Sep. 29th, 2004

miram: (Default)
Боа-конспиратор. Никто не видел, но все боятся.
miram: (Default)
Кінулі ўлётку Аляксандра Лягчылава. 1946 г.н. Журналіст, паэт, эканаміст. Прарэктар і дырэктар розных вучэльняў. Абяцанкі -- самымі агульнымі словамі: "Активно участвовать в разработке и реализации мер по предупреждению...", канкрэтная толькі адна: "Добиваться внесения изменений в Закон Республики Беларусь "О пенсионном обеспечении", учитывающих прямую зависимость платы и стажа работы". Вылучаны працоўнымі калектывамі ГУМу і ГД "На Нямізе", рэкамэндацыі кампазытара Лучанка і скульптара Івана Міско. Лозунгі: "Счастливый дом -- счастливая страна!", "Судьбу страны решать умом и сердцем!", "Спокойствие и согласие в обществе -- дело каждого политика". Далучаны тэлефоны службовых асобаў раённай адміністрацыі (без імёнаў і прозьвішчаў). Друк поўнакаляровы, хоць ня надта якасны, наклад пазначаны 3000. Фоткі: 1) А.Л. -- буйны план; 2) А.Л. -- сярэдні план, за пустым пісьмовым сталом; 3) на прыступках каледжу, дзе ён дырэктарам -- калектыўнае фота, А.Л. + нейкі дзядзька + 7 цётак у ордэнах з гвазьдзікамі; 4) калектыўнае фота -- А.Л. са студэнткамі + адзін студэнт; 5) А.Л. з паперкай перад мікрафонам, у канцэртным строі з гальштукам-матыльком.

Практычныя высновы: 1) у Менскім дзяржаўным гандлёвым каледжы поўна дзевак; 2) ну і ўсё.
miram: (Default)
Квінтэсэнцыя "буржуазнага аб'ектывізму", які Арнольду Мак-Міліну ўпікалі ў нас за савецкім часам, -- у адной ягонай фразе ("Беларуская літаратура дыяспары", с. 164): "Проза Алеся Змагара мае нашмат ніжэйшы ўзровень, чым ягоная паэзія".

Абсалютна неверагодна ўбачыць падобнае прызнаньне ў нашых акадэмічных літаратуразнаўцаў. Iм найперш ня мэтаду нестае, не адукацыі, не ідэалагічнасьці альбо там апалітычнасьці, не філасофскае глыбіні ці бойкага пісьма -- а густу.

Таму найцікавейшым з гісторыкаў беларускай літаратуры дагэтуль застаецца Гарэцкі.
miram: (Default)
Что такое те общечеловеческие ценности, которые [livejournal.com profile] udod99 называет "основным прибежищем подонков" (с уточнением: в России)? Кто те "общечеловеки", которые их исповедуют? И почему они плохи? Только ли потому, что ими обосновывается что-то нехорошее? (Что именно?)

Каша из ссылок по теме: )
Page generated Jan. 3rd, 2026 04:16 pm
Powered by Dreamwidth Studios