі на яго не было), а айцец Пачобка выказаўся супраць "архіанёла" (каторае слова і па-мойму крывое).

Date: 2005-03-02 10:06 am (UTC)
From: [identity profile] burbalka.livejournal.com
так і было. пацьвярджаю :-)

Date: 2005-03-01 12:39 pm (UTC)
From: [identity profile] priestal.livejournal.com
Вельмі цікавая справаздача і слушная, на мой погляд, выснова. Ня ведаю, чаму разумным людзям так цяжка зразумець простую рэч - сьвятым становіцца тое, што мы пасвячаем, уводзім у карыстаньня для сьвятасьці, а не тое, што такое вось "цудоўна" стварылася такое "прыгожанькае". Сам Бог выбраў нас, брудных і дрэнных, увайшоў у нашу плоць, наш побыт, каб зрабіць нас сьвятымі. Мы павінны працягваць менавіта гэты шлях, а не падзяляць усё вакол нас на "чыстае" і "нячыстае".

Date: 2005-03-01 02:42 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Амін.

Date: 2006-06-17 08:45 pm (UTC)
From: [identity profile] morkvaa.livejournal.com
Да им в принципе всем несладко приходится. У самого Чароты порой по одному экземпляру книг, изданных за его деньги. Хотя безумно талантливые люди.

Date: 2006-06-17 08:48 pm (UTC)
From: [identity profile] morkvaa.livejournal.com
А за выступления в прессе Чарота уже получил и недоброжелательную оценку критиков и определенную репутацию в университете. Проще наговорить о человеке гадостей, чем что-то делать.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 7th, 2026 06:21 am
Powered by Dreamwidth Studios