miram: (Default)
[personal profile] miram
[livejournal.com profile] budimir на "Свабодзе" ў блогу пра прэзэнтацыю Дубаўцовай кніжкі "Як?" піша, між іншым:

Тым часам у малой залі сабраўся, падобна, увесь цьвет беларускай нацыянал-дэмакратычнай інтэлігенцыі. Нават Акудовіч, якога няма, і той быў. Пакуль доўжылася імпрэза, мяне не пакідала адчуваньне крохкасьці беларускае культуры. Яе лёс вісеў літаральна на валаску: што калі б там, крый божа, абрынулася столь, ці то знайшоўся б хто-небудзь хворы на якую атыпічную трасцу? Дастаткова было чхнуць пару разоў, каб беларуская культура апынулася пад фатальнай пагрозай. На шчасьце, абышлося.


Аналягічныя ідэі гучалі сярод людзей, якія ехалі ў 1989 годзе ў Вільню на ўстаноўчы зьезд БНФ. (Тады яшчэ, казалі, па заводах распускалі чуткі, нібыта якраз у той дзень і час, як меўся ехаць цягнік у Вільню, недзе там, паміж Менскам і Вільняй, павінен упасьці мэтэарыт.)

І практычна тыя самыя -- пра столь, якая можа абрынуцца -- на адкрыцьці нейкай "нацыяналістычнай" выставы ў Палацы мастацтва прыблізна ў той самы час.

Date: 2009-09-18 12:02 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
"Агульны чалавек" -- гэта сфэрычны конь у вакууме. Яго не бывае. Праблемы, супольныя для ўсіх, таму праблемы, што яны праблемы для кожнага паасобку.

Date: 2009-09-19 09:41 am (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Так ці іначай, але ў межах культуры, якая клапоціцца пра ўласнае самазахаваньне, праблемам паасобнага чалавека не знаходзіцца месца.

Date: 2009-09-21 08:43 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Калі ў нейкай культуры "праблемам паасобнага чалавека не знаходзіцца месца" -- гэта для яе сьмяротны прысуд. Культура -- адаптацыйны мэханізм, сыстэма разьвязаньняў людзкіх праблемаў. Які ў ёй толк, калі яна на іх не зважае?

Я ўвогуле не разумею такой мадэлі. Вось я, паасобны чалавек са сваімі праблемамі. І тут нешта безасабовае "клапоціцца пра ўласнае самазахаваньне" за мой кошт, прэтэндуе на мае фізычныя і душэўныя сілы, на мой час, грошы і іншыя рэсурсы, патрабуе ад мяне пэўных паводзін -- але са сваімі праблемамі я пры гэтым застаюся сам-насам, яно іх ігнаруе і даць ім рады не паможа. То на ліха мне такое шчасьце?

Date: 2009-09-21 08:47 pm (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Дык я з гэтым цалкам згодны. І, да жалю, беларуская культура не выконвае апісаную функцыю. Яна мае пэўную эстэтычную і экалягічную вартасьць, але ў якасьці "сыстэмы разьвязваньня людзкіх праблемаў" яна не працуе...((

Date: 2009-09-23 06:34 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Тут, здаецца, трэба адрозьніваць некалькі розных рэчаў. Ясна, што традыцыйная вясковая культура тыя праблемы тых людзей -- разьвязвала. Мы бачым, што сучасная беларускамоўная культура мае процьму лакунаў, не функцыянуе напоўніцу і багата праблемаў (нават сваіх уласных) пакідае неразьвязанымі. Ці можна гэтак сказаць пра шматмоўную культуру краю ў цэлым, з усімі яе варыяцыямі?

Прыгадаў усё ж верш на тэму: Жылкава "Няспынна, глуха процьма часу / Глытае хараство і моц".

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 8th, 2026 01:53 am
Powered by Dreamwidth Studios