miram: (Default)
[personal profile] miram
[livejournal.com profile] budimir на "Свабодзе" ў блогу пра прэзэнтацыю Дубаўцовай кніжкі "Як?" піша, між іншым:

Тым часам у малой залі сабраўся, падобна, увесь цьвет беларускай нацыянал-дэмакратычнай інтэлігенцыі. Нават Акудовіч, якога няма, і той быў. Пакуль доўжылася імпрэза, мяне не пакідала адчуваньне крохкасьці беларускае культуры. Яе лёс вісеў літаральна на валаску: што калі б там, крый божа, абрынулася столь, ці то знайшоўся б хто-небудзь хворы на якую атыпічную трасцу? Дастаткова было чхнуць пару разоў, каб беларуская культура апынулася пад фатальнай пагрозай. На шчасьце, абышлося.


Аналягічныя ідэі гучалі сярод людзей, якія ехалі ў 1989 годзе ў Вільню на ўстаноўчы зьезд БНФ. (Тады яшчэ, казалі, па заводах распускалі чуткі, нібыта якраз у той дзень і час, як меўся ехаць цягнік у Вільню, недзе там, паміж Менскам і Вільняй, павінен упасьці мэтэарыт.)

І практычна тыя самыя -- пра столь, якая можа абрынуцца -- на адкрыцьці нейкай "нацыяналістычнай" выставы ў Палацы мастацтва прыблізна ў той самы час.

Date: 2009-09-18 10:14 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Што за жахі на даху? =)

Date: 2009-09-18 10:19 am (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
быў калісьці жарцік, няправільна зразуметы як жарсьцік

Date: 2009-09-18 12:47 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
5+++ :)

Date: 2009-09-18 10:04 am (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Я ня ведаў, што гэта "баян".

Date: 2009-09-18 10:13 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Гэта, хутчэй, прарыў нейкага "калектыўнага бесььвядомага" ў дыскурс. Аказваецца, ёсьць такое "агульнае месца".

Date: 2009-09-18 10:19 am (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Яно ўзьнікла не на пустым месцы, гэта аб'ектыўны стан рэчаў.

Date: 2009-09-18 10:57 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Аб'ектыўны стан рэчаў -- той, што vita nostra brevis est і далей па тэксьце.

Date: 2009-09-18 10:59 am (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Gaudeamus igitur, nawet gdy w kompocie szczur?

Date: 2009-09-18 11:41 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
:))))))

Date: 2009-09-18 11:05 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Цікава, дарэчы, што гэтая ня самая арыгінальная ідэя застаецца тут надзіва слаба артыкуляванай. Зараз паспрабаваў успомніць хоць які беларускі вершык на тэму "наш первый шаг есть первый шаг к могиле", "и бледна смерть на всех глядит" &c -- калі і ёсьць, то не на слыху.

Date: 2009-09-18 11:11 am (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Такі дэкаданс, пэўна, мажлівы пасьля буянага росквіту, apres l'orgie. Якога ў нас не было.

Date: 2009-09-18 11:33 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Гэта не дэкаданс, у тым і рэч. Абедзьве цытаты -- або клясыцызм (другая), або сьмяшлівая пад яго падробка (першая): там і там вершаваны пераказ матываў, агульнавядомых нават не з антычнасьці, а спрадвек. Якая оргія патрэбная, каб чалавек задумаўся пра тое, што яго чакае, што ўсіх чакае?

У "Беларускім правапісе" Лёсіка 1920-х гг. быў прыклад на нейкае правіла: "Круці не круці, а трэба ўмярці". Гэта ці не апошняя праява гэтага матыву ў "школьным" дыскурсе, пасьля вынішчэньня біблійных матываў.

(Што выбудоўвалася наўзамен -- гл., напр., тут:
http://magazines.russ.ru/nlo/1997/22/sedakova.html )

Date: 2009-09-18 11:46 am (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Гэта, мусібыць, загана ўсіх вузка-нацыянальных культураў - яны не ўздымаюцца да "агульначалавечых" праблемаў.

Date: 2009-09-18 11:53 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Ня бачу сувязі. Калі "вузканацыянальны" падыход і можа перашкодзіць асэнсаваньню "агульначалавечых" праблемаў, у сэнсе -- праблемаў чалавецтва ў цэлым, то пры чым ён да асэнсаваньня індывідуальных праблемаў паасобнага чалавека? Для чалавецтва ў цэлым сьмяротнасьць паасобных людзей -- увогуле не праблема, праблемы пачнуцца, калі адчыніцца брама неўміручасьці (NB Крапіва на тэму). А вось для самога паасобнага чалавека гэта рэч найважнейшая.

