Mar. 16th, 2011

miram: (Default)
Беларускі пераклад "Зялёнай кнігі" Муамара Каддафі выйшаў у 1992 годзе -- у зялёнай вокладцы, на шэрай паперы, з аматарскай вёрсткай. Мова пакідае жадаць лепшага. Хто і навошта перакладаў – невядома; у выходных дадзеных пазначана, што гэта спэцвыпуск бюлетэня "Для служебного пользования". Зьвяртае на сябе ўвагу капірайт, набраны дваццатым ці каля таго кеглем. Пазначаная ў ім установа гуглу невядомая, але прыкметы яе дзейнасьці відаць вакол на кожным кроку.

"Новы час" некалі пісаў, што гэтую брашуру дагэтуль можна набыць у Трыпалі.

Я яе купіў, як выйшла, здаецца, у шапіку ТБМ каля Нацбанку. Зараз адсканаваў, распазнаў і збольшага вычытаў. Памылкі засталіся і з арыгіналу (гэтых ня правіў), і з распазнаваньня. Прастаўлена пагінацыя.

У сеціве гэтага перакладу дагэтуль, наколькі ведаю, не было. Ёсьць іншыя, у прыватнасьці, ангельскі, расейскі, польскі.



Муамар КАДДАФІ

ЗЯЛЁНАЯ КНІГА


Мінск 1992

[1]

Копирайт © Gloupe Media International

[2]

Частка першая

ДЭМАКРАТЫЯ (улада народа)

ПАЛІТЫЧНЫ АСПЕКТ ТРЭЦЯЙ СУСВЕТНАЙ ТЭОРЫІ


[3]

Read more... )
miram: (Default)
ПРЭСА

Дэмакратыя — гэта праўленне народа, а не народнае самавыражэнне.

Read more... )
miram: (Default)
Патрэбнасці мяркуюць свабоду.

Жыллё — уласнасць яго жыхара.


Read more... )
miram: (Default)
Частка трэцця

ГРАМАДСКІ АСПЕКТ ТРЭЦЯЙ СУСВЕТНАЙ ТЭОРЫІ


Read more... )
miram: (Default)
ЖАНЧЫНА

Жанчына — чалавек. Мужчына — таксама чалавек. Гэта бясспрэчная і безумоўная ісціна. Такім чынам, жанчына і мужчына ў роўнай ступені людзі і рабіць адрозненні паміж імі як людзьмі — гэта яўная і нічым не апраўданая несправядлівасць. Жанчына, як і мужчына, есць і п'е, ненавідзіць і кахае, мысліць, вучыцца і разумее. Жанчыне, як і мужчыну, патрэбен дом, адзенне і сродак перамяшчэння. Жанчына, як і мужчына, адчувае голад і смагу; як і мужчына, жанчына жыве і памірае.

Read more... )
Page generated Jan. 3rd, 2026 12:36 pm
Powered by Dreamwidth Studios