miram: (Default)
[personal profile] miram
"Дарагі прэзыдэнт Картэр! Пішуць Вам савецкія піянэры. Мы прачыталі ў "Піянэрскай праўдзе", што амэрыканскія рабочыя недаядаюць. Ці не маглі б Вы прысылаць нам тое, што яны не даядаюць?"



[livejournal.com profile] czyk знайшоў кандыдатуру на новы праграмны твор у белліце: аповесьць нейкага Сяргея Кулакова "Эмігрант", у "Нёмане" № 4/2008 (PDF), па-расейску.

Герой, архітэктар паводле адукацыі, БНФ-авец, уцякае з Менску на Захад у другой палове 1990-х, нейкі час туляецца па Эўропе, потым перабіраеца ў Амэрыку, там жэніцца і асядае, ажно прыяжджае ў адведкі на радзіму. Тут яму ўсе так рады, усё так добра і ён так запатрабаваны, што ён расчароўваецца і ў апазыцыйных ідэях, і ў заходнім жыцьці. Да таго ж, вядома, і дзеўку ладную знаходзіць. У фінале герой адлятае ў Амэрыку, каб разьвязацца з мінулым і вярнуцца неўзабаве дадому -- у Беларусь.

Уся прапагандысцкая канструкцыя адзін у адзін сьпісана з савецкіх узораў. Адзіны антысавецкі момант, заўважаны пры беглым праглядзе, -- гэта пара фраз пра Беларусь як "прыдатак Масквы", чамусьці толькі ў пасьляваенны час. Хто падаў бы такое ў друк за Саветамі, агроб бы як мае быць.

Тым ня менш пільнасьць падвяла. Аповесьць зьмяшчае прынамсі адну ідэалагічную дывэрсію.

Паводле сюжэту, герой у Эўропе займаецца самай некваліфікаванай працай: "Мытье посуды, сбор овощей, погрузка мебели… " Як доўга? Уцёк ён неўзабаве пасьля Пазьняка, гзн. не раней за 1996 г. На радзіму прыяжджае не раней за 2006 г. (аграгарадкі, Нацыянальная бібліятэка). Перад гэтым ня менш як два гады (бо множны лік) і наўрад ці больш за тры (бо, жанаты з амэрыканкаю, яшчэ ня мае грамадзянства) жыве ў ЗША. Такім чынам, можна лічыць, што ў Эўропе герой праводзіць каля 8 гадоў.

За гэты час яму на некваліфікаванай працы ўдаецца сабраць 8 тыс. даляраў -- з такой сумай ён перабіраецца ў Амэрыку. Гэта значыць, што ён адкладаў у сярэднім сама менш тысячу даляраў штогод, або ад 80 і вышэй штомесяц. А колькі зарабляў? Аўтар, вядома, ня кажа, але звычайна лічыцца, што адкладаць трэба 10% ад заробку. Тады выходзіць, што месячны заробак героя быў парадку 800-900 даляраў? То колькі павінен зарабляць (нават улічваючы розьніцу ў коштах жыцьця) беларускі чорнарабочы, каб адкладаць гэтулькі ж?

Твор, які правакуе падобныя думкі, у школьныя праграмы ўключаны быць ня можа. Хіба што сакрамэнтальную лічбу заменяць нейкімі агульнымі словамі.

Date: 2008-07-17 06:19 am (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
ну ты profunde digging! :)

Date: 2008-07-19 11:15 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
dig-dig
дыг-дыг

Date: 2008-07-20 05:26 am (UTC)
From: [identity profile] pigbig.livejournal.com
Ведаю яшчэ адзін не менш ідэалагічны твор: "Рыбін горад."
Там беларускі народ паўстае супраць улады, бо перастаў баяцца, былыя апазыцыянеры займаюць пасады згодна з іх высокімі маральнымі якасьцямі, амерыканскі журналіст за тры гадзіны разбіраецца ў сутнасьці беларускіх праблемаў, а бяздзетная жанчына адчыняе прыют для бяздомных жывёл...

Date: 2008-07-20 08:20 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Эх, не чытаў :)

Date: 2008-07-21 08:56 am (UTC)
From: [identity profile] bullochka.livejournal.com
я там зламалася на сцэне будоўлі новага сартыру. Трэба было яму ехаць не ў Эўропу і ЗША, а ва Украіну - мой стрыечны брат, які там жыве, пару год таму прыехаў да свайго бацькі (майго дзядзькі) ў Ветрына і газіфікаваў яго дом (драўляны прыватны) і зрабіў там ватэрклазет.

Date: 2008-07-21 02:53 pm (UTC)
From: [identity profile] bullochka.livejournal.com
мне яшчэ не вельмі зразумела, нашто той амерыканцы спатрэбіліся яго 8 тысяч? Дом на іх не пабудуеш, а за парушэнне закону, як я разумею, яна б атрымала штаф куды большы, чым выйграла.
А сцэна "раздачы сланоў"! О, гэта проста адкрытым тэкстам увасабленне мар самога пісьменніка - ноўтбук. дарэчы, нахалеру весці ноутбук у падарунак, калі ты думаеш, што ў вёсцы няма ні інтэрнэту ні прынтэра, ні хаця б пункту пракату дыскаў?

Date: 2008-07-21 04:10 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Там такога псыхааналізу і блох можна нарыць вагон. Мне забаўна было, што і малы, і заморскі госьць абодва называюць "памяцьцю" ня RAM, а HDD :) Адзін і той жа IT-дыялект; цікава, дзе ён рэальна водзіцца? Можа, у тых бухгалтэрыях, дзе сыстэмны блок называюць працэсарам?

А ў падарунак -- мілая рэч. Паставіць халфу, герояў, хай бавяцца, ніякага інтэрнэту ня трэба. Прынтэр -- а ў мяне ніколі і не было, жыву ж неяк :)

Date: 2008-07-22 05:35 am (UTC)
From: [identity profile] bullochka.livejournal.com
для гульняў - ці не лепей падарыць гульнявую прыстаўку? ноут - задорага і неэфектыўна. Наколькі я глядзела амерыканскіх сямейных фільмаў, там у дзіцёнка няма свайго кампутара, ёсць доступ да "сямейнага", але толькі пасля таго, як зробіць урокі.
А калі табе трэба нешта раздрукаваць - ты ідзеш на пошту і лёгка гэта робіш (ці ў фотасэрвіс). А калі б на пошце прынтэру не было - што б рабіў?
А што, сістэмны блок і працэсар - гэта не адное і тое ж?;)

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 7th, 2026 02:26 am
Powered by Dreamwidth Studios