Агентура даносіць
Oct. 11th, 2007 02:17 pmУчора ў канцэртнай залі "Мінск" кіраўніцтва справаў АП сабрала прадстаўнікоў трэцяга сэктару з усяе краіны. Здаецца, ніколі пры гэтай уладзе такой маштабнай сустрэчы не было. Называлася "Гумманитарное сотрудничество и преспективы его развития" -- так стаяла ў мультымэдыйнай прэзэнтацыі, прычым "преспективы" на хаду паправілі, а "гумманитарное" так і сьвяцілася да канца. Узровень прадстаўніцтва АП -- намесьнік кіраўніка справаў.
Падобна, што чыноўнікі ўяўляюць сабе гуманітарныя праекты толькі як -- атрымаць халяву і раздаць бедным і нямоглым; пра тое, як працаваць з нармальнымі і здаровымі, гаворка ўвогуле ня йшла. Трэці сэктар, са свайго боку, ня вельмі стараўся патлумачыць, што гэта занадта вузкае разуменьне, і прасіў толькі зрабіць палёгку ў заканадаўстве, на што чыноўнікі адказвалі: заканадаўства ў нас нармальнае, а калі што якое, зьвяртайцеся -- дапаможам. Усё заняло каля трох гадзін.
Калі супаставіць гэта з нядаўняй сустрэчай чыноўнікаў з рэлігійнымі лідэрамі (1, 2), чаго таксама гадоў 10 не было, родзіцца думка, што ўлады спрабуюць завесьці дыялог з рознымі сацыяльнымі карпарацыямі -- і паказаць: мы строгія, але справядлівыя і не кусаемся. Шукаюць падтрымкі або хоць бы нейтралітэту напярэдадні крызісу?
(Калі хто ня ведае: паводле цяперашняга заканадаўства грошы, атрыманыя на гуманітарны праект, трэба цягам 5 дзён залічыць на адмысловы рахунак, а потым падаць заяву ў дэпартамэнт па гуманітарнай дапамозе і чакаць адтуль дазволу на іх выкарыстаньне; чакаць даводзіцца месяцамі, часам паўгода і больш.)

no subject
Date: 2007-10-11 06:33 pm (UTC)no subject
Date: 2007-10-11 07:33 pm (UTC)