De fragilitate Albarussiae consideranda
Sep. 18th, 2009 11:44 amТым часам у малой залі сабраўся, падобна, увесь цьвет беларускай нацыянал-дэмакратычнай інтэлігенцыі. Нават Акудовіч, якога няма, і той быў. Пакуль доўжылася імпрэза, мяне не пакідала адчуваньне крохкасьці беларускае культуры. Яе лёс вісеў літаральна на валаску: што калі б там, крый божа, абрынулася столь, ці то знайшоўся б хто-небудзь хворы на якую атыпічную трасцу? Дастаткова было чхнуць пару разоў, каб беларуская культура апынулася пад фатальнай пагрозай. На шчасьце, абышлося.
Аналягічныя ідэі гучалі сярод людзей, якія ехалі ў 1989 годзе ў Вільню на ўстаноўчы зьезд БНФ. (Тады яшчэ, казалі, па заводах распускалі чуткі, нібыта якраз у той дзень і час, як меўся ехаць цягнік у Вільню, недзе там, паміж Менскам і Вільняй, павінен упасьці мэтэарыт.)
І практычна тыя самыя -- пра столь, якая можа абрынуцца -- на адкрыцьці нейкай "нацыяналістычнай" выставы ў Палацы мастацтва прыблізна ў той самы час.
no subject
Date: 2009-09-19 09:41 am (UTC)no subject
Date: 2009-09-21 08:43 pm (UTC)Я ўвогуле не разумею такой мадэлі. Вось я, паасобны чалавек са сваімі праблемамі. І тут нешта безасабовае "клапоціцца пра ўласнае самазахаваньне" за мой кошт, прэтэндуе на мае фізычныя і душэўныя сілы, на мой час, грошы і іншыя рэсурсы, патрабуе ад мяне пэўных паводзін -- але са сваімі праблемамі я пры гэтым застаюся сам-насам, яно іх ігнаруе і даць ім рады не паможа. То на ліха мне такое шчасьце?
no subject
Date: 2009-09-21 08:47 pm (UTC)no subject
Date: 2009-09-23 06:34 pm (UTC)Прыгадаў усё ж верш на тэму: Жылкава "Няспынна, глуха процьма часу / Глытае хараство і моц".