Date: 2009-09-18 11:55 am (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Дык хіба "паасобны чалавек" зь яго праблемамі - гэта не "агульны чалавек"?

Date: 2009-09-18 12:02 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
"Агульны чалавек" -- гэта сфэрычны конь у вакууме. Яго не бывае. Праблемы, супольныя для ўсіх, таму праблемы, што яны праблемы для кожнага паасобку.

Date: 2009-09-19 09:41 am (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Так ці іначай, але ў межах культуры, якая клапоціцца пра ўласнае самазахаваньне, праблемам паасобнага чалавека не знаходзіцца месца.

Date: 2009-09-21 08:43 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Калі ў нейкай культуры "праблемам паасобнага чалавека не знаходзіцца месца" -- гэта для яе сьмяротны прысуд. Культура -- адаптацыйны мэханізм, сыстэма разьвязаньняў людзкіх праблемаў. Які ў ёй толк, калі яна на іх не зважае?

Я ўвогуле не разумею такой мадэлі. Вось я, паасобны чалавек са сваімі праблемамі. І тут нешта безасабовае "клапоціцца пра ўласнае самазахаваньне" за мой кошт, прэтэндуе на мае фізычныя і душэўныя сілы, на мой час, грошы і іншыя рэсурсы, патрабуе ад мяне пэўных паводзін -- але са сваімі праблемамі я пры гэтым застаюся сам-насам, яно іх ігнаруе і даць ім рады не паможа. То на ліха мне такое шчасьце?

Date: 2009-09-21 08:47 pm (UTC)
From: [identity profile] budimir.livejournal.com
Дык я з гэтым цалкам згодны. І, да жалю, беларуская культура не выконвае апісаную функцыю. Яна мае пэўную эстэтычную і экалягічную вартасьць, але ў якасьці "сыстэмы разьвязваньня людзкіх праблемаў" яна не працуе...((

Date: 2009-09-23 06:34 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Тут, здаецца, трэба адрозьніваць некалькі розных рэчаў. Ясна, што традыцыйная вясковая культура тыя праблемы тых людзей -- разьвязвала. Мы бачым, што сучасная беларускамоўная культура мае процьму лакунаў, не функцыянуе напоўніцу і багата праблемаў (нават сваіх уласных) пакідае неразьвязанымі. Ці можна гэтак сказаць пра шматмоўную культуру краю ў цэлым, з усімі яе варыяцыямі?

Прыгадаў усё ж верш на тэму: Жылкава "Няспынна, глуха процьма часу / Глытае хараство і моц".

Date: 2009-09-18 11:46 am (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
З дэкадансу, здаецца, хутчэй можна вывесьці якраз абодва пашыраныя цяпер (у літаратуры, прынамсі) стаўленьні да сьмерці -- гэта або проста сьлёзы, эмацыйная нерэфлектыўная рэакцыя, або ніцшэанская гераізацыя, таксама па сутнасьці эмацыйная.

Off-topic

Date: 2009-09-21 01:41 am (UTC)
From: [identity profile] argentarius.livejournal.com
Optime, почисть диариум от девок голых, плиз. Или вообще нечленов забань.

Re: Off-topic

Date: 2009-09-25 03:29 pm (UTC)
From: [identity profile] argentarius.livejournal.com
Они опять там :(
Слушай, придумай что-нибудь. Они же не одну комьюнити засрали.

Re: Off-topic

Date: 2009-09-25 03:54 pm (UTC)
From: [identity profile] miram.livejournal.com
Перевел сообщество на модерируемое вступление и вычистил ботов, как описано здесь:
http://community.livejournal.com/by/1108968.html

Наш ответ Чемберлену:
http://fox-unexisted.livejournal.com/328103.html

Re: Off-topic

Date: 2009-09-25 04:55 pm (UTC)
From: [identity profile] tumelya.livejournal.com
Мiкола, трэба з табой зкантактавацца наконт маёй справы (тэкст песенкi)
From: [identity profile] tumelya.livejournal.com
Мiкола, трэба зкантактавацца па маёй працы у наступным тыднi (па тэксту песенкi). Маеш мае кантакты?
Page generated Jan. 5th, 2026 10:21 am
Powered by Dreamwidth Studios