miram: (Default)
[personal profile] miram
Алесь Белы піша, што Манюшка быў вернападданы расейскіх цароў і сябраваў з расейскімі кампазытарамі, а таму яго 200-годзьдзе (2019) трэба шырока адзначыць у Расеі.

Ня ведаю, які ён там быў вернападданы, але што ў Беларусі яго неяк пазьбягаюць -- то факт.

У Менску за савецкім часам опэры Манюшкі ставіліся аж двойчы. У 1952 -- "Страшны двор" (пер. Танка, не апублікаваны і з пары спробаў не знайшоўся), у 1975 -- "Галька". І ў 1994 у Купалаўскім тэатры асобныя фрагмэнты з "Сялянкі". Усё. UPD: яшчэ "Verbum nobile" ў 2013-м, як падказаў [livejournal.com profile] liashkom.

Яшчэ выйшаў зборнік рамансаў на вершы Сыракомлі "Ліра мая для сьпеваў" (1998) і ў сэрыі "Беларускі Музычны Архіў" -- CD "Станіслаў Манюшка. Песьні з-над Нёмна й Дзьвіны на вершы Яна Чачота".

Здаецца, нейкая жалезная заслона ў палітыцы збольшага прапала, але ў культуры яшчэ вісіць.

Праўда, у Польшчы Манюшка чуваць таксама не на кожным рагу. У Кракаве ў аддзеле з дыскамі ў краме -- забыў назву, нешта накшталт нашай "Кароны-Тэхна" -- Манюшкі знайшлося два дыскі, адзін з анталогіяй арыяў і песенек, адзін з выбранымі нумарамі са "Страшнага двара".

Я да пэўнага часу пра Манюшку ведаў дзьве рэчы. Што гэта асоба з шэрагу "нашы славутыя землякі" і што ён "у сваёй творчасьці шырока выкарыстоўваў матывы беларускага музычнага фальклёру" -- так за савецкім часам апраўдвалі аўтараў непралетарскага паходжаньня. Беларускі музычны фальклёр, як вядома, у сваёй масе досыць мэлянхалічны (пар. пра гэта ў "Маім шыбалеце" Пётры Садоўскага, с. 137-153), так што гэта было не найлепшай рэклямай.

Ажно ў ЖЖ [livejournal.com profile] stary_kresowiak сустракаю зь нейкай нагоды відэа: нейкі Анджэй Хёльскі сьпявае нейкую арыю нейкага Мечніка з нейкай опэры Манюшкі "Страшны двор". Ну, дай паслухаю.

Паслухаў. Потым яшчэ раз. Потым яшчэ дваццаць восем разоў укругавую. Потым пабег у інтэрнэт -- дзе б знайсьці гэта цалкам, і чаго-небудзь падобнага, і болей-болей, можна бяз хлеба.

Знайшлося чатыры опэры і пара дзясяткаў песень. З соцень чатырох.

Спасылка па тэме: Станіслаў Манюшка -- чатыры опэры.

Date: 2014-02-09 01:12 pm (UTC)
From: [identity profile] konbor.livejournal.com
по ссылкам ничего нет. Ни-чы-во.

Date: 2014-02-09 01:58 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Ыыы. Перезалить, что ли.

Date: 2014-02-09 01:30 pm (UTC)
From: [identity profile] antanian.livejournal.com
У Польшчы Манюшка даволі важны пэрсанаж музычнага жыцьця. Опэры ставяць рэгулярна.

Але у адрозьненьні ад таго ж Міцкевіча, для палякаў зусім ня мае крэсовай падфарбоўкі.

Date: 2014-02-09 01:39 pm (UTC)
From: [identity profile] liashkom.livejournal.com
Дык нядаўна ж ставілі ў нас Verbum Nobile у Менску. Ды, здаецца, ня толькі ў Менску. Сам хадзіў.

Date: 2014-02-09 02:10 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
І праўда, знайшоў зараз. Неяк яно зусім міма мяне прайшло, аж дзіва. А яшчэ будзе давацца?

Date: 2014-02-09 02:39 pm (UTC)
From: [identity profile] liashkom.livejournal.com
Ня ведаю, шчыра кажучы. Па інтэрнэце яшчэ хадзіла вось такая рэкляма

Date: 2014-02-15 10:19 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Дзякуй.

Date: 2014-02-10 07:12 am (UTC)
From: [identity profile] 9in-10in.livejournal.com
Спасибо огромное. И вообще любопытно и поучительно, а кр. того, пройдя по ссылкамъ, узналъ - къ стыду своему, впервые - пр слуцкiе пояса и орденъ пiаристовъ.

Date: 2014-02-15 10:18 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
К слуцким поясам еще вот такая песенка (слова здесь (http://www.kaczmarski.art.pl/tworczosc/wiersze_alfabetycznie/kaczmarskiego/z/z_pasa_sluckiego_pozytek.php)):



Edited Date: 2014-02-15 10:20 pm (UTC)

Date: 2014-02-16 07:12 am (UTC)
From: [identity profile] 9in-10in.livejournal.com
Спасибо!

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 6th, 2026 01:10 pm
Powered by Dreamwidth Studios