miram: (Default)
miram ([personal profile] miram) wrote2007-10-11 02:17 pm

Агентура даносіць

Учора ў канцэртнай залі "Мінск" кіраўніцтва справаў АП сабрала прадстаўнікоў трэцяга сэктару з усяе краіны. Здаецца, ніколі пры гэтай уладзе такой маштабнай сустрэчы не было. Называлася "Гумманитарное сотрудничество и преспективы его развития" -- так стаяла ў мультымэдыйнай прэзэнтацыі, прычым "преспективы" на хаду паправілі, а "гумманитарное" так і сьвяцілася да канца. Узровень прадстаўніцтва АП -- намесьнік кіраўніка справаў.

Падобна, што чыноўнікі ўяўляюць сабе гуманітарныя праекты толькі як -- атрымаць халяву і раздаць бедным і нямоглым; пра тое, як працаваць з нармальнымі і здаровымі, гаворка ўвогуле ня йшла. Трэці сэктар, са свайго боку, ня вельмі стараўся патлумачыць, што гэта занадта вузкае разуменьне, і прасіў толькі зрабіць палёгку ў заканадаўстве, на што чыноўнікі адказвалі: заканадаўства ў нас нармальнае, а калі што якое, зьвяртайцеся -- дапаможам. Усё заняло каля трох гадзін.

Калі супаставіць гэта з нядаўняй сустрэчай чыноўнікаў з рэлігійнымі лідэрамі (1, 2), чаго таксама гадоў 10 не было, родзіцца думка, што ўлады спрабуюць завесьці дыялог з рознымі сацыяльнымі карпарацыямі -- і паказаць: мы строгія, але справядлівыя і не кусаемся. Шукаюць падтрымкі або хоць бы нейтралітэту напярэдадні крызісу?

(Калі хто ня ведае: паводле цяперашняга заканадаўства грошы, атрыманыя на гуманітарны праект, трэба цягам 5 дзён залічыць на адмысловы рахунак, а потым падаць заяву ў дэпартамэнт па гуманітарнай дапамозе і чакаць адтуль дазволу на іх выкарыстаньне; чакаць даводзіцца месяцамі, часам паўгода і больш.)

[identity profile] iten.livejournal.com 2007-10-11 06:33 pm (UTC)(link)
Это такая "пародия" на встречи Хрущёва с интеллигенцией на пике оттепели. Закончится всё так, как и тогда, закручиванием гаек. Или просто обо всём "забудут".

[identity profile] miram.livejournal.com 2007-10-11 07:33 pm (UTC)(link)
Можа і так. Але цікавіць матывацыя арганізатараў. От ужо хто пра Хрушчова наўрад ці ўспамінаў.