miram: (Default)
[personal profile] miram
Вечарам скончыўся хуткі інтэрнэт, застаўся марудны і дарагі.
Салют быў кароткі, людзей мора. Недзе пад манумэнтам крычалі хорам, як здалося, "Жыве Беларусь!", але чуваць было слаба.
А палове другой ночы на дварэ загрымела: навальніца? танкі? Выцяг ровар, выехаў паглядзець -- сьціхла. Дзе, што было?
Падумаў: калі ў нядзелю ўночы і можна дастаць інтэрнэт-картку, то на вакзале, бо там пошта не зачыняецца.
Людзей нямала, як на такую пару. Шмат хто нападпітку, рэдкія хістаюцца. Сярэдні ўзрост 20-25. Паўсюль бутэлькі з-пад піва, часам бітае шкло. Багата міліцыі і таптуноў у цывільным. На Кастрычніцкай сьмецьце зграбаюць бульдозэрам. Ілюмінацыя. Транспарт ходзіць.
На вакзале інтэрнэт-карткі бываюць ад 11 да 23 гадзіны. Але, сказалі, ёсьць кругласутачны інтэрнэтны пункт Белтэлекома на Энгельса, насупраць Купалаўскага тэатру.
Ля ганку кучка міліцыі; усярэдзіне двое хлопцаў гартаюць сайты знаёмстваў. За шклом выстаўлены белтэлекомаўскія карткі "Вся Беларусь" (ніколі такіх ня бачыў), і адміністратарка кажа -- гэта ўсё, што ёсьць.
Але ўгаварыў, паклікала каляжанку, тая адамкнула нейкую скрынку -- і вось я тут.

Date: 2005-07-04 09:39 am (UTC)
From: (Anonymous)
А беспаролька чым не задавальняе?

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 9th, 2026 08:43 am
Powered by Dreamwidth Studios