What if...

Mar. 2nd, 2005 04:55 pm
miram: (Default)
[personal profile] miram
[livejournal.com profile] catpad в новой серии записей под общим заголовком "What if..." предлагает мысленные эксперименты по логике и антропологии. Пока вышли: 1, 2, 3, 4, 5. Дискуссии на удивление малолюдны. Вот бы нашелся какой [livejournal.com profile] avva или типа того, да и прорекламировал.

Date: 2005-03-02 03:14 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Пакуль абсалютна нічога цікавага.

1. Зразумела, што не.

2. Барадаты і шырокавядомы парадокс зь лёгікі.

3. Вось гэта адзіны, які мне быў трошачкі цікавы (паколькі я пра гэта ня ведаю). Але, я ўпэўнены, пошук адказу зойме ня больш за 10 хвілінаў у Гугле. Ёсьць жа людзі, якім праводзіліся апэрацыі вяртаньня зроку.

4. Бессэнсоўнае філязофскае жанліраваньне паняткамі.

5. Зноў бессэнсоўны і нецікавы псэўдаэкспэрымэнт (калі твая памяць сьціраецца, то ты ніколі і ня ведаеш, што гэта адбываецца, а значыць ты ніяк ня можаш "ацаніць" ці "вымярыць" такі экспэрымэнт, а калі ты ўсё памятаеш, то ты проста ня можаш пражыць жыцьцё дакладна так. Гэта фізычна немагчыма.)

Date: 2005-03-02 04:19 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
А бярэцца ўсё запар адсюль:

What If....Collected Thought Experiments in Philosophy by Peg Tittle

What If . . . Collected Philosophical Thought Experiments is a brief, inexpensive collection of over 100 classic and contemporary “thought experiments”, each with an accompanying commentary and thought provoking questions, which explore philosophical arguments and often address a genuine problem in life. The value of the book is in its simplicity in both format and tone: each thought experiment is accompanied by commentary that explains the importance of the experiment, and questions to provoke thought and discussion, all encapsulated within two pages. The book is direct, clear and conversational but does not dilute difficult ideas. Anyone interested in the major issues philosophers discuss, and how they use thought experiments to explore their arguments.

Так што, не зусім зразумела, у чым наагул заслуга [livejournal.com profile] catpad. У тым, што ён пераклаў пяць пытаньняў на расейскую мову?

Date: 2005-03-03 01:34 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
1. Што пытаньні не ім самім прыдуманы, а ўзяты з кніжкі -- [livejournal.com profile] catpad сам папярэдзіў (http://www.livejournal.com/users/catpad/220562.html).

2. Амазон -- далёка; мне, скажам, ён практычна недаступны. Дзякуючы [livejournal.com profile] catpadу, публіка можа пазнаёміцца з кавалкамі кнігі, да якой інакш рукі б не дайшлі. Гэта, ведаеш, нямала.

3. Лішні раз задумацца над барадатым і шырокавядомым парадоксам ня шкодзіць. Барадатасьць і шырокая вядомасьць ня робіць яго менш парадаксальным. Пар. тут (http://www.livejournal.com/users/ivanov_petrov/73760.html):
Распространенная в наше время просвещенная реакция на апории Зенона - ну, не знал парень, что бесконечный ряд может иметь конечную сумму, или не додумался до понятия мгновенной скорости, оттого и запутался. Мы же этими представлениями владеем, и для нас здесь парадоксов нет. Меж тем не исключено, что более правильно полагать, что эти самые антиномии никуда не делись, а плотно упакованы, "инкапсулированы" в понятия ряда или мгновенной скорости. Т.е., не противоречия разрешены, а мы, аккуратно их упаковав, получили возможность работать с противорчечивыми ситуациями, противоречий не разрешая.


4. Бессэнсоўнымі парадоксы 4 і 5 прызнаць не магу. Можа яны табе нецікавыя -- suum cuique; але каб сьвядома адказаць на іх, трэба сьпярша даць адказ на шэраг фундамэнтальных пытаньняў -- пра само існаваньне якіх ты, можа, інакш і не задумаўся б. Параўнай з тэарэмай Фэрма, якую пацьвярджаюць інтуіцыя, практыка і частковыя доказы -- але каб даць поўны фармальны доказ, спатрэбілася стварыць новы разьдзел матэматыкі.

5. Адказу на № 3 я ў гугле не шукаў (як і ты); у комэнтах там згадваюцца выпадкі, калі такое здаралася ў рэальнасьці, хоць і без дакладных спасылак; так мы даведваемся, ШТО бывае; але гэта яшчэ не дае адказу на важнейшае і цікавейшае пытаньне -- ЧАМУ яно так бывае.

Неяк вось так :)

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 5th, 2026 01:18 am
Powered by Dreamwidth Studios