miram: (Default)
[personal profile] miram
Вечарам скончыўся хуткі інтэрнэт, застаўся марудны і дарагі.
Салют быў кароткі, людзей мора. Недзе пад манумэнтам крычалі хорам, як здалося, "Жыве Беларусь!", але чуваць было слаба.
А палове другой ночы на дварэ загрымела: навальніца? танкі? Выцяг ровар, выехаў паглядзець -- сьціхла. Дзе, што было?
Падумаў: калі ў нядзелю ўночы і можна дастаць інтэрнэт-картку, то на вакзале, бо там пошта не зачыняецца.
Людзей нямала, як на такую пару. Шмат хто нападпітку, рэдкія хістаюцца. Сярэдні ўзрост 20-25. Паўсюль бутэлькі з-пад піва, часам бітае шкло. Багата міліцыі і таптуноў у цывільным. На Кастрычніцкай сьмецьце зграбаюць бульдозэрам. Ілюмінацыя. Транспарт ходзіць.
На вакзале інтэрнэт-карткі бываюць ад 11 да 23 гадзіны. Але, сказалі, ёсьць кругласутачны інтэрнэтны пункт Белтэлекома на Энгельса, насупраць Купалаўскага тэатру.
Ля ганку кучка міліцыі; усярэдзіне двое хлопцаў гартаюць сайты знаёмстваў. За шклом выстаўлены белтэлекомаўскія карткі "Вся Беларусь" (ніколі такіх ня бачыў), і адміністратарка кажа -- гэта ўсё, што ёсьць.
Але ўгаварыў, паклікала каляжанку, тая адамкнула нейкую скрынку -- і вось я тут.

Date: 2005-07-04 09:39 am (UTC)
From: (Anonymous)
А беспаролька чым не задавальняе?

Date: 2005-07-04 09:39 am (UTC)
From: [identity profile] vadim-i-z.livejournal.com
А беспаролька чым не задавальняе?

Date: 2005-07-04 09:48 am (UTC)
From: [identity profile] vadim-i-z.livejournal.com
Прабач двайныя каменты. Глючу у панядзелак ранiцай :-(

Date: 2005-07-04 11:54 am (UTC)
From: [identity profile] kong-en-ge.livejournal.com
Добрае "свята"?!

Date: 2005-07-04 07:54 pm (UTC)
From: [identity profile] vadim-i-z.livejournal.com
Хутчэй добрая праца... Першы дзень пасля першай часткi адпачынку. Падрыхтоучыя курсы - ох!

Date: 2005-07-04 01:23 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Дарагая і марудная.
На картках таньней і трохі хутчэй, але ўсё роўна фідошны рэжым: засмактаў кавалак трафіку -- сядзіш, ператраўляеш.
А тут -- сетка-лакалка, сядзі хоць суткамі, плата за трафік. Эмуляцыя анліму :)

Date: 2005-07-04 07:55 pm (UTC)
From: [identity profile] vadim-i-z.livejournal.com
Дарагая і марудная - так, але не у поунач, калi нямае iншых магчымасцей...
А лакалка - дамовая?

Date: 2005-07-04 09:06 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Чаму ж няма? Ёсьць дыялапны акаўнт на http://tcm.by/ (http://tcm.by/) (рэкамэндую), удвая таньнейшы за беспарольку. (Праўда, нават цалкам халяўды дыялап не вызваляе ад платы тэлефаністам -- 400 р/гадз., або пад 20 цэнтаў.) Ёсьць, як высьветлілася, і магчымасьць у самую глухую ноч знайсьці інтэрнэт-картку. Нарэшце, можна зьдзейсьніць подзьвіг аскезы, вылезьці з сеціва і пачытаць аварыйную папяровую кніжку.

Лакалка -- так, дамовая. На жаль, не дармовая ;(

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 8th, 2026 12:39 pm
Powered by Dreamwidth Studios