miram: (Default)
[personal profile] miram
Пэрыядычна трапляюцца зьвесткі, быццам усе цюркскія мовы больш-менш узаемазразумелыя. Напрыклад, што на нейкім панцюркісцкім зьезьдзе, дзе ўсе гаварылі на сваіх мовах, толькі якуцкая прамова вымагала перакладу. Альбо яшчэ чувашская.

Ні фіга. Днямі пазнаёміўся ў чаце з туркам, які вучыў расейскую філалогію ў Алма-Аце. Кажа, ён з выгляду падобны да казаха, дык напачатку да яго там усе загаворвалі па-казахску, а бачачы, што ён не разумее і ня можа толкам адказаць, крыўдзіліся. Бо, кажа, казахская і турэцкая падобныя як расейская і польская, а ўзаемазразумелыя з турэцкай -- туркменская, гагаузская і азербайджанская (азеры, ён сказаў). Кумыкскую, якая належыць да тае ж групы, не назваў.

Так зьвяргаюцца ідалы (с).

Date: 2002-08-10 08:51 am (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Вось я сягоньня ў бадмінтон гуляўся з двума палякамі і адным славакым. Дык адзін з палякаў, не валодаючы вельмі добра ангельскай, час ад часу на хвілінку пераходзіў на польскую, і добра - мы з Марошам (славакам) выдатна разумелі яго. Але гэта не адмаўляе факту - каб мне разумець польскую ці славацкую - мне яе трэба вывучаць. Таксама ім трэба вывучаць беларускую, каб сапраўды размаўляць на ёй.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 14th, 2026 03:57 am
Powered by Dreamwidth Studios