miram: (Default)
[personal profile] miram
  1. Ідзе дэпэрсаналізацыя прасторы -- і горада, і краіны. Замест жывых людзей -- Скарыны і Машэрава -- абстрактныя паняцьці: незалежнасьць, пераможцы. Але гісторыю памятаюць не праз абстракцыі, а праз асобаў. Хто б у Расеі памятаў польскую вайну XVII ст., каб не засталося знакавых імёнаў: Лжэдзьмітрый, Іван Сусанін, Мінін і Пажарскі? Таму фактычна перайменаваньні працуюць на тое, каб сьцерці памяць -- і пра Залаты век, і пра апошнюю вайну.

    Гэта аналагічна мэтаду, які ўжываецца ў тэлевізійнай контрпрапагандзе. Брудам паліваюць не асобаў, а зборную і безыменную "апазыцыю", каб ніводнае імя адтуль ня вытыркнулася.


  2. Дадатковая іронія, зьвязаная з праспэктам Пераможцаў, -- у тым, што назва не ўдакладняе, якіх менавіта. Можа, грунвальдзкіх, а можа, і аршанскіх. Або ў бітве пад Леўктрамі, там жа таксама нехта перамог (фіванцы спартанцаў).


  3. Гісторыя зноў канцэнтруецца ў 20 ст. Пра гэта ўжо гаворана. У 1988 ці 1989 годзе часопіс "Беларусь" выпусьціў быў нумар з фатаграфіяй на ўсю вокладку: настаўніца піша на дошцы -- "Роднай Беларусі 70 год". Так і цяпер: усё, што зьвязана з дасавецкім часам, адсоўваецца на ўскраіну.


  4. Ні гарадзкія, ні дзяржаўныя ўлады не разумеюць Менск як сталіцу. Для іх гэта проста вялікі Нью-Бабруйск. Па-свойму яны пра яго дбаюць: каб быў добраўпарадкаваны, каб стаялі модныя дамы і ўсё такое. Але гістарычнага вымярэньня ня бачаць і не адчуваюць зусім. Адсюль і самаўпраўства ў зносе старых дамоў, і самадурства ў перайменаваньні вуліц.


  5. Імёны ўласныя па-беларуску і па-расейску гучаць і пішуцца блізка, а то і аднолькава. А вось імёны агульныя -- далёка не заўсёды. "Пераможцаў"/"Победителей", "Незалежнасьці"/"Независимости" -- гэты разнабой будзе толькі расколваць людзей. Divide et impera, ага.


  6. Што магло б зьмяніць сытуацыю? Пратэсты жыхароў? вэтэранаў? Слаба ўяўляю, як гэта можа арганізавацца і хто б гэтым заняўся. Ранейшая апазыцыйная сыстэма мабілізацыі грамадзтва, лічы, здохла, а новай не відаць. Хіба што самаарганізацыя зьнізу. А такое яшчэ бывае?


  7. Неяк вось так вось. ([livejournal.com profile] hvil via [livejournal.com profile] dmtr)


  8. Камэнтуе [livejournal.com profile] franz_josef (гл. таксама ягоны іншы, дакладнейшы камэнтар):
    проспект Скорины переименован в проспект Независимости. Это не так уж плохо - значит, независимость стала наконец значимой ценностью для белорусских властей.
From: [identity profile] miram.livejournal.com
IMHO:

1. У прэзыдэнцкай адміністрацыі ведаюць 100% :) Журналіст, мабыць, пачаў бы з таго, што ўзяў сьпіс вэтэранскіх арганізацыяў і пачаў іх абзвоньваць. Толькі не пытайся, дзе бярэцца :)

2. Ня думаю, што гэта каб адцягнуць увагу. Незалежнасьць фіксуецца як прыярытэт, перамога ў вайне -- як асноўная падзея гісторыі. Усё ў духу бягучай ідэалогіі. У кантэксьце зьнешняга прэсінгу гэта хутчэй выглядае як заява пра гатоўнасьць да адпору і мабілізацыі.

3. Наўрад ці надта вялікі. Ну пагубляюць сотню-другую пасылак на пошце, ну колькі вашывых блохаў не перарэгіструецца. Што гэта ў параўнаньні з дзяржаўнымі інтарэсамі? А адміністрацыйная машына працуе гладка, калі хоча.

4. Не ўяўляю.

Date: 2005-05-08 03:03 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
Па трэцім пункце варта адзначыць, што "Варвашэні 8" трапляе пад перарэгістрацыю таксама.


ЗЫ. Цікавая думка аднаго ЖЖ-юзэра (падзамочная):

тут вот что мне думается. не будет никакого переименования.
наверное. ;)
во-первых, "Минский горисполком до 31 декабря 2005 года должен принять организационные и другие меры по изменению названий проспектов и улиц".
к концу года, значит. то есть либо быстро все необходимое поделают, либо будет "в связи с возникшими сложностями решено отложить/перенести изменение названий". а проспект скорины - это не бетонный проезд, переименовать - не раз плюнуть. мне кажется, будет второй вариант, причем в конце еще и "виновных" накажут. ну, посодют или просто казнят. а там, глядишь, и выборы президентовы. в общем, какой-то сплошной несвойственный мне оптимизм. такие дела ;)

Date: 2005-05-09 01:40 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Варвашэні 8: а як жа, за адным захадам столькі зайцоў упалявана.

Падзамочнік: тэарэтычна магчыма, а практычна я не ўяўляю, як такую гучную акцыю, разьлічаную на прапагандысцкі эфэкт (бо ніякага іншага не відаць), абвешчаную іменным указам у абыход звычайнай працэдуры, можна спусьціць на тармазах.

Пра незалежнасьць

Date: 2005-05-08 03:34 pm (UTC)
From: [identity profile] rydel23.livejournal.com
> Незалежнасьць фіксуецца як прыярытэт

Не сьмяшно.

Я думаю, усім зразумела, што маецца на ўвазе дзень "незалежнасьці" 3 ліпеня 1944 году, калі ў Менск увайшлі савецкія войскі.

Маецца на ўвазе "незалежнасьць" і варожасьць расейцаў ды белых россаў (або "савецкага народу") ад Эўропы і цывілізаванага сьвету.

Re: Пра незалежнасьць

Date: 2005-05-09 01:43 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Мала што ён там мае на ўвазе. Ідэалогія -- не закон прамога дзеяньня. Ідэалагему незалежнасьці можна, вядома, павярнуць і туды, і сюды, але сам па сабе перад намі красамоўны факт.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 6th, 2026 12:16 am
Powered by Dreamwidth Studios