Nov. 24th, 2003

miram: (Default)
У Сб. быў у ПЭН-цэнтры на сэмінары пра экспэртызы ў ісках пра абарону гонару і годнасьці.

1. Дзяржаўныя ўстановы ў нас ня могуць падаваць іскі супроць газэт. Як у Расеі, але ў адрозьненьне ад Казахстану.

2. Паводле нашых законаў, для суду няважна, ад свайго імя журналіст паведамляе зьвесткі ці спасылаючыся не нечае меркаваньне, чуткі і г.д. Усіх гэтых паняцьцяў у заканадаўстве няма. Ёсьць толькі зьвесткі, якія ганьбяць гонар і годнасьць. Адно што яны могуць быць праўдзівыя альбо не.

3. Беларускі ПЭН-цэнтар быў створаны ў 1989 годзе пастановаю Савету Міністраў.

4. Тое, што ў расейскіх перакладах Маркса гучыць як отбросы общества, у арыгінале было Scheise der Gesellschaft.

5. З Ліцэю сышлі ўсяго 3-4 выкладчыкі. Заняткі працягваюцца, дзеці гойсаюць па горадзе, каб пасьпець з уроку на ўрок, бо ўсё ў розных месцах. Адкалоліся ліцэісты з па-за Менску (няма дзе жыць).
UPDATE: прынамсі некаторыя няменскія вучацца дагэтуль.

6. Aquis communautaire -- ня мёд, але пакуль сам гэты выраз патрабуе перакладу, зьдзяйсьненьне лёзунгу пра рознанакіраваны рух Эўропы і Л. нам ня грозіць.
miram: (Default)
Заходзіў разносчык. Загаварыў па-беларуску. Нічога, праўда, у яго ніхто не купіў і нават не даслухалі, што за тавар -- грошай ні ў кога няма.

Апошнім часам усё часьцей выпадкова сустракаю людзей, якія загаворваюць па-беларуску і не зьбіваюцца цягам гаворкі на расейскую. Узрост прыкладна такі самы, як і ў сёньняшняга разносчыка -- 20-25.

Гадоў 15 назад такія вадзіліся толькі ў рэзэрвацыях кшталту "Талакі".
miram: (Default)
Сб-Ндз: марафон па "Што? Дзе? Калі?" у Дзяржынску. 29 камандаў, 24 гадзіны, 500 пытаньняў. Гуляў у адэска-беларуска-маскоўскай зборнай. Выйшлі другімі. Першая -- "Хунта" (Менск).
Устаўляе. Яшчэ хачу. Асабліва адаспаўшыся.
Дзяржынск -- мясцовасьць патрыярхальная і рустыкальная. Вуснае беларушчыны на вуліцах больш, чым пісьмовай -- на сьценах СШ № 1, дзе быў марафон.
miram: (Default)
301. Пятикратная чемпионка мира по велогонкам на треке Наталья Цилинская завоевала свою вторую медаль на проходившем в спринте на 1 000 метров в немецком Штутгарте мировом первенстве.

302. В частности, программа по развитию туризма предусматривает до конца года увеличить объем туристических услуг в полтора раза. Причем ставки будут сделаны как на иностранных, так и на местных туристов.

303. Хотя сам дом еще назвать ветхим очень тяжело. Он был сдан в эксплуатацию десять лет назад, и на внешний вид является ни много ни мало украшением центральной улицы Гомеля.

304. Ответ был получен от жильца того же верхнего этажа, но уже 3-го корпуса дома № 97 Анатолия Сергеева:

305. Поэтому мы обречены на падающую воду с потолка.

306. А корпуса действительно были сданы в эксплуатацию в плохом состоянии и с большими недоделками, в том числе и крыш.

307. Популярные сегодня слабоалкогольные напитки (содержание спирта 6%) легко вливаются в любую компанию и способны стать существенным и оригинальным дополнением к праздничному столу.

308. "Грушевый блюз" и "Лимонный блюз" уловят ваше настроение и подымут его в волшебной музыке аромата груши и лимона.

309. Расходы на воду всегда выливались в приличную сумму, поэтому мы решили поставить счетчик.

310. А гнев народа иногда достигает высшей формы, и хочется благодарить Бога, что мы живем не во времена инквизиции.

December 2025

S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 2930 31   

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 3rd, 2026 04:50 pm
Powered by Dreamwidth Studios